25.2.10

adzin za adnym


  • 11:35:20: нашы хакеісты, як тралейбусы, — ходзяць адзін за адным
  • 11:37:30: я трошку пахвалеў, а потым падумаў, ці хачу бачыць гэтую млявасьць яшчэ
  • 11:40:07: яшчэ быў вельмі натхняльны камэнтатар, я пад яго бубненьне натхніўся на ідэю, што някепска было б паказваць спорт з субтытрамі
  • 19:07:32: устаноўка GmailNotifier’а простая: download - install - fail - search known issues - download patch - install - use!
  • 21:47:57: гандляр на Чэрвеньскім рынку сказаў, што іх вясной выселяць кудысьці ў Лошыцу, восьмы год пужаюць.
  • 21:51:09: гомельскія дзеці дружна махаюць рукамі з свайго ікаруса, хмурыя кабеты ў траліку сьпярша нясьмела, а тады весялей узяліся махаць у адказ
  • 23:37:36: якая нуда вяртацца адным і тым жа начным цягніком мэтро, брыдкае дэжавю ад дзьвярэй да дзьвярэй


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: