1.10.10

From Twitter 09-30-2010



  • Затэсьціў народны велапрычындал «шкарпэткі ў пакеціках». Нармуль. Ногі, што праўда, усё роўна мокрыя, але — цёплыя! #bike
  • даехаў, можна сказаць, з камфортам, што яшчэ раз даказвае, што няма кепскага надвор’я, ёсьць проста кепская вопратка.
  • у самы адказны момант, які бывае на сыходзе ночы, у маёй хаце скончылася 5-гадовая эра энэрга(не)эфэктыўных дарагіх эўрапейскіх лямпачак.
  • дзьве гадзіны сышло на высьвятленьне праўды між трыма кропкамі і hellip’ам. Тры кропкі адваявалі сабе паперу, якой хутка, як вядома, гамон.
  • што праўда, у трох кропак ёсьць надзея на рэінкарнацыю ў электронных чыталках, калі для іх, вядома, хтось будзе спэцыяльна штосьці вярстаць.
  • а пакуль тое ды сёе, прыкруціла б жж-каманда аўтаматычны канвэртатар допісаў, большых за 5000 знакаў, у .fb — зь лінкам для сьцягваньня.
  • хто б падсунуў Хадановічу спасылку на ўсю праўду пра паходжаньне і мэтавае прызначэньне монашырынных шрыфтоў?..
  • увогуле, калі аўтар навязвае чытачу шрыфт, зьяўляецца падозраньне, што з творам нешта ня чыста, хоць аўтар, можа, гэта ад шчырага сэрца…
  • гадзіньнікі «лыч»
  • Вядома, нікому не цікава, але я прачытаў «Заўтрашні дзень» Кузьмы Чорнага. Гэта другі аўтар, якога можна чытаць зь любога месца з асалодай.
  • а вось навошта музэйны квартал? там і так людзей няма, бо музэйныя ды рэжымныя тэрыторыі, а тут яшчэ і роварню, глядзіш, вытураць.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: