Самая жвавая і цікавая перадачка на кароткіх хвалях зраньня а 6-й — на Бі-бі-сі. Гавораць нібыта пра тое, самае што й суседзі — беларусы і расейцы на Свабодзе, украінская служба Бі-бі-сі, немцы — але з запалам, імклівасьцю, рэльефна. Сёньня даведаўся, што вядоўца там — Кірыл Сухоцкі, колішні ліцэіст БДУ, пераможца алімпіядаў па беларускай мове, колішні «навінавы голас» Радыё Рокс ( і тады там былі вартыя слуханьня навіны!). Маладец хлапец!
22.12.06
21.12.06
сюрприз, сюрприз, да здравствует сюрприз!
И пусть всегда мой путь ведет его вперед!
Душа крылатая пусть в небо воспарит,
Пусть каждый подданный да счастие узрит,
И пусть из рода в род свободы свет горит,
далучаюся да найлепшых пажаданьняў "каждому подданному"
cetliki burapiena, dzieścištości, padšyŭka
16.12.06
часапіс-жывапіс
жывы часапіс, я б рабіў націск на а, і ўжываў менавіта такую форму слова часа/опіс. За словам часопіс замацавалася ўжо значэньне друкаванага выданьня.
Тады як слова часапіс гібее на адхоне варыянтнасьці.
Варта яго выцягнуць адтуль і замацаваць у значэньні інтэрнэт-дзёньнік.
але гэта датычыць інтэрнэт-часапісаў увогуле, што да прыватнага лайвджорналасўкага выпадку, то пераклад Live Journal на беларускую падаецца мне рэччу троху бессэнсоўнай.
Напрыклад, незразумелае сэмантычнае значэньне слова "жывы", ёсьць куча мёртвых жывых дзёньнікаў, яшчэ большая куча "ўваскрэслых" жывых дзёньнікаў, вялізная колькасьць мёртванароджаных - без адзінага запісу - жывых дзёньнікаў. Насамрэч, можа быць дзёньнік на LJ, можа быць яшчэ абы дзе. У мяне дзёньнік на Лайвджорналы (Livejournal'ы).
Калі ўжо перакладаць Live, то правільней не жывы, а "жыцьцёвы" -- "узяты з жыцьця" (ТСБЛМ, С.202). Даступныя таксама два варыянты імплікацыі: "жыцьцяпіс" і... "жывапіс" :)).
напісаны ў якасьці камэнтару да http://pgrigas.livejournal.com/35444.html
cetliki bielaruščyna, livejournal
15.12.06
GreatNews па-беларуску
Зрабіў няпоўны пераклад для ўласнага карыстаньня найлепшага, на мой погляд, бясплатнага чытальніка rss GreatNews .
Увага: няпоўны і для ўласнага карыстаньня.
я папярэджваў.
зьнешнасьць нібыта перакладзеная ўся (прынамсі, тое, што далі перакласьці стваральнікі)
Файл gn_blr.ini кідаецца ў тэчку ..\Program Files\CurioStudio\GreatNews\Language\
можна забіраць і рабіць зь ім што заўгодна, я да яго наўрад ці калі зноў дабяруся..
upd. выпраўлены хіб паказу кнопкі "Стыль" -- з-за таго, што яно даўжэйшае за надпіс "Style", кнопка не паказвалася ўвогуле. А пад ёй жа столькі цікавага!. Цягнем абноўлены варыянт і глядзім навіны ў розных стылях. Кнопка называецца "Як", вісіць каля панэлі адрасу.
battle royale pa-Prostore’aŭsku
Значыцца, прыпёрла сёньня ў 10 вечара схадзіць за хлебам. Бо ў хаце хлеба няма, а каму хочацца раніцай зь цёплай пасьцелі ды ў на двор. Бррр. А ў такую часіну хлеб у ваколіцы ё толькі ў Прасторы.
О, думаю, крута, схаджу нарэшце ў гіпэрмаркет першы раз за зіму.
Значыцца, заходжу я радасна, хапаю кошык і шыбую за хлебам, а які хлеб без батона, які батон бяз піва, якое піва без Esquire’а! З гэтым сваім на 80% незаплянаваным набыткам падсоўваюся да касы, выгружаюся на транспарцёр, і жвава так падтоптваюся бліжэй і бліжэй. І вось калі застаецца тры чалавекі, касірка празрыцельна так і атвецьсьцьвенна заяўляе, што з кошыкам далей за касу я патраплю толькі празь ейны труп. Рашуча так заяўляе, і глядзіць бясстрашнымі вачыма. Я аж ледзь ня сеў на той транспарцёр ад такой брадзяціны. “Абаждзіце”, кажу, “а як жа мне, ізьвяніця, данесьці адно піва, два хлебабулачных ізьдзелія і адзін экзэмпляр друкаванай прадукцыі да заплечніка, схаванага ў жалезнай шафе на адлегласьці 30 мэтраў?”
“А міня нійібёт А эта вашы праблемы”, – яшчэ более атвецьсьцьвенна заявіла замучаная жызьню прадаўшчыца. Во, падумаў, я, на табе. Папаў у заложнікі. “Вася! – гукнула прадавачка мужчынку з выразам прыроджанага ахоўніка на твары. — Ну Вася!!.” Вася грозна падняў якара. Уся жызьнь пранеслася перад маімі ўзятымі ў заложнікі вачыма. І ніразу за тую жызьнь у мяне не адбіралі кошыку на касе, ну ні разу. Вася набліжаўся, друкаваныя, алькагольныя і хлебабулачныя выданьні прапілілікалі і, пабліскваючы сьлізкай цэлюлозай, сьмірэнна чакалі ў адвале касы свайго лёсу. Чарга чакала пэрфомансу. Прадавачка чакала сатысфакцыі. Вася набліжаўся ў чаканьні экшэну.
Наблізіўся Вася і валявым рухам згроб мой кошык і максымальна аўтарытэтна заявіў: “Вынасіць нільзя”. “Дык а як жа я…” “Эта вашы праблемы…”, – паўтарыў карпаратыўную ўстаноўку Вася і непаліткарэктна заявіў: “Купіце пакет!”. “Скульля”, – яшчэ больш непаліткарэктна падумаў я і папрасіў жаласную скаргавую кнігу.
Скаргавая кніга жыла ў інфацэнтры. У інфацэнтры жанчыны ветліва мне пасьміхаліся з выразам “ну ты і гад” на твары. “Панімаеця, у нас карзінкі выносяць, і нам не заставалася іншага выхаду. Ну што тут прапанаваць?”.
Гм, прапановаў насамрэч багата. Можна чапляць на кожнага пакупніка ашыйнік, які б пры малейшым парушэньні адрываў бы яму башку, вось як у клясычным кітайскім фільме. Сьвяжо! Можна паставіць у шафы газьніцы, якія б спальвалі торбы, пакуль пакупнікі целяпаюцца па хімермаркеце, каб на касе яму не было ніякай альтэрнатывы, як купіць 5, а лепей 10 фірмовых пакетаў. Можна паставіць лязэрную пушку на выхадзе, якая б адстрэльвала хцівым кошыкакрадам 1-2 канечнасьці, уключна з галавой. Можна ўвесьці пакой катаваньняў з наборам адпаведнага службовага пэрсаналу, дзе б западозраныя ў намеры скрасьці кошык пад катаваньнямі прызнаваліся ў сваіх нізкіх памкненьнях. Можна нарэшце зашыць у ручку кошыка палёній-312, хто сапрэ – у таго хай адсохне, хто не сапрэ – хай ведае, як не купляць у гіпэрмаркеце кузаў рознай трасцы, як нармальныя людзі зь цялежкамі. Вось толькі з чаго дзяўчынкі з інфацэнтру ўзялі, што я ім буду раздаваць гэтыя ідэі бясплатна? Так што напісаў толькі пра лязэрную пушку. Хай ўнядраюць. Ім цяпер можна.
14.12.06
сьціслы прынцып рэстаўрацыі па-беларуску
Немного сенсаций на фоне стройки
Cнаружи дубовые окна в свинцовых переплетах — как этого требуют каноны средневекового замка, зато изнутри, под кованными щеколдами и петлями, замаскирован вполне современный стеклопакет.
cetliki minuŭščyna, padšyŭka, tutejšaść
13.12.06
Tarpač zdoch
muzykaŭ, jakija śpiavajuć nibyta pa-bielarusku i nibyta pasylajuć sluchačam niejki nibyta message, a ŭ etery i na scenie «‘priedpochitayut’ vialiki i mahučy», ja nienavidžu usioj sluchackaj nianaviściu.
Jany horšyja za samaha apošniaha saladuchu, toj choć nia manić i nie maskirujecca.
Trascu vašu, publičnaja mova, ryfmavanaja ci nie, – heta vaš imidž, jolupni!
Heta moj pomnik na mahilku TARPAČA ź ściplaj epitafijaj «Dźviuchmoŭnaść zabivaje» (zrabiŭ sabie śmierć u etery «Aŭtaradyja»).
8:29:10
«Торпач существует сейчас в таком образе, в каком он существует.
Я думаю, это очередной этап нашего развития. Мы стали взрослей.
Ключевой песней альбома, наверное, будет песня «Нечакана».
Pajdu zbliaŭnu.
8.12.06
- я бачу мэту пры канцы
лячу надзеяй поўны
і мара, мара, паглядзі!
ўжо набывае формы
яна як карагод вяршынь
маім памкненьням помнік
пяціканечны VIP-алімп
эдэмскай брамы промні
вось толькі выцягну далонь,
на воміг вочы ўмружу
і…
грукат
прорва
цемра
боль
і хтосьці лезе ў душу
штодня ўсё той жа краявід
зраньня – па накіроўных
я не ікар не барацьбіт
я шар і лёс мой — боўлінг
7.12.06
6.12.06
усеагульная роўнасьць
Некаторыя вялікія дзядзі не ўсьведамляюць, што ў сеціве, а тым больш у ЖЖ, яны проста паток кілябайтаў, і што нават калі сустракаць іх будуць па аватары, то праводзіць па словах, а што напісана вардом, таго ня вырубіш...
5.12.06
гістэрыка №2, альбо гульлівая разьвітальная паштоўка francisku_n
Мяне проста ад іх ванітуе
мЯне напрыклад проста ванітуе
Я не спажываю НН як "прадукт"
Напрыклад калі я чытаю чарговы тэкст Віталя Тараса - мяне проста ванітуе...
Парадаксальна, але замест таго, каб скардзіцца што "сапсавалі газэту", я думаю што гэта і ёсьць крытэр яе пасьпяховасьці.
А чаму б вам не ўзяць у мяне інтэрвію ў НН?
Гэта велмі спакусьліва але некарысна для мысьляра, калі вакол цябе пачынаюць бегаць журналісты і крычаць: ах, якая гэта зьява!
Мае сябры і прыяцелі - а такіх дастаткова шмат - і я сам - адчуваюць сябе проста расьцінсутымі
Гэта ІХ расслабляе
Я даўно ўжо адчуваю сябе перпендыкулярна.
А ёсьць куды пісаць - іншае мейсца?!
няма чым дыхаць (мне) у гэтай культуры.
я задыхаюся ў гэтай (суб)культуры... злых і помсьлівых падлеткаў...
Ёсьць адчуваньне нейкай абсурднасьці таго што адбываецца:
Я паціху перастаю разумець
звар’яцеў на 50 старонцы!
Мне таксама падабаецца Рудкоўскі
Хопіць пра Рудкоўскага. Усё. Кропка.
Бывый, Наша і Ваша Ніва. Канец тэмы.
"усеагульная нянавісьць" вядома мэтафара :))
але штосьці ў гэтым ёсьць
❏
p.s.
Чытаць было очэнь сьмешно
зь некаторымі здарылася істэрыка (№1)
Меньш за ўсё мне хочацца цешыць публіку
Акудовіч як улюбёнец медыяў нумар адзін прадумаў нават тэрмін - самапрафанацыя.
Дасталі! Знайдзіце мне карэктара
Можна толькі параіць прачытаць яшчэ раз.
❏
тэкст па-хамску выдраны злым і помсьлівым падлеткам™ з апошніх 20 допісаў ©
cetliki cytaty, livejournal, rahačoŭ
4.12.06
дурная мода
я не разумею сэнсу галадоўкі ўвогуле, казулінскай у прыватнасьці і ў нашай краіне тым больш.
Скрабец даказаў раз - галадоўка нічога не дае. До. Хопіць.
Не, зноў, тут, там, дзьве за раз. Гэта што, мода такая?
Сама ідэя галадоўкі зьведзеная да пустаты. Галадаюць усе - каталікі, пратэстанты, бабка на радыё свабода ў гарадзенскім касьцёле ледзь хрыпіць з прымача.
Задалбалі галадаць упустую.
Я ня бачу сэнсу гэтых учынкаў, ня бачу сэнсу паліць нэрвы блізкім людзям, сваякам дзеля няпэўнай мэты, а шчыра кажучы, проста задарма.
Што да "такой бы рашучасьці ўсім нашым палітыкам" — абсалютна ня згодны. Палітык мусіць быць разважлівым, мэтанакіраваным, з халоднай галавой, цьвярозым розумам. Прэзыдэнты-інваліды надзвычай рэдкая зьява.
Галадоўка Казуліна падзея ўражлівая, і пераводзіць успрыманьне Казуліна ў чыста эмацыйны плян, а гэта дрэнна. Мы ўжо гатовыя пасадзіць казуліна над сабой толькі з-за таго, што ён ня есьць (а мы ямо). Хоць так і няма выразнай яснасьці, чаго дамагаецца Казулін? Нехта можа сфармуляваць ясна і матывацыйна, па-журналісцку: матывы, пэрспэктывы, зыходныя шанцы, крокі па дасягненьні — у гэтай галадоўцы ёсьць хоць нешта рацыянальнае?
Drynlend
pierakliučyŭ plejer na niejkaje ź dziaržradyjaŭ, sluchanuŭ kuľturnuju pidaračku, adrazu prydumaŭsia vieršyk u temu:
- my z taboj stajali nad rakoj
z torbami, nabitymi mukoj,
i plyli pa vodnaje hladzi
bielyja abloki-bihudzi
vaabščeta, heta celaja paema, tak što pajdu zapisvacca ŭ pragramu “Slova piśmieńnika”
Za dziejaslovam u frazie “aściarožna, dźviery začyniajucca” treba pryznać zakončanaje tryvańnie pavodlie praktyki ŭžyvańnia, a samu frazu pierakvalifikavać u idyjomu. Amaľ zaŭsiody slova “začyniajecca” hučyć užo pry začynienych dźviarach. Prapanuju zamacavać za hetaj idyjomaj jejnaje sapraŭdnaje značeńnie: “spačuvajem, dźviery začynilisia”.
Nabyŭ siońnia ŭ dadatak da bielaruskamoŭnaj mapy Bielarusi bielaruskamoŭnuju mapu Miensku. Jasny pień, lacinkavuju. Jinšych bielaruskamoŭnych ža niama.
Z adnaho boku, raduje, što choć niejkija, alie jość mapy pa-bielarusku, alie ź jinšaha — tabie vyrazna pakazvajuć miesca ŭ dziaržaŭnaj systemie kaardynataŭ — hość, čužyniec.
Utryciesia, bielarusiki.
ps. “Drymlend” hučyć kliova: “drymučy lend”, prapanuju zbudavać jašče adzin taki j nazvać “Drynlend”, dlia niepasluchmianych dziaciej.
pps. Jašče jość “Čyrvonazorkavaja” vulica i “Čyrvonazvezdny” zavulak. Vobščem, chto kak chacit.
ppps. Hactely – taksama cikava, škada, što transkrypcyju nie padali — jak heta ciapier čytać?
cetliki lacinka, metraŭtobusy, ziemliavidy
3.12.06
Ja nie bajusia
«Ja nie bajusia» z tych fiľmaŭ, jakija robiać dušu adčuvaľnaj, vyjaŭlajuć jaje isnaść, najaŭnaść – jana vyprastoŭvaje tabie pliečy, uzdymaje holaŭ, robić pozirk jinšym. «Hlytok pavietra», «u novym śviatlie» – štapmy pierastajuć być metafaryčnymi, a slovy «biaz-, mala- vialikadušny» nabyvajuć usprymaľny ab’jom. Jana adčuvajecca, amaľ jak boľ, jana viaredzić nalioty i adkladańni, «nacioki» i «nakapki» čalaviečaj parody.
Heta fiľm z tych, jakija «rečaiśniejšyja» za žyćcio.
Heta fiľm, paślia jakoha žyćcio pierastaje być raniejšym.
Heta fiľm pra toje, jak… nie, nie pra toje, «jak», a pra toje, što možna zastacca i stacca Čalaviekam u śviniačym zahonie, siarod bydla, smurodu i bieznadziejnaści; to bo našaha reaľnaha žyćcia.
Takija fiľmy vieľmi redkija, jany stajać pa-za žanrami, slovy ŭ anatacyi mohuć być jakimi zaŭhodna, navat «trymcieńnik», i nia značyć absaliutna ničoha. Hety fiľm pra čalaviečnaść, abstraktnaje paniaćcie, za jakim my pakinuli našmat boľš liepšaha, čym za slovam «čalaviek». Čalaviečnaść – heta toje dobraje, što jość u čalavieku, što zadumana ŭ čalavieku, heta čalaviek «u zadumie», čalaviek «biaz štučnych dadatkaŭ, niemadyfikavany», čalaviek nieideaľny, a raznastajny ŭ svajoj «čalaviečnasnaj» «šmatśvietlaści».
Kali b slova «čalaviečnasny» isnavala, jano b bylo antonimam «čalaviečy».
U hetym fiľmie tak mnoha čalaviečaha, znajomaha, paznavaľnaha, i kaliva «čalaviečnasnaha», amaľ zabytaha, alie ŭsio ž isnaha niedzie i ŭ nas, niedzie ŭ nas u hlybokaj ciomnaj jaminie, u hlybokaj ciomnaj jaminie, ź jakoj samomu nia vybracca, u hlybokaj ciomnaj jaminie, u jakoj zastalisia malyja my, u hlybokaj ciomnaj jaminie, u jakoj, najchutčej, daroslyja my malych siabie zabili ci zhnajili, siabie «pieršasnych, pieršazadumnych», tamu mo heta ŭžo toľki ŭspamin pra nas, toľki napamin, a mo j jaho niama, bo my dobra schavanyja i prysypanyja ŭ hlybokaje ciomnaje jaminie…
29.11.06
Hluchameińsk: zakryta na zimu
«Usie my viedajem, što naš liubimy horad-sonca, horad-hieroj Miensk – samy čysty i dahliedžany horad na ziamli. Mienčuki hetak bierahuć i piastujuć svaju stalicu, što raskazy pra jejnuju čyściniu j charastvo pieradajucca z vysnaŭ u vysny, z kraju ŭ kraj, z pakalieńnia ŭ pakalieńnie… Akuratnyja i vychavanyja mieścičy nia śmieciać na vulicach, a pracaŭniki rupliva i sprytna ramantujuć i budujuć haradzkija šedeŭry.
Niadaŭna byŭ pastaŭlieny nievierahodny eksperyment: adzin z najpryhažejšych kutkoŭ našaha cuda-horadu byŭ addadzieny dlia zdymak fiľmu-karastrofy «Kali b da ŭlady pryjšli JANY». Specyjaľna navučanaja masoŭka viala zvyčajny lad žyćcia nižnie-siaredniaj kliasy tak zvanych «demakratyčnych» krajin: piva, čypsy, śmiećcie z voknaŭ; a rabočym bylo dadziena zadańnie «adramantavać» hetuju piarlinku Miensku pavodlie t.zv. «eŭrapiejskich» standartaŭ. U vyniku jany kieškalisia z učastkam 500 m cely hod, zrabili toľki palovu, a reštu kinuli da nastupnaj viasny.
Palova masoŭki ŭžo trapila ŭ boľnicy z traŭmami i psychičnymi razladami. Specvojski strymlivajuć natoŭpy aburanych hramadzian, jakija imknucca vyčyścić i pačynić usio svajimi rukami. Šanoŭnyja, nie biarycie tak blizka da serca – heta prosta eksperyment. Śmiećcie – butaforskaje, sterylizavanaje, pa mastach biez parenčaŭ i kalia adkrytych jaminaŭ chodziać akciory-kaskadziory i toľki sa strachoŭkaj, tuman napuščany mašynami-tumanadźmuchami, kab nie šakavać vypadkovych śviedkaŭ.
cetliki hluchamieńsk, koliery, miensk
26.11.06
спрадусіраванае пакаленьне
Вырасла пакаленьне, якое ня чула «Крематорий», «Nautilus Pompilius», «Секрет», той «Offspring», тую «Metallica». Ёпцель, як ім жыць?
24.11.06
hotnews
КУП «Минский метрополитен» информирует, что корректировка «произношения звука «г» в слове «грамадзяне» фразы «грамадзяне, будзьце пільнымі...» при трансляции объявлений в вагонах метрополитена будет производена до конца текущего года.
вось да чаго дайшоў прагрэс.
а калі ж будуць скарэктаваныя гукі і вымаўленьне ў фразе "Ускорьте просадку! Осовободіте двері!". Хаця калі карэктаваць па гуках, то чакаць давядзецца доўга...
cetliki bielaruščyna, metraŭtobusy, padšyŭka, rahačoŭ, tutejšaść
22.11.06
razDWajeńnie
Z adnaho boku, na bielaruskaj “Niameckaj chvali” havorać pra Bielaruś “v etoj stranie”, a ź jinšaha kruciać “Dźvie pary majich škarpetak”. Siońnia ci nie ŭpieršyniu pačuŭ hetuju pieśniu pa radyji.
Alie ranicami karyśniej usio-taki sluchać BBC. Jany navat sumnyja naviny čytajuć žvava j badziora — spryjaje prasynańniu.
Jašče ranicaj idzie Radyjo “Holas Iranu”. Taksama viesiela.
21.11.06
доктар, вы із какой палаты?
декан архитектурного факультета БНТУ доктор архитектуры Армен Сардаров: — В Витебске как нигде чувствуется древнерусское, православное влияние. И тут есть момент некой этики — насколько мы вправе вернуться к схеме Ольгердовой башни. Подобные есть в Лиде, Новогрудке, Мядининкае, Тракае. Эту литовскую систему оборонных сооружений мы рассматриваем тоже как наследие Беларуси. Но вправе ли мы в Витебске подчеркивать эту литовскость?
Усім ясна? У віцебску ўсе канструкцыі мусяць заканчвацца пазалочанай цыбулінай!
20.11.06
19.11.06
Djabal nosić Belwest abo «Mužyckaja Prada»
«Djabal nosić Prado» źbiraje poŭnyja kinazali.
Heta danina fetyšyzmu niedasiažnych trantaŭ? Liubavańnie karjernym rostam učorašniaj studentki na tlie abaviazkovaha raźmierkavańnia?
Ci heta prosta načaľsva hetak dastala? Sprava ž sapraŭdy nia ŭ tym, nosić djabal Prado ci Belwest.
Vukinuć mabiľnik ź jimiem šefa na ekranie, raspravić pliečy, pierastać pačuvacca padnačalienym — dobry siužet daroslaj kazki dlia pralietaraŭ, jakija ŭ žyćci na takoje nikoli nie advažacca.
A kaściumiernaja častka ŭ liuboj kazcy ŭsiaho toľki ŭmoŭnaść…
НПХ 3.2
Таварышы зь Бібісі, хоць і напісалі мне няўцямны ліст, але нарэшце выклалі зімовы расклад.
Самыя перадачы Бібісі часам даволі цікавыя.
Яшчэ там вяшчае дыназаўр кароткіх хваляў Сева Наўгародцаў.
Таму раю зацікаўленым ахвяраваць сваім трафікам для абноўленай вэрсіі.
Нагадаю, што ў НПХ даецца частотны расклад для прыёму на кароткіх хвалях радыёстанцый:
Радыё Свабоды (2шт), Нямецкая хваля (2,5 шт), Голас Амэрыкі (2шт), Радыё Прага, Радыё Бібісі (2шт), Радыё Палёнія(4шт), Радыё Ватыкану (3шт), Радыё Швэцыі (2шт), Радыё Расеі (2шт), Радыё Ірану, Радыё Кітаю, Радыё Паўднёвай Карэі, Радыё Японіі, Радыё Тайваню, Радыё Італіі (2шт), Радыё Румыніі (2шт), Радыё Баўгарыі, Радыё Славакіі, Радыё Сэрбіі, Радыё Францыі, Радыё Вугоршчыны, Радыё Канады.
Слухаць не пераслухаць: па-беларуску, па-ўкраінску, па-расейску, і нават па-польску.
Ня дай свайму прымачу заглохнуць!
НПХ не гарантуе, што ты нешта пачуеш, але, прынамсі, скіруе, дзе шукаць.
Згрупаваныя па вэртыкалі:
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 35Kb)
Adobe Acrobat Document (.pdf, 163Kb)
Згрупаваныя па гарызанталі:
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 33Kb)
Adobe Acrobat Document (.pdf, 163Kb)
17.11.06
беларусы вынайдуць кампосьцер!
Новые компостеры появятся в столичных трамваях, троллейбусах и автобусах. Над их разработкой сейчас трудятся специалисты филиала предприятия "Минсктранс" "Центральные ремонтные мастерские" и унитарного предприятия "Ремид". Как рассказал агентству "Минск — Новости" директор филиала "Центральные ремонтные мастерские" Владимир Алейников, сейчас разрабатывается дизайн нового компостера. Начинка уже готова. Механизм позволит менять защитные коды компостера несколько раз в день. Так, уже однажды прокомпостированный талончик невозможно будет использовать вторично. Если испытания пройдут удачно, первые экземпляры появятся в столичном транспорте уже в новом году.
Толькі цэнтральныя рамонтныя майстэрні могуць зрабіць сапраўдны кампостэр.
Усе гэтыя буржуйскія штучкі з друкаваньнем часу нам не падыходязць? Па іх жа не размахнешся, ня ўдарыш!
Няма нічога лепш за нашы традыцыйныя "талонапратыкачы". Толькі во трэба, каб нейкі мікрачып цьвікі раз-пораз блытаў.
Спалучым традыцыі сучаснасьць!
Мінсктрансаўская тупарыласьць цьвердалобасьць проста "замілоўвае". Гэта ж яны зараз вынайдуць кампосьцеры (куча грошай), паўтыркаюць тыя кампосьцеры ва ўсе машыны (херава куча грошай), замест таго, каб проста ўзяць і купіць гатовы прадукт, хай сабе і буржуйскі.
cetliki metraŭtobusy, padšyŭka, tutejšaść
16.11.06
ass, vaba, dzicie...
еду сёньня я ў мятры значыцца, і ўсё перажываю, як гэта так, што 1 студеня ў ноль ноль нуль менсктранс наш скасуе нафіг гадзіны пік, як гэта, думаю, так, а як жа нашыя спрадвечныя беларускія якасьці – сяброўства, зьяднанасьць, традыцыі нашыя ўрэшце рэшт, дый зіма на двары, а тут цяпло будзе ўпустую расходавацца, невядома што з тым газам будзе, а тут яшчэ і ў тралейбусах не пагрэешся, не адчуеш суайчыньніцкага пляча...
але тут мае думкі перарваў голас робата-інфарматара ў тым мятры, мне тут людзі запісалі, бо я сам такога ня ведаю як перадаць: УСКОРЪТЕ ПОСАДКУ, ОСВОБОДNТЕ ДВЕРN.
я нічарта не зразумеў, што гэта значыць, дый шчэ гэнае ррр ён сказаў, як бы яму хто язык прышчапіў ды з рота пацягнуў. во што такое ускорце? а мо гэта ўзворце, мо ён пра ворыва што кажа, што араць пара, дык даўно ўсё ўзарана, у каморы запіхана, ды ў слоікі закатана, дый хто пасадкі ўзворвае, іх трэ спачатку сабраць, карацей не ўцяміў я, не дапетрыў. але во гэтая другая, во гэтае во пра ass, ваба, дзіце, ды шчэ дзьверы... Прабаче, я аж зачырванеўся і ўспацеў, дый людзі вакола нейк шпарчэй зашавяліліся. ну штэ гэта за пэдафільскі інтэрнацыянальны код: што гэта значыць: ваба, дзіце і ass, я пра дзьверы ўжо маўчу, і гэтае пасадка мо й не пасадка зусім, а ПА САДКУ? ПА ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ ВАБА ДЗЕЦІ ASS УЗВОРВАЦЬ? Што ж гэта за паскудзтва такое? Ледзь ня плюнуў на дзецюка старэйшага за мяне ўзросту (недзе на пару тыдняў), якому толькі што саступіў месца па просьбе гэнага робата-пэдафіла.
такі во стрэс
cetliki bielaruščyna, metraŭtobusy, rahačoŭ, tutejšaść
15.11.06
новы пяціпавярховы калектар нямігі. паплаваем?
Менскім ахрэтэктарам так спадабалася бэтонна-гаражная маляванка на на нямізе, што яны сказалі: дайце дзьве!
Цяпера шчэ адзін 5-павярховы паралелепіпед уткнуць між Гарадзкім Валам і Камсамольскай.
Аграмадзіна будзе такой самай, як і першы бэтонны гараж, толькі шчэ лепей, то бо даўжэй. Гэта, прашу заўважыць, вельмі рацыянальна.
Ахрытэктараў троху зьбянтэжыла аднастайнасьць гэнага хараства (я б назваў гэта стабільнасьцю, традыцыйнасьцю ды кансэрватыўнасьцю), і яны прапанавалі разбавіць карціну парачкай бэтонных пралётаў цераз вуліцу, каб задаволены элехтарат мог раняць пляшкі на буржуйскія машыны.
Ну і яшчэ яны сказалі вытачыць пару арачак, каб у гэны сьмярдзючнік троху паддзімала. Ну не выдаваць жа прахожым дарагастояшчыя рэсьпіратары.
Яшчэ паны ахертэктары закакетнічалі, што ім трэба, каб было красіва ня толькі з ГД «на Нямізе» гледзячы, але і з гарадзкога валу ў корку стоячы. Ну тут гэта проста. Фарбы тэй на маляваныя «дамкі мінулага стагодзьдзя» хопіць. Можна яшчэ і ўсю прамзону ператварыць у гістарычны цэнтар — аддаць малярам бэтонныя платы на пару дзён, і ўсяго дзялоў – можна вадзіць выцечкі на 5-ы завулак Мантажнікаў, адно толькі трэба не забыцца з’імітаваць «воды Нямігі», ці што там цякло – Менкі якой.
Яшчэ адна бяда была гераічна разьвязаная нашымі сьветлымі вумамі. Трэ ж у гэты гістарычны пяціпавярховік заяжджаць наведнікам старажытных фітнэс-клюбаў, салярыяў ды буцікаў, а Рэвалюцыйную з Камсамольскай здуру былі вырашылі пешаходнымі зрабіць. Хто ж на фітнэс пешкі ходзіць? Ахрэтэктары пранікліся праблемай і вырашылі Камсамольскую нагатым не аддаваць. Там мэтар ходніку ёсьць, хай не расслабляюцца. А стане мала, дык па просьбах трудзяшчыхся можна яшчэ што-небудзь зьнесьці.
А неўзабаве, на радасьць вачам ажыдаюшчых тралейбусаў на Гарадзкім Вале, пабудуюць у дварах старога гораду шчэ адзін хмарачосік, акурат за старой пажарнай часткай. З вышыні гэтага гмаху можна будзе ўдоваль налюбавацца хараством нашага старога тысячагадовага Мікрараёнска…
Ой, прабачце, Маліненска!
Ой, ды што гэта я — Шабаменска!
14.11.06
соедінітельная гласная
Возьмите любой номер газеты «Комсомольская правда в Белоруссии» и сравните с заголовком центральной статьи. Например, номер от 3 февраля 2006 года. Название газеты – «Комсомольская правда в БЕЛОРУССИИ», а под названием газеты стоит заголовок статьи – «Кто поедет на Евровидение от БЕЛАРУСИ».
ці не журналісту Шарамету лепш ведаць, чаму ў нашай краіне ня можа быць назвы газэты «в Беларуси».
а што да «паслаць к Пазьняку» - белпартызаншчыкі высакалобікі вядомыя.
нет такой страны, БЕЛОРУССІЯ , і нет соедінітельной гласной в слове Беларусь, здесь корень і нулевое окончаніе, еслі заніматься морфемным, а не імперскім разбором.
а Шарамету проста рэальна няма чым заняцца, калі ён такія сачыненькі папісвае, школьна ацэнка якіх была б «Гл.»
cetliki mass-media, padšyŭka
12.11.06
НПХ 3.1! !чортавы тузін новых станцый!
Найпаўнейшая прыватная хвалялоўка разраслася да неверагодных памераў!
У новай вэрсіі 3.1 ТРЫНАЦЦАЦЬ! новых станцый, ды якіх, толькі зірніце: Радыё Ірану, Радыё Кітаю, Радыё Паўднёвай Карэі, Радыё Японіі, Радыё Тайваню, Радыё Італіі, Радыё Румыніі, Радыё Баўгарыі, Радыё Славакіі, Радыё Сэрбіі, Радыё Францыі, Радыё Вугоршчыны, Радыё Канады.
Да таго ж: Радыі Свабоды, Нямецкія хвалі, Галасы Амэрыкі, Радыё Прага, Радыі Бібісі, Радыё Палёнія, Радыё Ватыкану, Радыё Швэцыі, Радыё Расеі.
Слухаць не пераслухаць: па-беларуску, па-ўкраінску, па-расейску, і нават па-польску.
Ня дай свайму прымачу заглохнуць!
НПХ 3.1 не гарантуе, што ты нешта пачуеш, але, прынамсі, скіруе, дзе шукаць.
Згрупаваныя па вэртыкалі:
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 35Kb)
Adobe Acrobat Document (.pdf, 163Kb)
Згрупаваныя па гарызанталі:
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 33Kb)
Adobe Acrobat Document (.pdf, 163Kb)
9.11.06
prajazny pa paliklinicy
dobryja naviny – u paliklinikach viaranuli platnyja pasluhi. Ciapier možna zaplacić u kasu 4$ i nie siadzieć 4 hadziny ŭ čarzie. Asabliva raduje toje, što pasluha nadzvyčaj niepapuliarnaja.
cetliki mimachodź, registratura
Пазьняк акбар!
Саддама Хусэйна засудзілі на сьмерць. Кожны разумее, што злачынцы супраць чалавецтва заслугоўваюць сьмерці.
Праўда ёсьць людзі з паталягічным комплексам, які называецца “любоў да падонкаў”, такія вычварэнцы рэспэктуюць гвалтаўнікоў і абараняюць паскудзтва.
Пазьняк малаток! Даёш удаваўшчыну! Жывуцьмуць Кансэрватыўна-Х...н....кія Падонкі! рэспэкт! я б сказаў нават зачот!
Цяперашні ненармальны парадак ў Эўропе дае магчымасьць такім людзям хавацца за шырму лібэральнай дэмакратыі.
Вы толькі паглядзіце на гэтую публічку.
О! Вы слухалі калі-небудзь кхпоўцаў? Яны татальна любяць во гэткія памяншальна-ласкальныя «формачкі». Гэткае навамоўе. Як сьпявае акупацыйны гурт «ногу сьвело» «Ю а біг, бат ай эм смол, бат ю соў тол, ю а соў тол!»
Супроць прысуду Хусэйна на сьмерць выступілі так званыя арганізацыі “правоў чалавека”, “міжнародная амністыя”, кіраўніцтва Францыі і ўсяго Эўразьвязу,
ёпцель, цяперака так і трэба пісаць: «публічка з так званай арганізацыі «міжнародная амністыя» (мо лепш «амністычка»?) прызнала Дашкевіча вязьнем сумленьня...»
бо яны, бачыце раней заявілі, што выступаюць супроць сьмяротнага пакараньня. Больш таго, Эўразьвяз заклікаў улады Іраку, каб не выконвалі прыгавору. А як жа незалежны суд? А законы? А прававая дзяржава? Вось вам і дэмакратыя па-брусэльску. Што Чачэнія, што Ірак, што Беларусь – у іх усё адно. Зусім заблыталіся чэмбэрлены. Ну хіба не маразм?
дадада! эээ, пра што мы там? а! вось: «...прызнала Дашкевіча вязьнем сумленьня... А як жа незалежны суд? А законы? А прававая дзяржава? Вось вам і дэмакратыя па-брусэльску. Ну хіба не маразм?»
Пры гэтым трэба ўлічыць, што больш за 70 адсоткаў насельніцтва краінаў Эўразьвязу выступаюць (як гэта прадугледжвае Біблія і Хрысьціянства) за сьмяротнае пакараньне забойцаў.
тактак! дакладна! рыхтык! усе мы помнім, як замачылі понція пілата на трэці дзень з усёй вэртыкальлю, закідалі бабу камянямі, пасадзілі на электрастул Юду, а ўвесь лічны састаў, прысутны на галгофе, замарылі ў газавых камэрах.
Абарона зла назіраецца толькі ў сфэры шырока разбуялай цяпер эўрабюракратыі,
(а таксама ў асяроддзі лібэральнай багемы
а, мы знаем, шэф. гэта ўсё підары і ніге.....лісты! на кол! лягчаць! перафарбоўваць! нефіг!
і аматараў “правоў чалавека”). Але гэтыя сфэры яшчэ ня ёсьць дэмакратыя. Бюракратычная каста, існуе пры любых рэжымах. Гэтая каста, захапіла цяпер уладу ў Эўропе.
правільна, прэч любыя рэжымы! даёш усім бензапілы і анархію!
Ёсьць яшчэ адзін пункцік
я б сказаў: «пункцічак», ці нават «пункцічык»
у гэтай касты – нелюбоў да Амэрыкі і асабліва да прэзыдэнта Буша.
канечне, ён жа настаяшчы парэнь! сапраўдны каўбой! ня тое, што гэтыя аматары правоў лібэральнай багемы з «гарбатай гары»! цьху! паскудзтва!
А паколькі сьмяротны прыгавор Хусэйну ўзмацняе пазыцыю Буша,
о, гэта цікава, [сьмерць 1 садама] = [сьмерць х амэрыканскіх жаўнэраў]. То бо калі [х дохлых АЖ] стане = [1 дохлы СХ], трэба будзе ўзяць яшчэ [жывыСХ], каб пазыцыя ДБ была дастаткова ўзмоцненай, бо інакш...
то, маўляў, і ня трэба такога прыгавору. Некаторыя кажуць пра гэта адкрыта. Дэградацыя эўрапалітыкі і нават проста здаровага сэнсу, – усім на відавоку. Здаецца, што Лукашэнка можа спаць спакойна. Нічога зь ім ня станецца, а калі што і зьвіхнецца, то “правы чалавека” яго падтрымаюць а Эўразьвяз яго пашкадуе.
Зянон Пазьняк
6.ХІ.2006.
http://www.bielarus.net/archives/2006/11/09/944
❏
З Пазьняком ужо ўсё ясна. Калі Лукашэнка ў нас праваслаўны атэіст, то Пазьняк каталіцкі цемрашал. Але ж як зьмізарнеў...
Пасьля гэтага допісу ўспрымаць яго як палітыка, а тым больш лідэра цяжка. Дый проста як здаровага чалавека цяжка. Нешта ўжо зьвіхнулася.
Хусэйн яшчэ жывы, а Пазьняк памёр. Як палітык - дакладна. Шкада. Вельмі шкада.
Калі не перакручваць фактаў, усё даволі празрыста.
Хусэйна прысудзілі да сьмерці. Хутчэй за ўсё, ён заслужыў такое пакараньне.
Але хібы суду відавочныя, і пра іх якраз і гавораць «праваабарончыя арганізацыі». У іх задача такая. І з гэтага гледзішча між Беларусьсю і Іракам сапраўды няма розьніцы.
Праўда і тое, што Буш тут пэрсона зацікаўленая. Тыя ж клятыя эўрапейцы і праваабаронцы прапаноўвалі судзіць Садама там, куды і трапляюць усе злачынцы супраць чалавецтва, той жа Мілошавіч.
Але Буш ня мог пайсьці на такое прыніжэньне. Як вынік - папазабівалі сьведкаў, адвакатаў, ледзь адкапалі судзьдзю для цалкам прадказальнага фіналу з цалкам прадказальнай рэакцыяй.
8.11.06
вы ўсё яшчэ слухаеце свабоду?
у майго прымача ёсьць файная функцыя сканаваньня частотаў
сёньня ён мне адкапаў у сусьветных шумах
Міжнароднае Італьянскае радыё — сумна, з акцэнтам, і ні слова пра Віку Мароз
і Голас Ісламскай Рэспублікі Іран, а вы што думалі! Бадзёра, жвава, аптымістычна!
Буш прадуў, даёш дэмакратыю ў ЗША, Ізраіль ф топку.
Гэтае бруеньне кайфу ідзе шэсьць разоў на дзень, нашаму рэгіёнчыку нават свае хвалі вылучаныя.
шчас крамолу скажу — мо і перадатык дзе паблізу матляецца
дарэчы, гэтыя гарачыя парні частотны расклад на зіму хуценька павесілі, і нават банэр зь сьняжком намалявалі, ня ў прыклад лайдакам з Бі-Бі-Сі, якія мала таго, што Севу Наўгародцава выжыць маняцца, дык і хвалі зь летніх на зімнія не перапісалі. Няма на іх хазяіна.
Пара ўжо іранцам беларускамоўную службу забамбіць, а Гальпяровічу - іранамоўную. А то паедуць нашыя беларусікі нафту іранскую качаць макавітам на злосьць, дык хоць праграму «Жадаю вам» не прапусьцяць.
7.11.06
aŭdyjokniha
Па Вашым запыце - аўдыёкніга - ня знойдзена ніводнага дакумэнта
Прапановы:
* Праверце правапiс усiх слоў
* Паспрабуйце іншыя ключавыя словы.
* Паспрабуйце больш агульныя ключавыя словы.
nu i maje 5 taleraŭ: vydajcie aŭdyjoknihu.
heta
1. prosta: sieŭ, načytaŭ, zakataŭ na CD.
2. papularna
3. zručna, asabliva dlia aŭtamabilistaŭ, dyj dlia ŭsich žycharoŭ vialikich haradoŭ, jakim zaŭždy nie staje času, tym boľš na knižki, tym boľš na bielaruskija knižki.
4. kliova, asabliva kali aŭtar zekanomić na dyktary j načytaje svoj tvor sam.
5. nova
6. sučasna
a što da Googlea — budu pieršym :) :
аўдыёкніга
chaj toľki ciapier nia znojdzie :)
❏
ps. archieoliagi dalažyli, što pieršym byŭ soulder.
alie byŭ nia jość.
pa-pieršaje, napisaŭ z pamylkaj, a pa-druhoje vydaliŭ svoj dziońnik.
ⓜⒾⓝⓢⓚ⅞
На реконструкцию национального аэропорта Минск на 2007 год из бюджета государства выделено 35 миллиардов рублей. В недалёком будущем, знакомый всем Минск-2, переоборудуют в современный аэропорт европейского уровня.
гэта як? зьняусць 7/8 нафіг? дык, здаецца, гэта можна і затаньней зрабіць.
6.11.06
padarožnaje
U Žodzinie nia hetak daŭna vieľmi daścipna vyrašyli prabliemu chodnikaŭ – prosta adlinavali vuziejšuju pravuju palasu j paviesili nad joj znak – piešachodam. Alie žodzincy ŭsio roŭna ŭparta cisnucca da samaha ŭskrajku asfaľtu, a to j zusim na piaščanuju ŭzbočynu – i praviľna robiać: abhon sprava «pa chodniku» zvyklaja reč dlia tutejšych «šumachieraŭ».
❏
Kalia muzyčnaj kramy:
— U vas jość Juryj Antonaŭ?
— Nie, niama. I nidzie nia budzie. Antonaŭ zabaraniŭ pradavać svaje zapisy na terytoryji Bielarusi.
Vo jak. Cikava, čym nie dahadzila favarytu radyjnych 75% Bielaruś?
A zapisy «apazycyjanera» Jaraslava Jeŭdakimava, cikava, pradajucca?
❏
Na stajancy kalia naviutkaha viciebskaha aŭtavakzalu tusoŭka ŭladaľnikaŭ krutych tačak – pukatuch žabapadobnych iľśnianych pačvaraŭ. Kiroŭcy adzin za adnym biaruć nievialički razhon i narazajuć kruciali na koŭzkim, źliedzianielym asfaľcie.
Pasprabavaŭ ujavić hetkaje pakazaľnaje figurnaje koŭzańnie na mienskaj «Družnaj»…
❏
Pradstaŭniki pryrodaachoŭnaj prakuratury Tvier’y paviedamili, što ćvierčuki amaľ hod pjuć radyjeaktyŭnuju vadu. Zabrudžanaja vada pastupaje navat u dziciačyja ŭstanovy, jakija, niahliedziačy na heta, praciahvajuć pracavać. Radyjacyja ŭ vadzie boľš jak u 12 razoŭ pieravyšala normu. U samich dziciačych sadkach pra niebiaśpieku daviedalisia nie ad ekspertaŭ, a z navinaŭ. Eksperty kazali, što ŭsio dobra. A ŭ ćviarskim Rasspažyŭnahliadzie skazali, što artezijanskija śvidraviny niasuć vadu, jakaja ŭtrymlivaje roznyja chimičnyja eliementy, u tym liku j naturaľnyja radyjenuklidy, i parajili kipiacić vadu.
Vyčytaŭ u «Izviestijach». Voś spasylka na on-line.
Boľš za ŭsio mianie strašyć u Rasieji i rasiejcach hetaja šyrata, ščodraść na liudzkija liosy. «Vielika» Rasieja, russkich – «ćma», a liudziej z vyšyni paliotu rasiejaskaha arla nie vidać. Adno sabie – russkaja massa.
U viciebskich kramach, darečy, pradajecca kaŭbasa pad markaj «Miaskavit». Im tam, na miažy, bližej da sutnaści…
2.11.06
нэйтралізацыя
Юлія Слуцкая сышла з «Камсамолкі» пасьля 10 гадоў рэдактарства. Беларуская «Камсамолка» была хіба найменш жоўтай з усіх «КП». А дзякуючы сваім грамадзкім і сацыяльным матэрыялам мела аўтарытэт паважанай, аўтарытэтнай і незалежнай (зь непазьбежнымі агаворкамі) газэты. Такія ў нашым клімаце не жывуць. Магчыма, гэта далі зразумець зь неабходанай яснасьцю гаспадарам «КП».
Прынамсі, словы дырэктаркі «БелКП-Прэс» спн. Стацэнкі пра тое, што Слуцкая «перарасла» пасаду галоўнай рэдактаркі выклікаюць крывую ўсьмешку. Перарасла газэту, якую ўзгадавала і сьцьвердзіла, на аўтарытэт якой працавала 10 гадоў? Ага...
На месца Слуцкай прыйшла спн. Міронава, рэдактарка славутай дармавой газэты «Ва-Банк». Думаю, калі нагадаць цытатку характера газетного контента, як выразілася спн. Стацэнка, стане ясна, куды і адкуль вецер дзьме: В государственной символике Беларуси отсутствует отрицательная смысловая нагрузка. Красный и зеленый цвета Государственного Флага нашей страны имеют христианское значение, а в национальном орнаменте зашифрован ментальный и генетический код белорусского народа.
cetliki mass-media
1.11.06
1,5
13 лет лишения свободы в колонии строгого режима получил 23-летний житель Барнаула Михаил М. за то, что убил и обокрал таксиста. 26-летний Петр Т., помогавший Михаилу сбывать краденое, осужден на полтора > < года > лишения свободы в < колонии > < общего > < режима .
Двадцатилетний нефтеюганец получил полтора года колонии общего режима за кражу двух мобильных телефонов и золотой цепочки.
За избиение трех липчан старшего лейтенанта Дмитрия Парахина суд приговорил к полутора годам колонии общего режима
За хранение 450 доз смертоносного зелья Каромат Джамолов получил полтора года колонии общего режима.
Суд по статье 107 "Убийство, совершенное в состоянии аффекта" приговорил Владислава Жиляева к полутора годам колонии общего режима
За реализацию смертоносной спиртосодержащей жидкостиСуд приговорил Наталью Селиверстову и Юрия Ефимова к полутора > < годам > лишения свободы каждого в < колонии > < общего > < режима с конфискацией имущества.
Суд признал В. Цуцу виновным в хищении 3010 метров провода и приведении в негодность объекта электроэнергетики. Преступник осужден по статье 158, п.2 УК РФ и статье 215*2 УК РФ на полтора > < года > - с отбыванием наказания в < колонии > < общего > < режима
Полтора года в колонии общего режима проведет кемеровчанка за истязание сына
За нанесение нескольких серьёзных ударов топором суд признал Петухова виновным и назначил наказание в полтора > < года > лишения свободы с отбыванием наказания в исправительной < колонии > < общего > < режима .
За ложное сообщение о минировании Киевского вокзала Москвы один из «телефонных террористов» осужден на полтора года лишения свободы в колонии общего режима
За содержание наркопритона полтора > < года > мужчина проведет в < колонии > < общего > < режима
За самовольную рубку реліктового леса Один из преступников приговорен городским судом к полутора > < годам > лишения свободы в < колонии > < общего > < режима
За перевозку 2х кг гашиша мужчина приговорен к полутора > < годам > лишения свободы с отбыванием срока в исправительной < колонии > < общего > < режима
За растрату 57000000 RUR был приговорен к полутора > < годам > лишения свободы в < колонии > < общего > < режима
За избиение подозреваемых (оказавшихся невиновными), в результате чего те получили переломы рёбер и ног, сотрясения головного мозга, кровоподтёки по всему телу двух инспекторов отдела полиции города Кандыагаша уже приговорили к лишению свободы на полтора > и два < года > с отбыванием наказания в исправительной < колонии > < общего > < режима
В сентябре судья Советского райсуда А. Витене зачитала Маркиной, ее мужу и одному из таксистов, оказывавшему проституткам эскорт-услуги, обвинительный приговор. Мамку признали виновной в организации проституции и приговорили к полутора > < годам > лишения свободы в исправительной < колонии > < общего > < режима .
адчуйце розьніцу
31.10.06
dziaržcmoki
Zara pabačyŭ na bielaruskaj telievizijij sacyjaľnyju rekliamu pra toje, jakija ŭ nas superpuperskija pomniki architektury, jak UNESCO śpić i bačyć, jak by jich chutčej ukliučyć u svoj śpis, nu j jasny pierac, jak jich treba bierahčy i achoŭvać.
I ŭjavilasia mnie našaja ŭlada hetkim kaśmičnym cmokam ab dźviuch halovach. Boľšaja halava adkazvaje za znos i rujnavańnie, mienšaj ža chapaje toľki na sacyjalnuju rekliamu.
spalienyja masty «kalinoŭcaŭ»
Paźniakoŭskaja staronka zaklikaje pasadzić u «kamery, padrychtavanyja dlia bielaruskaj moladzi» presavaha sakratara ministerstva abarony Bielarusi Viačaslava Ramienčyka.
Za što? Za toje, što toj pierakazaŭ Radyju Svaboda palažeńni bielaruskich zakonaŭ adnosna pryzyvu na terminovuju vajskovuju službu, to bo sumlienna vykanaŭ svaju pracu.
Alie paźniakoŭskaj staroncy nie daspadoby zakony, i tamu jana prapanuje pasadzić… pres-sakratara. Voś jon, chutki i prosty sposab ustaliavańnia demakrtyji!
Što da zakonu, to jon isnavaŭ zadoŭha da Ploščy: maladzion, jakoha adličajuć z VNU, tracić prava na adterminoŭku ad pryzyvu. Za ŭchilieńnie ad pryzyvu praduhliedžanaja kryminaľnaja adkaznaść. Možna spračacca, drenny hety zakon ci dobry, alie dlia krajiny z abaviazkovaj službaj u vojsku jon liagičny. А pa jakim zakonie sudzićmiecie Ramienčyka, paźniakoŭcy?
Najiŭna dumać, što chlopcy-kalinoŭcy nia viedali pra hety zakon. Junaki – najliepšyja znaŭcy vajskovaha zakanadaŭstva. A značyć, išli na jaho parušeńnie śviadoma. Jak i zavadatary pragramy. Ciapier niama roźnicy, u kaho byli niepaźbiežnyja pryčyny, chto jakraz na heta i raźličvaŭ, chto prosta pra heta nia viedaŭ.
Viadavočna jinšaje – masty spalienyja. Kalinoŭcam niama jak viartacca pa absaliutna zakonnych i zahadzia pradkazaľnych padstavach. I nie Ramienčyk u hetym vinavaty.