15.2.10

Stročycy

Масьленічны затор на дарозе за Азярцамі, дзе расчышчаная, чамусьці, толькі адна паласа.
Наведнікаў — не прапіхнуцца.
5 тысяч за 50 грамаў медавухі, блін з маслам — за паўтары.
Цэнтральная Беларусь расчышчаная і ўтаптаная, у Падняпроўе — хочаш, ідзі па сумётах.
Там сустракае хата, пабітая цьвільлю, «якую нічога не бярэ». Для наведнікаў зачыненая.
Стамляешся вытрасаць сьнег з ботаў.






No comments: