29.2.08

fotkajcie miensk…



Niepryvabnaha staražyla Hrušaŭki na hetym tydni prynieśli ŭ achviaru padziemnamu bohu.

na try litary

BDG zdradzila tradycyjam i pastavila na svoj abnoŭlieny sajt RSS.
A ja ŭžo paślia eŭraramontu Racyji pačaŭ dumać, što heta ciapier niamodna.

Voś jašče krasuńčyki, jakija dumajuć, što GoogleReadera nie isnuje:

http://www.zvyazda.minsk.by/
http://www.minsk.gov.by/news
http://www.tvr.by/bel/news.asp
http://mfront.net/
http://gazetaby.com/
http://belpa.org/
http://www.expressnews.by/
http://www.belhelcom.org/
http://www.bulletinonline.org/main/
http://www.nestor.minsk.by/mg/
http://harodnia.com/index.php
http://music.fromby.net
http://www.praca-by.info
http://www.tio.by/
http://www.dw-world.de/dw/0,2142,9500,00.html
http://bchd.info/
http://churchby.info/bel/

horror


A bicycle burns on an unattended property near Del Dios Highway in the Rancho Santa Fe area of San Diego, California October 23, 2007.(REUTERS/Mario Anzuoni).
Via zagda.livejournal.com

27.2.08

рокераў не спасуць і флікеры


«
Они не могут отказаться от рок-музыки, и доза все время должна увеличиваться. Возникает необходимость слушать все новые и новые записи. Рокер, как и наркоман, идет на все, чтобы получить свою «порцию» рока. Без рок-подпитки рок-зависимые становятся социально опасными элементами. Вот и получается, что рок совсем не безобидное времяпровождение, а самый настоящий наркотик, не менее смертельный чем, скажем, героин.

Все эти сведения о рок-музыке хорошо известны, просто полезно их иногда освежать в памяти, чтобы не притупилось чувство опасности. А ведь у нее есть еще и мистическая оккультная сторона, о которой мы как-нибудь поговорим, и вот там становится жутковато и не по себе от того, в какой демонической трясине можно увязнуть.
»

протоиерей Владимир Башкиров, Минские Духовные Школы

cudy bajnetu

U Aliesia Arkuša RSS jość, a ŭ Radyjo Racyji niama. Na dvajich nie chapila?

25.2.08

стала цямней

дыёмаё…

Музыка на плэеры зьмянілася на тужлівыя запілы «Friends of Dean MartineZ». Як жалобныя, падумалася.
І тут чорная навіна — Вячаслаў Ткач.

Мы працавалі разам, ён сядзеў насупраць.
І я ня веру ў прыдомак сама-.
Бо калі гэта праўда, то няпраўда ўсё тое, што бачыў, чуў і помню.
Бо нашто тады словы, усьмешкі, парады, жарты, ідэі, вагонь у вачах, навошта тады запомнены поціск рукі, навошта досьціп, жыцьцярадаснасьць, талент, прафэсіяналізм, чалавечнасьць, навошта тады дзьве помпы ў заплечніку — адну, маленькую, ён пазычаў падпампаваць роварчык сыну. А я пазычаў у яго журналісцкі запал, хоць ён, мо, і ня быў ідэалам журналіста, і часам перажываў за сваіх герояў, мне здавалася, аж занадта.

Я адчуваю, амаль фізычна, як раптам пацямнела. Бо што жыцьцё, як не сьвятло агеньчыкаў, запаленых і падораных добрымі людзьмі, сьвятло, якое робіць і цябе сьвятлейшым. А цяпер адзін агеньчык аддаліўся, стаўся недасяжным, не паціснуць далонь, не перакінуцца слоўцам пры хай сабе выпадковай сустрэчы, не адчуць цеплыню і сьветліню промня, як самотная далёкая зорка.

Мо, гэтая сумная зорка і завецца сьветлай памяцьцю, што жыве ў сэрцы. Ну што ж, тады хоць бяз фальшу. Сьветлая памяць. Але стала цямней. Сумна.

старыя песьні

Пасьля наведваньня менскіх роварняў па дарозе дахаты на неадрамантаваным ровары ў галаве гучыць адна і тая ж мэлёдыя,

Мы ждём запчастей
В условный день и час…


Ну і пляны на наступны тыдзень:

Ждать перемен - удобный случай
На выбор walkmen иди и слушай


Мой ровар як высакародны алень — тыдзень таму скінуў сядло (са мной разам), цяперака намыліўся адкінуць палову вобада.
Веламайстра распавёў мне ў фарбах, які пры гэтым будзе бум і плясь. Прычым, абсалютна бясплатна.

22.2.08

1 райх, 1 зьвіліна, 1 мова

У ваенкамаце Савецкага раёну Менску паведамілі, што ўсе дакумэнты мусяць быць на расейскай мове. Кіраўнік аддзелу, адказны за вайсковы прызыў, патлумачыў, што ў Міністэрстве абароны адна мова – расейская.


Практыка ўзбраеньня самаўпэўненых недавукаў заўсёды выклікала ў мяне непакой.

стройная наркамаўка

У месным склоне назоўнiкi II скланення, якiя абазначаюць асобу чалавека, маюць канчаткi -у(ю): аб Мележу, аб герою, пры бацьку, пры Андрэю.

Аднак у моўнай практыцы асабовыя назоўнiкi з цвёрдай асновай ужываюцца таксама i з канчаткам -е: аб сыне, пры браце, аб Коласе.

Канчаткi асабовых назоўнiкаў II скланення дзед, прадзед аўтарамi школьных падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў падаюцца па-рознаму

Улiчваючы тое, што ў форме меснага склону некаторыя асабовыя назоўнiкi II скланення мужчынскага роду з цвёрдай асновай ужываюцца з канчаткамi -у i -е, у тэставыя заданнi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў на вызначэнне канчаткаў назоўнiкаў у месным склоне асабовыя назоўнiкi мужчынскага роду з цвёрдай асновай не ўключаюцца.


Дарагія дзеткі, гаварыце па-беларуску і даводзьце гэтым моўную практыку да такіх вышыняў, каб Рэспублiканскаму iнстытуту кантролю ведаў не было чаго ўключаць у тэставыя заданьні!

21.2.08

print screen

Moj susied Totoro / Tonari no Totoro (1988)




U takich muĺtvydumkach samaje cikavaje — fantazija aŭtara. Katabus — vidavočny pośpiech, Totoro pad parasonam — vidavočny pośpiech, alie ž niešta adbyvajecca i ŭ reštu času.

Boĺšuju častku muĺtfiĺmu zajmajuć nieabaviazkovyja padzieji ź nieabaviazkovymi hierojami. Praŭda, uvaha jim nadajecca piĺnaja, i pa zvyčcy čakaješ, kali ž staranna vymaliavanyja persanažy buduć zadziejničanyja. Mienavita tamu, kali jisnavańnie babuli, taty, mamy, chlopčyka, nastaŭnicy, čarnušak akazvajecca dekaratyŭnym, mižvoli dumaješ, što Totoro, vidać, seryjal, i najaŭnaść hetych persanažaŭ apraŭdaje siabie jak nia ŭ hetaj, dyk u nastupnych seryjach. Adža nie.

Miž nieabaviazkovych scen asabliva vylučajecca sumiesnaja pamyŭka taty-studenta j dziaŭčynak-dačok, adna ź jakich užo škoĺnaha vieku. Dziŭnyja hetyja japoncy.

Vializny Totoro vyhliadaje milym imbicylam. Mažliva, prydurkavatyja duchi ŭ tradycyji japonskaha śvietaŭsprymańnia. Dziakujučy fantaziji muĺtyplikataraŭ ja da kanca fiĺmu nia vieryŭ u jahonuju biaskryŭdnaść.

Urešcie rešt, nie pakidaje adčuvańnie, što ŭvieś fiĺm vybudavany vakol niekaĺkich udalych persanažaŭ: katabusa, kryklivaj mienšaj siastry dy siamiejstva totaraŭ. Adnak sympatyčnym hierojam davodzicca dziejničać va ŭmovach adsutnaha siužetu j niedarečnych sytuacyj.

Zona 51 / Trucks (1997)


U žoŭtaj žoŭklaj Amerycy ažyli j tut ža zvarjacieli hruzaviki. Nu što moža sapsavać takuju intrygu! Chutkaść, pavaroty, avaryji, slupy pylu i skryhatańnie metalu — usiaho hetaha ŭ fiĺmie… nia ŭbačyć.

Zamiest hetaha ciažaravozy narazajuć kruciali pa dvary, a ŭ chacinie viarzuć redkasnyju luchtu dziejnyja asoby, raz-poraz pastreĺvajučy pa farach dy radyjatarach — nadziejny sposab zamačyć hruzavik, a jak ža ž.

Biazgluździca, što dziejecca na ekranie, nastoĺki nievierahodnaja, što prosta nieĺha adarvacca.

— Šum, vy jaho čujecie? — zadumienna pytajecca pastarely hippy ŭ toj čas, jak na vulicy ŭžo celuju hadzinu hojsajuć, sygnaliać i hudziać šmattonnyja machiny.

Atmasfera nahniatajecca vuścišnymi dyjaliogami:
— Heta prosta kašmar.
— Viedaju.
— Tabie strašna?
— Tak.
Paślia hetaha hliadač, niajnačaj, u panicy musić zašycca pad ložak.

Mašyny za raz mahli b źnieści budan ź liudźmi, alie jany paśpiachova čakajuć, kali hieroji padstaviacca z-za svajoj ulasnaj hlupaści.

Urešcie rešt stanovicca vidavočna, što ŭ vyniku zahadkavaj katastrofy nia toĺki prajaviŭsia inteliekt u hruzavikoŭ, alie j načysta adkliučyŭsia ŭ liudcoŭ.

Miarkujučy pa ŭsim, hety žach taksama byŭ źniaty adnym z iržavych drandulietaŭ.

20.2.08

жывая вAddа

Эх, ёсьць на сьвеце рэчы, якія яшчэ могуць зьдзіўляць!

Здвалася б, чаго чакаць ад нейкага там шараговага жарлісічнага аддона, думаў я, гледзячы, як сплывае кроўны мэґабайт невядома за што.

Ну вось, цяпер яшчэ фаерфокс перазапускаць, бурчэў я.
Калі ж, ледзь згледзеўшы маленькую кнопачку «плэй», ціскануў яе, траха ня зьехаў пад стол.

Браўзэр завіхурыўся, закруціўся, замільгацеў, загушкаўся, затузаўся — карацей, ажыў. Я інстынктыўна сьцяўся ды ўгнуў голаў, каб мяне туды не зацягнула.



Але калі асвойтаўся, пайшоў паліць трафік направа і налева ў пагоні за нечуваным кайфам ад дзікага перадозу зручнасьці й асалоды назовам PicLens

19.2.08

горад-фэнікс

Дастаў з паліцы кнігу «Мінск учора і сёньня».
Калі верыць квітку, які вываліўся адтуль, я яе купіў 5 студзеня 2000 году а 16:39 у «Кнігарні пісьменьніка» за тысячу рублёў.

Відаць, як купіў, так, прагартаўшы, і паставіў у кут на доўгія гады.

Бо інакш як бы я сёньня зрабіў для сябе столькі сэнсацыйных адкрыцьцяў.

Што ў Губэрнатарскім парку сто гадоў таму быў велатрэк, што на месцы Дому ўраду, разам з Домам ураду ды на месцы Філярмоніі стаялі драўляныя, такія сабе вясковыя хаты, я ведаў — цікавосткі чакалі ў часах навейшых.

Аказваецца, яшчэ ў позьнім БССРы на плошчы Мясьнікова ды Савецкай вуліцы ляжаў брук.




Аказваецца, у адзінокай, як палец, прэызыдэнцыі былі суседзі, ды якія прыгажуны ды харашуны!




А вось як утульна было між прэзыдэнцыяй і Кастрычніцкім гатэлем у марозныя савецкія зімы. У каго ж рука паднялася?!



Ну і нарэшце гэты трамвай зьвёз мой сон і спакой. Гэта ж ён едзе па гасьцінцы Менск, акурат. А я та думаў, што праспэкт Скарыны = вул. Захар’еўская. Аказваецца, яны нават не паралельныя!



Альбом быў выдадзены ў 1989-м, і, бач як, дваццаць гадоў — для гісторыі ня час — а пара мяняць назву — «Менск учора і заўчора». Заўчорашні Менск — зусім іншы горад, нават не падобны, нібы й не сваяк. Так... хіба пару радзімак ды форма носу.

Менск — гэта сапраўдны горад-фэнікс, цяперака, выглядае, у яго акурат пачынаецца новы цыкль спапяленьня.
Але навошта так часта?..

17.2.08

маўглі наадварот


«Lord of the Flies», 1963

Гэта першы чорна-белы фільм, які мне гэтак спадабаўся. Зрэшты, на колер даволі хутка перастаеш зьвяртаць увагу.

На бязьлюдны востраў трапілі хлопчыкі, толькі яны выжылі ў авіякатастрофе. Умоўная гісторыя, умоўная, схематычна паказаная катастрофа. Ніводнай драпіны. Ніводнага дарослага. Ніводнай дзяўчынкі.

Цэлы шэраг такіх умоўнасьцяў ператварае фільм не ў гісторыю, а ў экспэрымэнт.
Райскі востраў, дзе няма праблем з кліматам, драпежнікамі, ежай і вадой не ператвараецца ў мройную краіну Пітэрпэнію, не становіцца дружнай пясочніцай, вясёлым піянэрскім летнікам. Усё чалавечае пачынае зьнікаць з такой хуткасьцю, што кожная падзея выклікае падсьвядомы пратэст, адпрэчаньне, але запярэчыць няма чаго. Урэшце даходзіць і да забойства, а пасьля знаходзіцца тлумачэньне яго неабходнасьці, а потым пачынаецца проста паляваньне на тых, хто ня ў зграі.

Такія фільмы не падабаюцца, а ўзрываюць сьсярэдзіны. І пасьля іх ужо немагчыма застацца такім, як быў, хоць гэта і не пазначана ў тытрах.

1900



Hetaha niepryvabnaha staražyla Hrušaŭki rychtujucca prynieści ŭ achviaru padziemnamu bohu.
Užo niama plotu, vydranaja siaredzina, pa harodzie hojsaje budaŭničaja technika.
Źnikaje nia pomnik architeltury, nie turystyčny abjekt — alie adna ź mienskich tajamnic, starejšaja, miž jinšym, za Čyrvony kaściol.
«Adkryćcio» jejnaha isnavańnia bylo viasiolaj huĺnioj, a ciapier voś niešta ščymić...
Pomnić Miensk — uvohulie niaŭdziačnaja sprava.

15.2.08

камэндант

бо там унізе уверсе камэндант!

На днях в Министерстве образования состоялось совещание, от которого педагогическая общественность до сих пор пребывает в состоянии глубокого шока…
Совещание проводил новый начальник управления социальной и воспитательной работы Виктор Викторович Якжик, который не так давно был назначен на эту должность вместо Георгия Бутрима. Тема совещания была посвящена вопросам организации идеологической и воспитательной работы во втором семестре 2007-2008 учебного года.


Аказваецца, лесьвіца ля стадыёна «Дынама» ад 10-й абшчагі стала для Віктара Віктаравіча Якжыка кар'ернай.
Легендарны камэндант 10-кі перабраўся з патруляваньня начных дыскатэк ды высочваньня чайнікаў з абагравальнікамі ў чынавенскі фатэль, але, калі верыць БП, як быў камэндатам, так ім і застаўся.
Вось толькі ня ведаю, ці будуць новыя «выхаванцы» гарлаць пад піва гітовы прыпеў зь «Мясцовага Часу»

скажы мне, як мне жыць, і што аддаць,
каб на сканчэньні дзён я мог сказаць
Я-я-я-я-кжык!

harry.by


Voś I dvuchmiĺjonnyja slaviency vydali svajho Harry Pottera.
Zajzdrosna.

гукам — мір

Нарэшце знайшоў, як памірыць любімы JetAudio з Last.fm.

Тут — «народны» plugin ад сп. ien'а.

14.2.08

фотуман

Пацьвердзілася мая тэорыя, што ў нашай слаўнай сталіцы блюсьціцелі сакрэтнасьці самі ня ведаюць, дзе яна ёсьць.

Каля былой нацыяналкі ахоўнік прэзыдэнцыі фоткаць дазволіў, але толькі я дастаў фоцік, як ветлівы даішнік зьняўся з свайго паста і пайшоў да мяне, ківаючы палачкай. Я яму за тры мэтры далажыў, што спытаўся ўжо ў зялёнага чалавечка, вунь таго, ага. Даішнік пасьміхнуўся, сказаў «тады ладна», і павярнуў назад.


картачкі клікабельныя

12.2.08

у працяг тэмы добрага пачуцьця гумару

як я разумею качканосаў

Нават у бога ёсьць пачуцьцё гумара, узяць хаця б качканоса.

Фільм «Доґма»



У Эскваеры кожны раз малююць мозґ якога-н. чэла й расьпісваюць па адсотках, якой хрэньню ягоная башка занятая.
Лёгшы-прылёгшы галавою ў даліну на пагорку вул. Сямёнава, я падумаў, што ў мяне ёсьць рэдкасная нагода паплагіяціць: во якая хрэнь мяне як тармозіць.


тут павінна быць вуліца Сямёнаватут павінна быць вуліца Сямёнаватут

Еду з горкі Сямёнава (не пытайся узнаць, зачэм), і тут сядушка трошку кіўнулася ўперад, хм, думаю, ніт аслаб ці што, і торг за зад (сядушкі, вычварэнец!), ну ці гайдаецца, ці падалося, а сядушка, ня будзь дурная, засталася ў руцэ, праўда, ненадоўга, бо гасьціннае ўдольле вуліцы Сямёнава раскрыла свае абдымкі.

— Я ня знаю, як можна зламаць падсядзельны ніт, — бурчэў мудзіла рамонтнік у серабранкаўскай майстэрні, заганяючы мне замест адной штырыны ўвесь падсядзельны дэвайс у зборы. Хочаш узнаць — спытай мяне, як — лёгкім рухам рукі.

З аднаго боку крыўдна, што канечнасьці нельга гэтаксама лёгка адрамантаваць, хай сабе па кошце таксоўкі з Шэпічаў ў Дворышча, а зь іншага шкада, што дарагушчыя тэрматранты нельга гэтаксама лёгка замазаць ёдам.

Фота ад зялёных чалавечкаў на памяць:

p.s. Тут напісана 3% ад таго, што я хацеў напісаць па дарозе дахаты чорці з там нейкага роварнага завулка. Там, дарэчы, чарговая кончаная веладарожка.

11.2.08

веластаянка ў Ніжыне


голая праўда ад Band A


апдэйт у дапаможніку па выжываньні для беларускіх пешаходаў

Дарэчы, мы часам едзем і па праезнай частцы, у мэтры ад ходніка, то бо каля бардзюру. Па сакрэце: гэта ілюзія — недзе ў мэтры ад ходніка едзе кола, а правы рог руля і правы локаць нясуцца акурат недзе над бардзюрам, асабліва ў шчыльным трафіку на загружаных скрыжаваньнях. Паспрабуйце пра гэта падумаць, калі ў наступны раз пачнеце ківацца на краі бардзюрнага каменю.

Мы разумеем, што гэта інстынктыўная прага быць першым. Але расчарую: найхутчэй, каго-небудзь мы раней ужо зьбілі.


я, вядома, разумею, дарагая рэдакцыя «Інформ-банка», што газэтка ваша для пралетарыяту з замудоханых спальнікаў, але друкаваць прагноз надвор'я ў выглядзе прынтскрыну з ґісмэція — гэта ну занадта рэвалюцыйны дызайнэрскі крэатыў. А можа, у вас і ўся газэта, таво, прынтскрын?

а што сказы з малых літар, дык мне нават падабаецца.
зэба!

9.2.08

фэнтэзійная кампаратывістыка

У рускіх казках дзеяньне заканчваецца тым, што прынц знаходзіць прынцэсу. Японскія расказваюць пра тое, якіх дроў яны маглі б разам наламаць.

У дзяцінстве мне часам сьніліся кашмары, у якіх абрываліся ў прорву прыступкі, а над безданьню віліся тонкія масткі без парэнчаў. Мяркуючы па мульціку, падобныя сюжэты сьніліся не аднаму мне, толькі японцы ў далёкім 86-м гэтыя відмы на раніцу сабе замалёўвалі.

Зьдзіўляе колькасьць жылплошчаў, падвешаных у паветры: пірацкі барак, цэлая ваенная частка з гарматамі, ну й уласна шматпавярховы нябесны замак Лапута. Вось што значыць жыць у пастаяннай нястачы зямлі.

Кідаюцца ў вочы неабавязковыя сцэны й пэрсанажы, хоць ад дзьвюхгадзіннай карціны зь нескладаным сюжэтам цяжка чакаць іншага. Вось асілкі рвуць на сабе кашулі сілай біцэпсаў і тузаюцца ня горш ад Нэа, толькі невядома, навошта. Па ходу дзеі мы таксама даведваемся, што калі б кот Матроскін быў японцам, ён бы еў бутэрброд наступным чынам: спачатку зьлізваў каўбасу, а потым ужо давіўся б сухім хлебам. Між іншым, да ежы стаўленьне малявальнікаў адказнае: героі ядуць нясьпешліва, з выражэньнем і да канца.

У нейкі момант здаецца, што Беладонна пасьля няўдачы з Фунцікам вывучыла японскую й стала паляваць на дзяўчынак і каштоўныя камяні, што ў параўнаньні з крадзяжом сельскагаспадарчых жывёл можна лічыць кар’ерным ростам.

Увогуле, я так разумею, японскія мульцікі трэба разглядаць выключна як плод аўтарскай фантазіі. Магчыма, таму казкі без намёкаў і завуцца «фэнтэзі».

муцьфільм


Маляванка «Прынцэса Мананока» зачароўвае з самых першых кадраў, калі праз палеткі і лясы, праз лугі-паляны ломіцца нейкая біямаса з натуралістычна прапісанымі карычневымі глістамі, якія па ходу раскідае ў розныя бакі. Нават самыя рэактыўныя бацькі ня змогуць у адчайным скачку ўратаваць неакрэплы арганізм свайго дзіцёнка ад глыбокай эстэтычнай траўмы. Малеча пасьля гэтага, можа стацца, будзе доўгі час баяцца хадзіць у туалет па начах.

У мультфільме няма ні разумнага, ні добрага, ні вечнага. Галоўны герой Ашытака ня ведае, ані што яму рабіць, ані куды ён едзе, ані куды прыедзе, кідаецца дапамагаць то людзям, то зьвярам, то зноў людзям. Гэткі ўнівэрсальны здраднік. Тупыя кабаны валяць на сквапных людзішак, сквапныя людзішкі адным стрэлам зь нейкай хліпкай парослай травой бярданкі зносяць башку лясному богу. Лясны бог аказваецца мала што казлом, дык і ня вечным, і ня добрым, вось колькі хвілін таму гаіў раны, а тут расьцёкся жыжай нейкай, дэфармаваўся, спляжыў мала таго, што процьму народу, дый і ўвесь свой лес.

Усе, хто ў стужцы разявае рот, выклікае да сябе супярэчлівыя пачуцьці. Адзіны, хто выклікае хоць нейкую павагу — дык гэта алень, і тое таму, што маўчыць. А яшчэ гэтыя беленькія чалавечкі няправільнай формы, мяркуючы па паводзінах, таксама недалёкія, ды хоць бяскрыўдныя. «Сьнегапад» іх бязьвінных трупікаў выглядае эфэктна.

Парадавалі малпы. Калі зьвяры якія навароцяць дзялоў, гэтыя малпы пачынаюць закідваць іх рознымі падручнымі сродкамі, маўляў, мы тут сядзім, не высоўваемся, а вы ваду баламуціце. Але па начах акурат гэтыя буркуны паціху высаджваюць вырублены людзьмі лес, займаюцца, так сказаць, стваральнай працай.

Высноваў фільм ня робіць ніякіх, апроч таго, што жыцьцё — незразумелая замудрая штукенцыя. Нават скнара, які зладзіў, лічы, лякальны армагедончык, радасна лыбіцца пры канцы стужкі, маўляў, ну людзі, ну глупыя, а што паробіш — якія ёсьць… Зрэшты, гэта і можна залічыць да высноваў: жыцьцё незразумелае, супраціўляцца сваёй тупасьці бессэнсоўна, шукаць сэнсу бессэнсоўна, мяняць устаноўкі ня варта, ненавідзіш кагосьці — ненавідзь далей, з кім нарадзіўся, тым і прыгадзіўся, ну а што каханьне ня вартае таго, каб нешта мяняць у сваіх забабонах — дык пра гэта лішне і казаць.

Можна адчайна паспрабаваць убачыць тут хаця б экалягічную тэматыку, але не атрымліваецца, бо людзі застаюцца пры сваім, а прыродзе ўсё, што трэба — дык гэта галава ляснога бога. А як што ваяўнічых дзікоў не засталося, а Ашытака зьбіраецца хадзіць да Мананоке ў лес на вывяды (от ужо дзе ўзор закаханай пары), то можна меркаваць, што за Ашытакам за горад пацягнуцца й астатнія — і лес ператворыцца ў парк для пікнікоў, а лясны бог так і будзе хадзіць па вадзе вакол свайго вострава. Можа, яго нават і пакінуць для заапарка.

8.2.08

і я думаю, ня трэба гэтак перажываць з-за старой нацыяналкі, ну зьнясуць, ну пабудуюць падземны паркінг, затое зьверху паставяць такую самую, ды шчэ лепшую, як была, ды шчэ бялейшую.

цяпер, бадай, праяктанты старажытнага паркінгу на нямізе рвуць валасы й клянуць злы лёс — гэта ж можна было «аднавіць» старую нямігу не на нейкім там другім паверсе, а на 42-м!
эх, дзе ж вы раней бадзяліся, інвэстары арабскія!

самыя сьветлыя галовы нашай краіны

7.2.08

Survive style

Раварыстычны Дапаможнік па выжываньні для беларускіх пешаходаў.

Першая рэдакцыя.

пераможцы

дзеці па дарозе са школы збочылі зь сцяжыны й давай гуляцца: заходзяцца на якую шчэ неразьмерзлую лужыну й давай скакаць, дзяўбсьці чаравікамі-абцасамі, хто першы праб'е — той выйграў, шчасьлівы, усьмешка на ўвесь рот — і вада да костачак.
і адразу гайда напярэймы да наступнай лужыны, шчэ большай — і бяз роздуму й лішніх словаў — скок, грымсь, бэмсь, плюх! — і да наступнай...

няўжо мы таксама былі такія дурныя? — філязафічна спытаўся я ў сябе, паціху пракручваючыся ў гразі, — былі, а як жа ж... — усьміхнуўся на наступным пракруце й не пасьпелі понажы абярнуцца шчэ раз, як узгадаў — ды шчэ й не такія!

6.2.08

ni-čarta-nia-bačna

Ranica byla prosta daskanala zamaskiravanaja nieźličonymi cierušynkami ciemry.
Ciemra vyparalasia dośvitkam, asiadala na chalodnuju ramu j ściakala pa šliemie.
Usio naŭkoĺlie ścisnulasia da ciesnaha „ni čarta nia bačna“.
Što praŭda, ni-čarta-nia-bačna miela koliery i prykmiety, pa jakich možna bylo niejk aryjentavacca.

Žoŭtaje ni-čarta-nia-bačna aznačala, što niedzie ŭviersie tyrčyć lichtar, ni-čarta-nia-bačna ź dźviuma kropačkami abaznačala mašynu, a čornaje ni-čarta-nia-bačna z šerym šavialieńniem vydavala postać u palitonie na adliehlaści troch metraŭ — pasprabuj adtarmazicca!

Abodva rovarnyja lichtaryki byli adno zabaŭkaj dlia hetaha ni-čarta-nia-bačna, viasiolymi pendzliami, jakija toĺki j paśpiavali, što papeckivać farbaj śvaiatla šustrych mokrych murašoŭ, jakija aźviarela j biazdumna kalacilisia j pliuščylisia ab šklo śviacila. I pieramožanaje imi biaśsiĺnaje śviatlo spatykalasia, buksavala j upiralasia strojnym trochkutnikam u hluchuju ścianu ni-čarta-nia-bačnaha.

Razahnacca chutčej za 20 km/h ja tak i nie naśmieliŭsia.

5.2.08

noč pažyraĺnikaŭ 75%

radyjo ONT vynajšla revaliucyjny farmat načnoha eteru — usia haŭnamuzyka za adnu noč. Jak i ŭvieš naš niegrycianski FM, jany zabivajuć načny eter non-stop tracsaj ajčynnaj vytvorčaści, alie robiać heta “z asablivym cynizmam”: puskajuć pieršy kupliet, prypieŭ — i adrazu nastupnuju niatlienku.

Pad hety praces serviroŭku roznakaliarovych kakašak malieńkimi porcyjami pračynajecca navat liepiej, čym pad kamsamoĺskuju himnastyku na 106,2.

piasočnica, salata j humovyja boty

1.

Раніцай здалося, што пара ўжо выбірацца з ходнікаў на праезную частку. Вось толькі калі выскачыць на Дзяржынку ля Меда, шанцу вярнуцца на ходнік ужо ня будзе.

А там, нашы руплівыя грузавікі навазілі з нашых ударных будоўляў дублёраў, мэтратанэляў і куточкаў масквы пяску, друзу, і рознага друхлішча, якое адно царапала шыпы і калацілася аб балотнікі. А ў нарослых за зіму выбоінах чорна блішчэлі адпаліраваныя лужыны.

Вяртаюся заўтра на ходнік — піплы, даставайце флікеры!

2.

Раватысты-«падсьнежнікі» ў гэтым месцы кусаюць локці: я асвоіў новае роварнае пакрыцьцё, называецца «недаразмарожаная трава». Было неспадзявана весела.

Цымус у тым, што за кароткі плюсавы дзень пасьля доўгай мінусавой ночы глеба троху праграецца, але сама болей да абадоў, а там, пад нізам, застаецца слой мерзлаты, ну а зьверху такая вадзяністая салата, і калі на яе заяжджаеш, салата гэтая так і пачынае распаўзацца ва ўсе бакі па ледзяным сваім падносе. Я аж дзіву даўся, скуль гэтае соўганьне бярэцца з заносамі на роўным месцы. Але хутка асвоіўся і не заўважыў, як ад сьмярдзючых Машыністаў даехаў да Брылевічаў па бездаражы. А ў Брылевічах растуць з гразі дамы і да іх прабіраюцца шчасьлівыя неданавасёлы ў дублёнках і гумовых ботах.

яшчэ адзін вычварэнскі спосаб чытаньня фрэндстужкі

хоць ёсьць з кім пагаварыць

1.2.08

overage

У краме касірка засумнявалася, ці можна мне прадаць паўлітэрку піва: «А вам ужо ёсьць васямнаццаць?». Прыйшоў дахаты, глянуў у люстэрка. Ну і дзеці пайшлі…

Пасьля патэлефанавала нейкая жанчына й спыталася, ці я паўнагадовы. Ну гэта ўжо занадта… «А навошта?» — кажу? «Пагаварыць пра Біблію». Пракаўтнуў піва і паклаў слухаўку.

І каб завершыць малочную тэму — сёньня па «НТВ‑Сьвет» будуць паказваць шыкоўны фільм «Міфы майго дзяцінства». Ясны перац, фільм не дзіцячы.