9.10.10

raniej za aciaplieńnie


  • новы ціўцер урубілі раней за ацяпленьне
  • каціўся ўчора па пустым горадзе, ні машын, ні людзей, ні раварыстаў-баязьліўцаў, якія ня ведаюць, што прапускаюць самы няпотны сэзон #bike
  • і першае, што мне напісаў #newtwitter, — Sorry! We did something wrong.
  • для сонных ранкаў ёсьць музычны халодны душ I Broke My Robot
  • навіны топавых аксэсуараў: sigma powerled лянуецца працаваць ужо й ад батарэек. 200-баксавая фара пражыла паўтара году. #sigma #bike
  • новы ціўцер жужжыць, лятае, а ціўканьні не прымае
  • і ўвогуле, паглядзеўшы на гэты #newtwitter, — #yoono можа спаць спакойна і ўводзіць сваю рэкляму, не канкурэнт гэты наваціўцер, не канкурэнт
  • сто гадоў таму пісаў на http://www.timeticker.com/, каб дадалі Беларусь, -— не, улом ім нешта.
  • добра ўсё ж, што некаторыя фолаверы — follow me ў ціўцеры, а не на Іркуцкай па цемначы
  • І пра кіно. The Usual Suspects — расцудоўнейшая карціна, прыдуркаваты Спэйсі зноў у(с[пойлер]. The Fall — добра зьнятае абышто з прэтэнзіяй.
  • Наваціўцер толькі з хваерхвокса не фунцыклюе, з хрома шле са сьвістам, такі любоўна зьбіраны кэша кош пайду выкіну.
  • неяк мне званілі (як першаму сьпяцу на сяле па ’нцярнэце, атож!): інцярнэт прапаў — а гэта кэш пачысьцілі і адрасы не падстаўляліся.
  • прапусціла даішная машына, стала ззаду на сьвятлафоры, і грошай за гэта не ўзяла
  • у некаторых апэратараў ужо па фармулёўцы тарыфаў можна зразумець стаўленьне да кліентаў
  • столькі дзён на гэтым тыдні аказваліся ня пятніцай, што калі аказалася пятніца, ужо і не цікава.
  • другі раз за месяц купіў люстэрка за 65000, другое запар у краме, больш дурняў за месяц не знайшлося.
  • ладна, #electby, назавіце прычыну паставіць подпіс за каго-небудзь, калі вынік «выбараў» вядомы, а адзінага і як вынік плошчы не намячаецца?


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: