9.10.10

bardziury ŭ liesie

На завулку Балотнікава — пяшчана-гразявой дарозе ўзбоч дражнеўскага лесу , праяжджальнай толькі ў сухую паравіну году, раптам пачаў вымалёўвацца культурны аб’ект.




Першае, што я падумаў са страхам, — вось дзе вырашылі накруціць загаданыя Ладуцькам 5 кілямэтраў веладарожкі. Але тутэйшыя крыху абнадзеілі:

— Што будзе? Ды лыжна-ролерная траса будзе. Цьху.

«Цьху» — гэта таму, што лыжнікам у гэтым хваёвым лесе някепска жылося без бардзюраў. Дый раварыстам. Дый усім астатнім жыхарам было ў гэтым лесе някепска — па-лясному, а не па-бардзюрнаму. Цяпер жа зьезды ў лес перагароджаныя бардзюрамі, лясныя дарожкі разьежджаныя трактарамі ды самазваламі, але галоўнае «цьху» ня ў гэтым.

Галоўнае — для нейкай там трасы (і можна быць упэўненым, што гэта будзе не якая-небудзь, а звыклая менская мама-калясачна-пралетарска-бухацельная траса) — скубуць і раўняюць трактарамі некранутыя лапікі гушчару, дзе грыбы шчэ сёлета расьлі. Панарабілі горы грунту і пяску.

Для чаго? Каб зрабіць бессэнсоўную закручаную дарожку зьніадкуды ўніадкуль? Каму гэта трэба, акрамя вытворцаў бардзюраў, га?

No comments: