Сёньняшняя ноч — сьвята року. Я адкрыў для сябе гурт «Тэлевізар», з шкадаваньнем, што так позна, і з палёгкай, што ня ў час маёй юнацкай шчырай нестрымальнай прагі зьмяніць сьвет, у якім належала жыць. З такім гуртом быў бы іншы запал. Так ён хоць стрымліваўся ідэалістычным інтэлектуальным рамантызмам беларускіх рокераў
Далей пад руку трапілася спасылка на Палітыку-паралітыку Вольскага, якую загрузіў на аўтамаце, чакаючы чарговага сатырычнага погляду на рэчаіснасьць з-за шыбы папсовага пасату-ўнівэрсалу. А тут — рок! Ды які зубасты! Як ні сьмешна, але не чакаў такога сюрпрызу ад бармэна «Камяніцы». Ёсьць яшчэ порах!
Слухай, а можа часы мяняюцца, як што такія старажылы сталі гэтак вастрыць лёзы песьняў?
І каб жа на гэтым усё! Нешта мяне штурханула паслухаць апошні альбом «Крэматорыя». Таго самага, якога пасьля «Міфалогіі», я думаў, ужо нічога не ўратуе. Ды «Амстэрдам» перабіў усе дзівосы вечара. Бо тут на новым роўні стары пазнавальны «Крэматорый», у якім усьмешкі і пазытыў ткуцца з абяскоджаных цынізмам і гумарам страхаў і забабонаў.
Я ня верыў, што ў старыя мяхі можа заліць новае віно і яно ня стане маркоўна-яблычным сокам, узноўленым хляраванай вадой. І гэта цуд.
А калі могуць яны, то значыць, магу і я.
10.2.10
śviata roku
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
3 comments:
Дарэчы, ці ты чуў апошні альбом Deviation?
Ці такія гурты ўжо па-за межамі трываласьці тваіх вушэй? :)
Там, між іншым, і на "Тэлевізар" файны кавэр ёсьць.
Пашукаю паслухаць, дзякуй за наводку.
Паслухаў. Ага, па-за межамі… =)
Post a Comment