- такімі тэмпамі і мэтадамі збору подпісаў элегантная перамога наступіць да выбараў #electby
- у Пінску хочацца застацца пажыць, хаця б да таго часу, пакуль грэе сонца і лётае павуціна, ночы ж і дажджу ў Пінску не бывае, праўда?
- у Пінску на галоўнай плошчы ляжыць брук, і пасьля 23 гадзіны рух па ёй забаронены, каб пінчукі з вокнамі на Леніна маглі спакойна спаць
- Яшчэ ў Пінску не сьпяшаюцца. Ні людзі і машыны. Гэта так прыемна, асабліва калі сьпяшаешся толькі ты адзін. Добры горад Пінск.
- пінскі стары горад — як музэй, у тым сэнсе, што ў музэі есьці не паложана, так і блукаеш, выглядаючы між помнікаў архітэктуры які фаст-фуд
- белкартаграфія можа ганарыцца сваёй пінскай мапай, безь яе Адрыў быў бы менш блуклівым і без гарачага водару сьвежасьпілаваных пінскдрэў
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment