11.2.10

viačerniaje prasluchoŭvańnie


  • 01:19:25: Download Master Plugin робіць нябачнымі загалоўкі ў Google Readerы
  • 22:24:49: Вячэрняе праслухоўваньне. «ZM99 — Неба». Вучыць мову. Канчаткі там, поўныя-кароткія формы прыметнікаў. Shift+Del
  • 22:29:48: «Лявон Вольскі — Дай мне знак», два разы паслухаў, нармальная такая песьня, ці ёсьць, ці няма — ніякага знаку, ну няма дык няма. Shift+Del
  • 22:33:41: «Піт Паўлаў — Сродак і мэта». Не ну хлопцы, за Мэталіку ж берацеся, а ўражаньне — калатушкі на полі з каровамі. Ясна ўсё зь Пітам, на жаль.
  • 22:36:25: «Killadox feat. JL Pixel Paranoja/.By». Сьвят, сьвят, сьвят. Гамон які ён ёсьць. Бррр
  • 22:48:57: «Hair Peace Salon — Цянькі». Пра тое, што бывае, калі сьпяваць па-беларуску пад катаваньнямі, наколькі я зразумеў.
  • 22:49:28: «Жнюв — Не хвалюйся». Нейкая разваленая песьня з расейскім трындзяжом на фоне. Shift+Del
  • 22:52:07: «Зьмяя — СССР». Людзям кепска, відаць. Але хрыпі, а мову вывучы, перш чым сьпяваць.
  • 22:55:23: «Здань — Ты зь Менску, я — з Гародні». У гэтых усяго толькі траблы зь вершаваным памерам ну і зьмест ніякі, «правады цяплеюць», ага…
  • 23:04:23: «Віртуальныя тэхналёгіі — На памяць аба мне». Ну тут з назвы ясна — яшчэ песьня на трасянцы. Сьпяваць ня ўсім можацца, а хочацца.
  • 23:08:07: «Lunclan — Працоўны чацьвер». Зноў трасянка. Прымітыў поўны. Гэтак нічога зь сёньняшняга плэйласта не застанецца
  • 23:13:58: «Глюкі — Краіна 2.0» Каб не пачуў нядаўна, як у падобным стылі працуе «Толеранс», мо й сказаў бы што суцяшальнае.
  • 23:23:12: «ESPRIT—Знайдзі мяне». Пазытыўны саматужны пустацелы поп. (Блін, выдаліў увесь плэй-ліст. Народ, кідайце сьпяваць на трасянцы, га?)


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: