28.2.10

bobsled


  • 02:15:51: гэта не бабслей, а нейкі final destination
  • 02:33:23: спадзяюся, ва ўрачыстую цырымонію ўключаны масавы спуск арганізатараў па саначнай трасе


Tweets copied by twittinesis.com

27.2.10

curling


  • 01:23:22: на прыпынку ў шабаны ля апошняй станцыі мэтро патруль штрафуе пацаноў за піва, пацаны «ў шосе», яны ж газет не чытаюць, куды коціцца сьвет…
  • 01:26:09: здравствуйте, таварышы дарожнікі, а чывойта вы ўсю зіму міма ходнікаў чысьцілі, га? пахадзілі б цяпер па гразі тае.
  • 02:03:24: а што на летняй алімпіядзе ёсьць падобнае па сэнсоўнасьці, драйву і напрузе да кёрлінгу?
  • 13:28:39: хорар як ён ёсьць — гэта алімпійскі дзёньнік на БТ
  • 16:24:44: народ рыхтуецца да новага сэзону — сьпёрлі заднюю велафару на нач гледзячы.
  • 20:01:50: што Радыяльная, на праспэкце Нежалезнасьці — такія азёры!


Tweets copied by twittinesis.com

26.2.10

winter cycling


  • 11:03:57: рашакэнада, я заінтрыгаваны, няўжо ніхто не паўторыць?
  • 12:06:26: хто б Бонду выдаў, га? CD ж нават ёсьць — адзін у Цыбіна, адзін у Нацыяналцы.
  • 16:50:53: оле-оле-оле-оле, адкрыў напрацунароварскі сэзон!
  • 16:54:32: мінакі ўсьміхаюцца, пырскі разьлятаюцца, цуцыкі зьбягаюцца, пасажыры не піхаюцца,
  • 17:05:10: правальваючыся ў падталасьці на «пачышчаных з прыўзьнятай паліцай» ходніках, думаў, чаму раварысты не прадстаўленыя на зімовай алімпіядзе?
  • 17:39:39: DIALLOG дабраўся такі да Сянна, канец дзікім адпачынкам бяз сувязі
  • 18:19:53: хаця б правільней адкрыты сэзон называць велаплавацельным
  • 18:36:54: yoono некарэктра шарыць карцінкі, лепш карыстацца shareaholic’ам
  • 18:39:20: паехаць хіба на велабан зьляпіць сьнегавіка
  • 18:40:56: з вакна аўтобуса ходнікі выглядаюць такімі расчышчанымі, а насамрэч цалкам расчышчанага шляху дахаты няма ніякага.


Tweets copied by twittinesis.com

25.2.10

adzin za adnym


  • 11:35:20: нашы хакеісты, як тралейбусы, — ходзяць адзін за адным
  • 11:37:30: я трошку пахвалеў, а потым падумаў, ці хачу бачыць гэтую млявасьць яшчэ
  • 11:40:07: яшчэ быў вельмі натхняльны камэнтатар, я пад яго бубненьне натхніўся на ідэю, што някепска было б паказваць спорт з субтытрамі
  • 19:07:32: устаноўка GmailNotifier’а простая: download - install - fail - search known issues - download patch - install - use!
  • 21:47:57: гандляр на Чэрвеньскім рынку сказаў, што іх вясной выселяць кудысьці ў Лошыцу, восьмы год пужаюць.
  • 21:51:09: гомельскія дзеці дружна махаюць рукамі з свайго ікаруса, хмурыя кабеты ў траліку сьпярша нясьмела, а тады весялей узяліся махаць у адказ
  • 23:37:36: якая нуда вяртацца адным і тым жа начным цягніком мэтро, брыдкае дэжавю ад дзьвярэй да дзьвярэй


Tweets copied by twittinesis.com

24.2.10

dzień flikiera


  • 10:40:22: чаму ў фігурным катаньні пішацца галімы гук з залі, слабо дрот уторкнуць з бумбокса ў трансьляцыйную?
  • 13:49:56: Нешта адзін за адным выдалілася ўся indie-тэчка, акрамя Tullycraft.
  • 13:51:24: І вось капірайт па-беларуску, хачу я купіць Tullycraft у mp3, разагнаўся…
  • 17:26:10: Хакей перанесьлі на НТВ-Беларусь, зона ахопу — усяго крыху больш за палову тэрыторыі. Здаецца, ў нашу дружыну ня дужа вераць =)
  • 20:24:13: Здавалася б, ну як спаганіць булачку з сасіскай. Проста! Непрапечанае цеста, сасіска з касьцямі, сьмярдзючая вада. Кулінарыя генэральская!
  • 20:26:26: Быть может, вы искали: «обозначен ликером», зьдзекуецца яндэкс на флікерную тэму.
  • 21:06:22: Паштоўка да Дня флікера http://bit.ly/9caSrg


Tweets copied by twittinesis.com

23.2.10

Look around


  • 11:08:19: Panoramio Look Around паказвае адзін аб’ект з розных ракурсаў. Кляштар Бэрнардынцаў у Друі — http://bit.ly/bGrTkF
  • 11:10:50: Panoramio Look Around. Царква сьвятой Марыі ў Ракаве. http://bit.ly/aVyB9u
  • 11:19:59: Чырвоны касьцёл http://bit.ly/ceItgq, Мірскі замак http://bit.ly/cZ8NYD, Сафійскі сабор http://bit.ly/ddvuoa
  • 11:22:06: http://nv0.panoramio.com/navigate?id=нумарфотаўпанараміі — так можна праверыць, ці ёсьць аб’ект у Look around, бо Панарамія піша не заўжды.
  • 14:11:12: У рубрыцы «Абзац» газэты «Звязда» я б кожны дзень пісаў «У нас няма RSS», у рубрыцы «Поўны абзац» — «Мы пішам з „і“-лацінічным».
  • 14:12:01: RT @malishevsky: Пока президент не научится проигрывать, хотя бы на лыжах, страна не научится его победам верить.
  • 15:01:43: нешта ўва мне меламанскае зламалася, выдаліў red snapper'a і кашуся ў б’ёркін бок


Tweets copied by twittinesis.com

22.2.10

dubĺ


  • 16:31:18: «У фільме „Цар“ сякуць курыцы галаву й паказваюць, як яна безь яе бегае». «Цікава, зь якога дублю гэтае зьнялі?»


Tweets copied by twittinesis.com

21.2.10

jumanji


  • 12:51:30: хто бачыў «Джуманджы», той зразумее, якія сыгналы пасылае мне ровар зь цёмнага склепу.
  • 20:59:31: «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтар імя Машэрава». Добра, што не бульбяная.


Tweets copied by twittinesis.com

20.2.10

pieramožcy


  • 01:24:44: думаў, пасядзець у нэце, але дзе ж тут з вашым ціўцерам ды новікавым
  • 01:33:09: па пошуку ціўцера онлайн ня горш за эўраспортаўскі
  • 19:03:40: Я зыт’юбс асуджаю, але паслухаў. іх узнагародзілі, бо яны налаўчыліся граць пад нірвану з цэпелінамі? усё ў нас так кепска?


Tweets copied by twittinesis.com

19.2.10

čyvojta


  • 11:13:44: здравствуйте товарищи пожарники, а чывойта вы ды у наш двор прыехалі?
  • 11:15:25: здравствуйте товарищи вещатели, а чывойта ў вас заўчорашняя алімпіяда паказваецца?
  • 19:41:56: здравствуйте таварышы абраньнікі, а чывойта вы нам штрафы да 100 тысяч паднялі, га? http://bit.ly/d9vYjB


Tweets copied by twittinesis.com

18.2.10

m.m.m.


  • 10:19:47: першы раз за год выбраўся з дому ў час «пік» і адразу сустрэў знаёмца, мілы малы менск


Tweets copied by twittinesis.com

16.2.10

3D


  • 15:34:45: хадзіў па справах, па якіх летась гойсаў на ровары.
  • 15:37:19: у банку ля касы сварацца вэтэран і мама зь дзіцём наконт чарговасьці праходу без чаргі, рэшта пэнсійнай чаргі, выглядае, абыціха проціўсіх.
  • 15:38:30: ілюстрацыя карціны «за што мы плацім падаткі» — ні разу ня чышчаная за зіму дарога ля падаткавай інспэкцыі :)
  • 15:41:48: аказваецца, пакідаць карэспандэнцыю на пошце — паслуга платная і толькі на адзін месяц 8]
  • 16:52:20: алімпійскі камэнтатарскі мэдаль мусова даць Сяргею Курдзюкову
  • 18:45:54: аблуда, што трыдэ — гэта «Кіеў», насамрэч гэта «Ангарская—Аранская»


Tweets copied by twittinesis.com

15.2.10

Stročycy

Масьленічны затор на дарозе за Азярцамі, дзе расчышчаная, чамусьці, толькі адна паласа.
Наведнікаў — не прапіхнуцца.
5 тысяч за 50 грамаў медавухі, блін з маслам — за паўтары.
Цэнтральная Беларусь расчышчаная і ўтаптаная, у Падняпроўе — хочаш, ідзі па сумётах.
Там сустракае хата, пабітая цьвільлю, «якую нічога не бярэ». Для наведнікаў зачыненая.
Стамляешся вытрасаць сьнег з ботаў.






14.2.10

vajnuška



  • 15:59:50: сусед заняўся рамонтам выхаднога дня, на трэці weekend ня вытрымалі, выклікалі міліцыю, цяпер пагражае помстай, мацярыцца, зламаў скрыню.


Tweets copied by twittinesis.com

13.2.10

usio astatniaje


  • 13:05:16: бачу, калі мяккіх знакаў няма, і ня бачу, калі яны ёсьць.
  • 14:14:44: будучыня прагрэсу відавочная: мы вынайдзем робатаў, разумнейшых за нас, а яны вынайдуць усё астатняе.
  • 17:42:40: трэба выдаць указ №61 «Аб папярэднім скамячваньні бутэлек і спляжваньні тэтрапакаў перад размяшчэннем у ёмістасьці для збору адыходаў»
  • 23:37:25: у «Крэматорыя» ні аднаго нармальнага кліпа


Tweets copied by twittinesis.com

12.2.10

krylatyja gazeli


  • 17:00:03: крылааатыя газэлі: "расписание пригородных и междугородных автобусов" будет предоставляться на сайте РУП "ИВЦ Авиации" http://bit.ly/9cR7AY
  • 19:34:27: Усе расклады Беларусі аддалі на гэты сайт http://bit.ly/cbLmRH. Ня сорамна паказаць турысту, лёгкі пошук, прафэсійны дызайн (_!_)
  • 23:17:23: выкінулі пагоню "ў мэталалом", гордныя, ай да пеўнікі, ну нічога, будзе і на вашай вуліцы суп.


Tweets copied by twittinesis.com

11.2.10

da pabačeńnia



Hetaha dy inšych tematyčnych talienavitych vitražoŭ u Viciebsku boĺš niama, piša news.vitebsk.cc.

Cud, što mankurckaja chieŭra spliažyla ich toĺki ciapier.

Da pabačeńnia.

viačerniaje prasluchoŭvańnie


  • 01:19:25: Download Master Plugin робіць нябачнымі загалоўкі ў Google Readerы
  • 22:24:49: Вячэрняе праслухоўваньне. «ZM99 — Неба». Вучыць мову. Канчаткі там, поўныя-кароткія формы прыметнікаў. Shift+Del
  • 22:29:48: «Лявон Вольскі — Дай мне знак», два разы паслухаў, нармальная такая песьня, ці ёсьць, ці няма — ніякага знаку, ну няма дык няма. Shift+Del
  • 22:33:41: «Піт Паўлаў — Сродак і мэта». Не ну хлопцы, за Мэталіку ж берацеся, а ўражаньне — калатушкі на полі з каровамі. Ясна ўсё зь Пітам, на жаль.
  • 22:36:25: «Killadox feat. JL Pixel Paranoja/.By». Сьвят, сьвят, сьвят. Гамон які ён ёсьць. Бррр
  • 22:48:57: «Hair Peace Salon — Цянькі». Пра тое, што бывае, калі сьпяваць па-беларуску пад катаваньнямі, наколькі я зразумеў.
  • 22:49:28: «Жнюв — Не хвалюйся». Нейкая разваленая песьня з расейскім трындзяжом на фоне. Shift+Del
  • 22:52:07: «Зьмяя — СССР». Людзям кепска, відаць. Але хрыпі, а мову вывучы, перш чым сьпяваць.
  • 22:55:23: «Здань — Ты зь Менску, я — з Гародні». У гэтых усяго толькі траблы зь вершаваным памерам ну і зьмест ніякі, «правады цяплеюць», ага…
  • 23:04:23: «Віртуальныя тэхналёгіі — На памяць аба мне». Ну тут з назвы ясна — яшчэ песьня на трасянцы. Сьпяваць ня ўсім можацца, а хочацца.
  • 23:08:07: «Lunclan — Працоўны чацьвер». Зноў трасянка. Прымітыў поўны. Гэтак нічога зь сёньняшняга плэйласта не застанецца
  • 23:13:58: «Глюкі — Краіна 2.0» Каб не пачуў нядаўна, як у падобным стылі працуе «Толеранс», мо й сказаў бы што суцяшальнае.
  • 23:23:12: «ESPRIT—Знайдзі мяне». Пазытыўны саматужны пустацелы поп. (Блін, выдаліў увесь плэй-ліст. Народ, кідайце сьпяваць на трасянцы, га?)


Tweets copied by twittinesis.com

10.2.10

Suka nad miskaj sumuje pa vyśpiatku haspadara-kazla, stoĺki u hetym žyćciovaj ščyraści, toj, što zaŭsiody «za», dajcie joj tak, kab jana hlucha visknula, dajcie nažercisia joj i vyspacca, vyhuliajcie dvojčy ŭ dzień, i — vydajcie joj biulieteń.

Jašče ja b chacieŭ pieradać pryvitańnie praz vaš utuĺny eter tym pidarasam, što budavali dom hety z eseseser, hetaja sumieś čaroŭnaha kštaltu z taho, što ŭžo nie zahnać, pamnožanaja na spryt sacplianu i talient buchim budavać, — jana trymaje nas u kantakcie, jana adčyniaje ŭsie dźviery ŭ chacie, i ŭ padzamočnym susiedzkim padkaście ty sluchaješ pra siabie pad rondaliaŭ hrukat, syntpop unitazaŭ, pad sola usich troch susiedak adrazu, chutčej adviadzicie ad ścienak dzietak — razhruzka niasloŭnikavych zapasaŭ.

A suka staraja daść rady skuholić biaz paŭzy choć sto hadoŭ, vakaĺnyja b podźvihi tyja zaskroblić ab važki jaki lastvuhol, dy hetyja ventyliacyjnyja rytmy, hulkija śpiny, da tvaru pryliplyja, pysy prapityja, šyby prabityja, pjanyja kryki achryplyja teliegrafujuć tabie perfarataram «heta tvajo žyćcio», eŭfemizujuć adbornymi matami — «heta tvajo žyćcio», ramka padjezdu z dematyvataram «heta tvajo žyćcio», dni jak banknoty ŭ ličylniku bankaŭskim — «voś vam kvitancyja».

I zastajecca adno paznačyć podpis pad ptuškaj «V»,
rady staracca: «V — heta značyć…»

śviata roku

Сёньняшняя ноч — сьвята року. Я адкрыў для сябе гурт «Тэлевізар», з шкадаваньнем, што так позна, і з палёгкай, што ня ў час маёй юнацкай шчырай нестрымальнай прагі зьмяніць сьвет, у якім належала жыць. З такім гуртом быў бы іншы запал. Так ён хоць стрымліваўся ідэалістычным інтэлектуальным рамантызмам беларускіх рокераў 90-х.

Далей пад руку трапілася спасылка на Палітыку-паралітыку Вольскага, якую загрузіў на аўтамаце, чакаючы чарговага сатырычнага погляду на рэчаіснасьць з-за шыбы папсовага пасату-ўнівэрсалу. А тут — рок! Ды які зубасты! Як ні сьмешна, але не чакаў такога сюрпрызу ад бармэна «Камяніцы». Ёсьць яшчэ порах!

Слухай, а можа часы мяняюцца, як што такія старажылы сталі гэтак вастрыць лёзы песьняў?

І каб жа на гэтым усё! Нешта мяне штурханула паслухаць апошні альбом «Крэматорыя». Таго самага, якога пасьля «Міфалогіі», я думаў, ужо нічога не ўратуе. Ды «Амстэрдам» перабіў усе дзівосы вечара. Бо тут на новым роўні стары пазнавальны «Крэматорый», у якім усьмешкі і пазытыў ткуцца з абяскоджаных цынізмам і гумарам страхаў і забабонаў.

Я ня верыў, што ў старыя мяхі можа заліць новае віно і яно ня стане маркоўна-яблычным сокам, узноўленым хляраванай вадой. І гэта цуд.

А калі могуць яны, то значыць, магу і я.

ciahnik nie idzie


  • 01:28:58: людзі з усьмешкаю едуць мэтром далей, чым цягнік не ідзе, на месцах для троляў і варажбітоў, што зоймеш — заберуць твой цень
  • 22:03:01: Рэйтынг сэрыялу «Тэарэтыкі» на kinopoisk.ru — 1,081. Хто знойдзе меней? http://bit.ly/dcGju8


Tweets copied by twittinesis.com

9.2.10

rok žyvie, a ja nia ŭ kursie

Generation.bY напісалі пра выступ гурта «Тэлевізар» у Менску ды так інтрыгоўна, што захацелася пачуць узор творчасьці, а на старонцы не было. Палез на YouTube, і вось не магу зьняць песьню з рэплэю:




Рок жыве, а я ня ў курсе.

Karatkievič znoŭ źmianiŭ prapisku



Цяпер ён стаіць у скверы Косінца Шмырова, калісьці 70-годзьдзя Віцебскай вобласьці, калісьці (і выглядае адначасова з 70ГВВ, як гэта не загадкава) Леніна, калісьці Ўсьпенскім, калісьці Ўзгорскім.

Пра Шмырова, дарэчы, у 1971 зьнялі фільм «Бацька». Цяпер удакладняюць, што Бацька ўсё ж — яшчэ і Мінай.

Дзякуючы перайменаваньню мясьціны, якая мае гістарычную назву, у Віцебску ўтварыўся тапаграфічны палюсізм, — вуліца Шмырова месьціцца на супрацьлеглым канцы гораду. Зь Леніным было больш лякалізавана.

У нас быў цэлы ўрок, прысьвечаны гераізму Бацькі Міная, разьбіралі «Баладу аб чатырох заложніках». Афіцыйнай устаноўкі я так і не зразумеў, але то быў не ліцэй, а ўскраінная школа Віцебску, дык я прамаўчаў, але тады мо ў першы раз падумаў, што школа, магчыма, недзе крывадушнічае.

Трэба, дарэчы, зайсьці спытацца ў музэі, чаму Шмыроў першы з герояў. Бо стратэг? Бо не прыйшоў?

25 Гум-2


  • 10:21:21: уяўляю, як маю прыпадачна-рамантычную натуру калбасіла б, калі б я быў сёньня ўкраінцам
  • 10:31:24: у пантовай казе расхістаныя крэслы шэрагамі, прэстыжная пляцоўка сталіцы, не хухрымухры
  • 13:02:13: па ліцэйскай завядзёнцы з выпускам адлік не спыняецца. Я ліцэіст з 25 Гум-2. =)
  • 13:08:05: калі зьмяшаць памаранчавы і блакітны, атрымаецца шэры.
  • 14:10:53: YouTube не сябруе зь беларускім апострафам (’)
  • 15:28:21: byfly пайшоў пункцірам
  • 21:39:47: што каму намагаецца патлумачыць «крыніца» надпісам «пиво соправдное»?
  • 21:59:34: штось мне ўсім гэтым песьням пра шматабяцальнасьць януковіча ня верыцца, які ўжо быў шматабяцальны малады дэмакрат лукашэнка…


Tweets copied by twittinesis.com

8.2.10

Шосты дзень нараджэньня ліцэю, 1996 год

Для падтрыманьня ўзроўню настальгіі ў арганізьме =).

Стужка дайшла да мяне празь ня ведаю якія рукі, і, што значна горш, відэамагнітафоны. Страшна цікава даведацца, хто яе аўтар, і што ён зрабіў з тымі, хто раняў ягоную камэру. =)

Паглядзеў яе і ўзгадаў атмасфэру нашага залёнага ліцэю, якой да задыху мала аказалася ў «казе» праз 14 гадоў.

Увогуле ёсьць ідэя наступнага разу адпраўляць якога выпускніка з камэрай на афіцыйную частку, а пасьля зьбірацца на якім танцпольна-столікавым месцы, запускаць праектар, знаёміцца адно з адным, баяць байкі й бавіць час. Салісты, гітарысты, праграмісты, раварысты — да раніцы дарвацца да мікрафону дасьць рады кожны =).



Генадзь Пальчык цяпер дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі, Мікалай Кныш — дырэктар 118-й школы, Уладзімір Куліковіч быў галоўным рэдактарам «Роднага слова», напісаў карысных кніжак па мове. Дзе цяпер — ня ведаю. Кныш, перш як сысьці зь ліцэю, крута разьвярнуў мой лёс, пераканаўшы мяне ўпёртага пайсьці на філфак замест журналістыкі, пра што я ні разу не пашкадаваў.





У шумным натоўпе па дарозе зь зялёнага ліцэю ў новы, дзесяць гадоў таму, склаліся такія рыфмы:

Мы гады, як гарэхі, лускаем,
запіваючы півам вопыту.
Выбіраем мы сьцежкі вузкія,
каб вялікай зрабіць дарогаю.
Не баімся халодных плыняў мы
акіяну жыцьця бязьмежнага —
мы зь ліцэйскай рачулкі выплылі,
значыцца, мы плыўцы найлепшыя.
А калі сьвет калючым станецца
і зьнявераць наўдачы прыкрыя,
мы пагрэцца штораз вяртаемся
на знаёмы нам адрас выраю,

і нешта я ўжо тады складаў і баяўся адчуваньня, што пазьней ім, такім, скласьціся ня ўдасца. Літаральна праз пару месяцаў зь дзьвярэй новага «адрасу выраю» мяне завярнуў ахоўнік.

Ну але на дваццатніку ліцэю выкладчыкі казалі, што дух ёсьць, хай і запёрты ў харомах. Хочацца верыць. І праўда, не па «казе» ж яму лётаць...

Увесь запіс — 50 хвілін — з сольнай самадзейнасьцю і бонусам у спартовай залі з танцам белых лебядзЁЎ — на mediafire.com, wmv, 134Mb.

deppooo


  • 00:40:36: дастаў ліцэйскі відак, ну і інтэр’ерчыкі, БЧБ над дошкай і адраджэнскія постэры па сьценах, ясна цяпер, чаму ліцэй уцёк у дом настаўніка.
  • 01:14:24: Дваццатнік ліцэю. Упершыню пачуў небеларускую мову ад Калевіч і Мецеля.
  • 01:16:18: ну ні фіга сабе супадзеньне, знайшоў дыск з 6-годзьдзем ліцэю. Рэчавы доказ таго, што трава была зелянейшаю, а жарты сьмя(л)(шн)ейшымі.
  • 01:18:27: «машына ідзёт в дэ-пп-п-о, в дэп-п-п-оооо ідзёт машына». ну хто цяпер зразумее гэты ржачны жарт. я акрыйваю паціху. Ух!
  • 21:34:27: RT @franakviacorka: Мінабароны замовіла Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук пераклад усіх вайсковых статутаў на беларускую мову!!!


Tweets copied by twittinesis.com

7.2.10

vychad na pravy bok u adnu raku dvojčy


  • 01:31:52: на 7-м годзе карыстаньня падумаў абнавіць сваю CDMA-трубу, а тут пішуць, што самому апэратару хутка труба і тэлефон няма на што мяняць.
  • 03:09:15: што засмучае, дык што да самай малінаўкі ня будзе ніводнай станцыі з выхадам на правы бок
  • 03:44:31: ня ведаю, як цяпер, а калі ліцэю БДУ было ня 20, а 10 гадоў, ён быў нашмат круцейшы за сам БДУ.
  • 22:33:36: засумаваў ды занудзіўся на ліцэйскім 20-годзьдзі
  • 22:51:03: хацелася б нечага танцпольнага з вольным мікрафонам, слайдамі тых фотак, трындзяжом і знаёмствамі, а ня смторасамадзейнасьці ў пантовай казе
  • 22:55:44: ліцэйскі дух выпараецца пры кожным вымаўленьні фразы «наше учреждение образования»


Tweets copied by twittinesis.com

6.2.10

bahaty ŭnutrany śviet


  • 01:05:09: знайшоў забаўны падкаст зь «ярыкам крывым» ангельцам пра беларусь http://bit.ly/bZwn2W, згадаліся школьныя тэмкі на завучваньне =).
  • 01:18:30: паказьнікі курсаў у банку з лэйблам інтэґралу, збоку дзьве вялізныя кнопкі, акурат ля акенца, амаль пад лакцём.
  • 01:20:32: па космасе Screamers, таксама фільм-спэцэфэкт. Усяго 15 гадоў, а ўжо такая лажа.
  • 12:52:42: інструкцыя па апґрэйдзе на сайце BBK, п.1: «Спампуйце праграму Nero»
  • 16:52:12: пра шаноўных пасажыраў часам хочацца рабіць рэпартажы — у людзей, якія стаяць у дзьвярах, а не выходзяць, мусіць быць багаты ўнутраны сьвет


Tweets copied by twittinesis.com

Muzyka

Калі майго брата пры канцы школы спыталі, чым ён хоча займацца ў жыцьці, ён адказаў — музыкай.
З улікам таго, што ніякіх музычных школ за плячыма й увогуле намёкаў на гэткі паварот падзей — усе былі ў шоку й усяляк адгаворвалі.
І я, сталічны цынік, таксама круціў носам, маўляў, як гэта так, з бухты барахты ўзяць ды заняцца музыкай.

Але брат ухапіўся за колісь падораную мне і мной забытую гітару і што ты думаеш, рызыкуючы трапіць з іспытаў проста ў боты — паступіў быў у музычную вучэльню, скончыў і цяпер выкладае ў музычнай школе. І не пытайся ў мяне, колькі ў той музычнай школе плацяць заробку, або якую кар’еру можна зрабіць у абласным цэнтры з гітарай у руках, бо ўсё адно гэта не заглушыць маё пачуцьцё добрай творчай ды жыцьцёвай зайздрасьці. Я ж так, бляха, не магу!..



5.2.10

padkaścieĺcy


  • 13:34:44: Што я магу сказаць на гэту тэму http://bit.ly/94jtt7http://trunc.it/58bhu!
  • 23:16:47: Вазоўнікі заснавалі, хто займаўся вазамі, Бортнікі — хто пчоламі, Дойлідкі — хто будаўніцтвам, Агароднікі — хто гародамі, Падкасьцельцы…
  • 23:33:25: 2012 — во гэта я разумею спэцфэктнае кіно, чысты атракцыён, бух! плясь! не адарвацца ня тое што аватар зь няўцямнымі спробамі сэнасавасьці.


Tweets copied by twittinesis.com

4.2.10

2012

Фільм — вачэй не адарваць, бух, бах, бэмсь! Столькі эмоцый! Я б сказаў — адныя эмоцыі! І толькі спробы дадаць у гэты відовішчны лёгкі кактэйль драбінкі сэнсу, а то й сэнтымэнтальнасьці трошку псуюць уражаньне. Але, відаць, яшчэ не навучыліся рабіць фільмаў з суцэльным спэцэфэктам без блаблабла-балясту.

Радасьць вачам, адпачынак галаве. Атракцыён на канапе. Бляск!

From Twitter 02-03-2010



  • 14:00:52: Файнае відэа ад Алеся Кудрыцкага пра самых сьпешчаных птушак сталіцы =))
    http://youtu.be/n-Qb3AAgkWU
  • 19:40:40: калі на кастрычніцкую куплялі дадатковы эскалатар, таксама казалі, што тузаніны будзе меней.


Tweets copied by twittinesis.com


3.2.10

…


  • 01:04:58: хто ў такое надвор’е любіць катацца на лыжах, хто на санках, а я — на тралейбусах
  • 21:38:43: Вось і Яндэкс мапкай парадаваў. http://bit.ly/9AE5OR
  • 21:39:12: Фоткі, праўда, Яндэкс раскідаў рандомам. http://bit.ly/9AE5OR
  • 23:06:04: цікава, чаму цёмкаў тыпограф http://bit.ly/cJvLci перарабляе … у тры кропкі, што за прапушчаная мной доґма слушнай тыпаґрафікі?


Tweets copied by twittinesis.com

2.2.10

Выратуй кніжкі ад халоднага жоўтага кантэйнэра!




Мемуары декабристов / [Сост., вступ. ст. и коммент. А. С. Немзера]. - М. : Правда, 1988. - 572,[2] с., [8] л. ил.; 21 см. - (Лит. воспоминания).
ISBN (В пер.) (В пер.) : 2 р. 40 к.
Содерж.: Авт.: С. П. Трубецкой, А. Е. Розен, И. И. Горбачевский, Н. И. Лорер
Декабристы - Воспоминания и записки
Революционное движение в России - История - 19 в.


Алиева, Фазу.
Красные жаворонки : Баллады и поэмы / Фазу Алиева; Перевод с авар. В. Туркина, С. Северцева. - М. : Сов. Россия, 1982. - 255 с. : ил.; 17 см.
ISBN В пер. (В пер.) : 1 р. 40 к.


Пиз, Аллан.
Язык телодвижений : Как читать мысли др. людей по их жестам : [Пер. с англ.] / Аллан Пиз; [Авт. вступ. ст. Н. Котляр]. - М. ; Нижний Новгород : Ай Кью. - 257 с., включ. обл. : ил.; 21 см.
ISBN 5-86115-006-0 : Б. ц.


Шарнберг К.
<Основное заглавие:> Избранная лирика
<Сведения, относящ. к заглавию:> Пер. с дат.
<Ответственность:> Карл Шарнберг
<Последующие сведения об ответственности:> [Предисл. Н. Крымовой]
<Место издания:> Москва
<Издательство:> Мол. гвардия
<Дата издания:> 1979
<Объем:> 62 с.

Диско 2000 : [Сб. рассказов] / [Под ред. Сары Чемпион ; Пер. с англ. И. Кормильцева и др.]. - М. : АСТ [и др.], 2003. - 346, [1] с.; 21 см. - (Альтернатива).
ISBN 5-17-022405-2 (АСТ)
Содерж.: Наблюдая за сменой тысячелетий / Пэт Кэдиган. Английский астронавт / Николас Блинко. Я - полицейский / Грант Моррисон. Идентичность / Джонатан Брук. Нектар Души / Поппи З. Брайт. Петля тысячелетий / Чарли Холл. Кое-что об археологии химической эры / Дуг Хоувз. Говорила мне мама, не ходи / Пол Ди Филиппо. Это только начало / Стив Айлетт. Через мясорубку, или Как заработал секретный завод К2 / Билл Драммонд и др.

Кириллов, Михаил Ильич
 Очередной рейд : Повести,рассказ / Михаил Кириллов; Худож.В.А.Шепелевич. - Мн. : Маст. літ., 1994. - 269 с.
 Содерж.:Осокин:Рассказ;Третий взвод;Очередной рейд:Повести.
 2000 экз.
ISBN 5-340-01459-2: Б.ц.

Ильф, Илья (1897-1937).
Золотой теленок : [роман] / Илья Ильф, Евгений Петров. - СПб. : Азбука-классика, 2004 (ГУП Чехов. полигр. комб.). - 412, [1] с.; 18 см.
ISBN 5-352-00495-3 (в обл.)
Блистательная дилогия, если верить самим авторам, - "Не выдумка. Выдумать можно было бы и посмешнее". Это энциклопедия советского нэпа, энциклопедия быта первого поколения "шариковых".

Гиппиус, Зинаида Николаевна (1869-1945.).
Тихое пламя : Стихотворения 1889-1938 гг. Из автобиогр. прозы. Из дневников / Зинаида Гиппиус; [Ст. Г. Адамовича]. - М. : Центр-100, 1996. - 285,[1] с. : портр.; 14 см. - (Из поэтического наследия).
ISBN 5-86082-028-3 (В пер.) : Б. ц.

Эскивель, Лаура  
 Шоколад на крутом кипятке : (роман) ; Стремительный, как желание: роман / Лаура Эскивель; [перевод с испанского П.Грушко, В.В.Правосудова]. - Санкт-Петербург : Амфора, 2004. - 446, [2] с. – (Читать [модно]).
 5000 экз.
ISBN 5-94278-454-X

pragrama pa zajaŭkach


  • 00:07:25: за вакном мая любімая зіма http://trunc.it/54zed
  • 12:30:46: ja zaŭzieju za zavieju
  • 15:44:51: FAIL. Толькі патраціўшы за дзень дваццаць тысяч знайшоў, што ёсьць diallog: Суточный безлимитный http://bit.ly/aIvcJV.
  • 16:07:29: паглядзеў K-PAX, азадачыўся — цудоўны фільм, а пры канцы схаваўся ў кусты.
  • 16:10:37: Праграма па заяўках. Filmby.ru заліў «Мифы моего детства» http://filmby.ru/7374/Mifyi-moego-detstva.html.
  • 18:55:31: с 1 июля поставщики интернет-услуг должны будут осуществлять идентификацию… вести учет и хранить сведения… http://bit.ly/bmJobS
  • 21:26:05: «У тебя не бывает ощущения, что ты проглотил блесну, и кто-то постоянно тянет леску?» http://bit.ly/dvzQQg


Tweets copied by twittinesis.com

1.2.10

daścipnyja sensy


  • 13:19:57: The Boat That Rocked для поўнага хэпі-энду не хапае сцэны расправы з чынушам, якіх-небудзь 5 гадоў з канфіскацыяй за пакіданьне ў бядзе.
  • 13:29:28: зісеру ў слове беларусь чуецца белая россія, мы малыя таксама любілі шукаць дасьціпныя сэнсы ва ўласных назвах, прозьвішчах збольшага
  • 18:25:21: пакоўзаліся па засьнежаным мурашніку паўночнага пасёлку


Tweets copied by twittinesis.com