29.10.10

From Twitter 10-28-2010



  • ДДД, Дзіка Дзелавы Дзень, паДаткавая, ваенкамаД, раДыёкропка, аДДзел Дастаўкі, згубленазнойдзены пашпарД, разьлікова-Даведачны цэнтар. АбеД.
  • друкаванымі літарамі ад рукі, ці маеце дакумэнт для выезду за мяжу (пашпарт РБ?), ваенкамат ад слова «мадэрнова»!
  • Са сьвістам адключыў радыёкропку. Толькі ўвайшоў, а мне кажуць: давай пашпарт, пішы заяву, а я думаў, сарамаціць будуць ці ўгаворваць.
  • заехаў уэ пікіровачны цэнтар між двух роварняў, а велафішку там не сякуць і морды кіслыя, паехаў у шыману-цэнтар, там усё ок і па тэме.
  • шымана, легендарны цэнтар наш, патуляўшыся па розных глухакуцьцях сталіцы, думае ўрэшце дэматэрыялізавацца зусім. шкада.
  • адзінае што, калі адпаркоўваў ровар ад парэнчаў Тэатру лялек, нацягваючы балаклаву, зірнуў на прэзыдэнцыю і крыху запаранаідальнічаў.
  • ня хочаш стаяць у чэргах на пошце ды ў банку? завядзі easypay — будзеш стаяць у падаткавай.
  • у падаткавай: «Ці вам знаёмы нумар ізіпэй *******?» Ды мне мой нумар не знаёмы, недзе ў мэнэджэры ўсякай лічбавай усячыны ляжыць, спадарыня.
  • інтэрнэту ў падаткавай няма, званіць на мабільнікі ім нельга, пісаніна, ясны перац, ручная, а яны маняцца інтэрнэтыя справы расьсьледаваць.
  • вобад сам дацягнуўся да тармазоў. ня ў час гэтыя геамэтрычныя ініцыятывы.
  • вось навошта вайцюшкевіч перакрыўляў песьню пра «скончылася лета»? даёш radio edit без выя…ў!
  • 8899. 3396 з траўня. на гэтай радаснай ноце задні вобад вырашыў разваліцца. #bike #km
  • увогуле, ровар — гэта такі вялікі набор расходных матэрыялаў


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: