6.2.10

Muzyka

Калі майго брата пры канцы школы спыталі, чым ён хоча займацца ў жыцьці, ён адказаў — музыкай.
З улікам таго, што ніякіх музычных школ за плячыма й увогуле намёкаў на гэткі паварот падзей — усе былі ў шоку й усяляк адгаворвалі.
І я, сталічны цынік, таксама круціў носам, маўляў, як гэта так, з бухты барахты ўзяць ды заняцца музыкай.

Але брат ухапіўся за колісь падораную мне і мной забытую гітару і што ты думаеш, рызыкуючы трапіць з іспытаў проста ў боты — паступіў быў у музычную вучэльню, скончыў і цяпер выкладае ў музычнай школе. І не пытайся ў мяне, колькі ў той музычнай школе плацяць заробку, або якую кар’еру можна зрабіць у абласным цэнтры з гітарай у руках, бо ўсё адно гэта не заглушыць маё пачуцьцё добрай творчай ды жыцьцёвай зайздрасьці. Я ж так, бляха, не магу!..



No comments: