- цуцыкі, што пацеляпаліся ля велабану, трацяць да раварыстаў усялякі інтарэс, хоць ты спэцыяльна туды іх вазі на перавыхаваньне.
- нехарошае слова «дыяспара»
- нехарошая слова «дыяспара», разважаў я, узворваючы рыпучую на зубах гравітацыю ў сьляпянскім лесе.
- вось жа якая справа: у такія важныя моманты чалавек думае ўсялякую х…ню, а не глядзіць слайдшоў з успамінных закатак.
- а ўвогуле чыстай шкоды 60 тысяч — кошт францускага люстэрка, новага. Ну й навюткія швальбы маратон-камфорт (ха-ха) збуду за паўцаны.
- а ўвогуле, трэба прызнацца, куляцца прышпільна, і кульнуўшыся — прышпільна, ужо потым парышся: ці косьці цэлыя, ці не ў кравішчы тэрматранты
- І лішне казаць, што ў несэзон, апранутаму ў два слаі, куляцца дужа прышпільней, чым улетку ні ў чым. Ну брудны лес лепшы за чысты асфальт.
- …хоць пра грунтовыя дарогі я быў куды мякчэйшай думкі.
- і ўсё такі пытаньне, чаму «дыяспара» — слова нехарошае, а «разборкі» і «падлянка» — ўпаўне прэзыдэнцкага ўзроўню, не дае спакою дагэтуль.
- паправіў рог, уткнуў назад кола, пакруціў паціху, і толькі выехаў зь лесу — пад сьляпянскім мастом паравозік з 4 легкавушак, бэрмуды нейкія
- schwalbe marathon comfort — пакрышка, якой не заўважаеш! …Бо адчуваньне, што едзеш на голых абадах.
- не гавары ўслых тое, што можна ціха зашарыць
- у сьляпянскім лесе каменчыкі на дарозе даслалі грозны мэсыдж: шлем трэба насіць, насунутым на лоб і прышпіленым!!! увесь шлем у клічніках
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment