Цяпер ён стаіць у скверы Косінца Шмырова, калісьці
Пра Шмырова, дарэчы, у 1971 зьнялі фільм «Бацька». Цяпер удакладняюць, што Бацька ўсё ж — яшчэ і Мінай.
Дзякуючы перайменаваньню мясьціны, якая мае гістарычную назву, у Віцебску ўтварыўся тапаграфічны палюсізм, — вуліца Шмырова месьціцца на супрацьлеглым канцы гораду. Зь Леніным было больш лякалізавана.
У нас быў цэлы ўрок, прысьвечаны гераізму Бацькі Міная, разьбіралі «Баладу аб чатырох заложніках». Афіцыйнай устаноўкі я так і не зразумеў, але то быў не ліцэй, а ўскраінная школа Віцебску, дык я прамаўчаў, але тады мо ў першы раз падумаў, што школа, магчыма, недзе крывадушнічае.
Трэба, дарэчы, зайсьці спытацца ў музэі, чаму Шмыроў першы з герояў. Бо стратэг? Бо не прыйшоў?
9.2.10
Karatkievič znoŭ źmianiŭ prapisku
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
2 comments:
Чаму нельга было зраіць парк Узгорскім ці Ўсьпенскім...?
Іншы трэнд у краіне. Ленін ужо не сьвяты, але ў «адмарозкавую» гісторыю лезьці ня каціць, таму даводзіцца адрывацца на 1941—45 і 1994—2010. А тут дужа не разгонішся. «Узгорскі» — гэта нейкая зусім дэідэалягізаваная, можа, ёй карысталіся продкі якога паліцая =)).
А Караткевіча Грыб адкрываў, а цяпер там адмарозкі зьбіраюцца.
Леніна, відаць, далі адмашку пацясьніць.
Ну а «70-годзьдзе Віцебскай вобласьці» пройдзена, бюджэты асвоены, ідыёцкасьць відавочная, так што замялі.
Post a Comment