30.9.07

asieńniaja pakatuška

agresiŭnaja pakryška ciahnie ŭ hraź.
i ŭžo praz paŭhadziny źjaŭlieńnie asfaľtu vyhliadaje nedarečnaściu.
jak dajechać da pracy vykliučna pa hrazi, ja jašče nia vynajšaŭ.

eliementy darožnaha pakryćcia stalicy

taja samaja šruba ŭ kolie

praściej kažučy,

Ukrajina izbira med Rusijo in Evropo

29.9.07

pastaviŭ zlyja pakryški
pajechaŭ katacca ŭ skačkovuju piasočnicu.

на месцы асмалоўкі паставяць менскі пентагон

Осмоловка (улицы Киселева, Коммунистическая)

Эти домики возводились сразу после войны - в 1947 - 48 годах. Строил их архитектор Михаил Осмоловский - отсюда и название Осмоловка. Тогда, 60 лет назад, коллеги-архитекторы упрекали Михаила Степановича: мол, построил “дзярэуню” в центре столицы! Сейчас подобные дома могут стать элитным жильем.

У домиков в районе Осмоловка по сей день сохранился декор, деревянные балконы, красивые фасады. Остались и милые дворики, в которых выросло три поколения минчан. Сейчас принимается решение о сносе всех этих домов, есть проект о постройке на этом месте современного микрорайона из стекла и бетона…

http://www.kp.belkp.by/2007/08/31/doc194548/

Администрация Центрального района г. Минска и КУП 'Управление капитального строительства Центрального района г. Минска'
приглашает жителей района

с 15 октября по 29 октября 2007 года
принять участие в общественном обсуждении проекта детальной планировки

'квартал многофункциональной застройки в границах
ул. М. Богдановича – ул. Киселева – ул. Куйбышева – ул. Коммунистическая
(via )

http://www.minsk.gov.by/upr/centr/proekt.shtml

Реконструкция направлена на создание инвестиционно привлекательного проекта, в котором существующий квартал был бы приведен в соответствие с требованиями современной урбанистики и действующих норм.


Новое звучание “Осмоловки” з карцінкамі менскага пентагона.
няма слоў.

za dźviuchmoŭje!

Italija ŭ novym biudžecie vylučyla 66000 eŭraŭ na dźviuchmoŭje ŭ Furlianiji, dzie žyvie slavienskaja mianšynia.

Hrošy pojduć na ŭstaliavańnie darožnych šyľdaŭ, ukazaľnikaŭ i publičnych nadpisaŭ.

Slavienskamoŭnyja žychary taksama zmohuć patrabavać ad miascovych italijskich uladaŭ adkazaŭ na slavienskaj movie.

Pavodlie RTV Slovenija

улада памянялася?



не, тутбай памыліўся

horad adnoľkavych kliavijatur

erganamičnaj kliavijatury u hetym horadzie nie znajści.
vialikaja vioska z staličnym statusam.
užo navat i nie dziŭliusia

microsoft, što praŭda, taksama paradavaŭ: Multimedia Natural haŭknulasia ŭsiaho praz hod.

budu šukać jaki Sven Multimedia Ergonomic abo Chicony ERGO.

bajusia, što znajdu nie bližej, čym šypavanuju 28-caliovuju Nokian Hakkapeliitta.

kali jašče zhadać fiľmy i muzyku, jakich tut niamožna kupić, atrymajecca nieblahi śpis i cialiežka capstrykaŭ.

28.9.07

niečakanaja navuka

nikoli nie rabi tvorčych pierakladaŭ nieznajomym liudziam.

mo navat šyrej: nikoli nie rabi tvorčaha nieznajomcam.

šruba ŭ kolie

zahnaŭ šrubu ŭ kola.
paśpiachova dajechaŭ da pracy.
kali kratać, pšykaje.
kali nia kratać, usio ok.
voś dumaju, mianiać zapasku, ci j dachaty tak dajechać, padkavanym…

27.9.07

хімія

Я некалі падсеў на Chemical Brothers чыста з-за вобразнасьці.
Фішка была ў тым, што калі я нацягваў навушнікі, сьвет навокал набываў надзвычайную плястычнасьць і рухавасьць.
Будынкі на праспэкце пачыналі самі сабой сьціскацца як дарожкі гукавога спэктру, круглыя аканіцы на падстрэшшах браліся круціцца ў шалёным тэмпе, машыны падымаліся ў неба, танчылі ліхтары, падымалася ў карагодзе плітка, стараліся ступаць у тэмп мінакі, усё, што трапляла ў поле зроку, тут жа падпарадкоўвалася фантазіі, што не трапляла, зрэшты, падпарадкоўвалася таксама, і нават хутчэйшымі тэмпамі.

Як жа я быў усьцешаны, калі бразы нешта кшталту нарэшце накрэнцілі на відэа.

тады і пагаворым

Калісьці я быў таксама маладым, зялёным, і затурканым, і ўважаў гэтую сваю маладосьць, зялёнасьць і затурканасьць вялікай доблесьцю, ад якой не зьбіраўся нікуды адступацца і нават мог паклясьціся на крыві ці якой яшчэ іншай трасцы, што касьцьмі лягу, але буду ўсё жыцьцё маладым, зялёным і затурканым.

Але жыцьцё цынічная штуковіна.

Неяк выпадкова на касэце я пачуў запіс erasure, розныя там песенькі пра каханьне, пачуў і мне спадабалася, бо вясёлыя рытмы ніяк ня шкодзілі маёй маладосьці, зялёнасьці і затурканасьці.

І вось так неяк сталася, што erasure тая стала любімым маім гуртом, асабліва пасьля геніяльнага аднайменнага альбому. І ўсё б было нічога, каб аднойчы мая сьціплая фанатэка ня трапілася на вочы заўзятару тэхна, і той гідліва заявіў: ты што, ірэйжу слухаеш? яны ж гомікі!!

Авой, дзе ж былі мае вочы!

Я страціў сон і спакой. Гэная факталёгія ўступіла ў супярэчнасьць з маімі жыцьцёвымі правільнасьцямі і музычнымі падабаньнямі. Як жа цяпер жыць?, сьвідравала мне мозаг думка, пакуль пірацкі шапік на Камарах гарланіў на ўсю ваколіцу I Love to Hate You.

Адказ быў прадказальны: расстраляць! калі чалавек стварае файную, таленавітую, сонечную музыку, то ўсё астатняе ня мае значэньня. Калі ягоная творчасьць робіць жыцьцё яскравейшым, то ўсё роўна, якой пастай ён чысьціць зубы, што есьць на сьняданак, хто ён па гараскопе, ці па фэншуі ў яго расстаўленая мэбля, з кім ён сьпіць у адным ложку.

І з таго часу калі я чую чарговы забабонны патас, мне робіцца сьмешна. Давайце, даражэнькія, зрабіце людзям столькі таленавітага пазытыву, як erasure, pet shop boys, mika, elton john, freddie mercury, peter ilych tchaikovsky, тады і памаракуем, каго і на якую выспу высылаць.

about you now

сёньня музычны вечар.
па-першае, песенька дня.
сёньня я прачнуўся пад яе разам зь нерасейскім MTV, а пасьля яна дабіла мяне ў Radjostacji.
вясёлкавая папса ад трох дзевак.
зімы ня будзе

зацаніць на Youtube
зацаніць на imeem.com (трэба лаґініцца)
зацаніць на myspace

бо там унізе камэндант!

Праблема з паркоўкамі вырашаная, аднак у іншагародніх студэнтаў ёсць і іншыя. Напрыклад, ім паводле тэхнікі бяспекі нельга трымаць ровары ў інтэрнатах.

afaryssmy

26.9.07

слова аб па́лку Ігора

ДЗЕЙНАСЦЬ ІГОРНЫХ УСТАНОЎ УПАРАДКУЮЦЬ

БЕЗ НАРКАМАЎКІ!

а гэты прэзыдэнт можа пашкодзіць вашу краіну

краіна парадоксаў

У Менску зьявіліся вуліцы Брыля, Сапегі і Вайніловіча

што да праваслаўных, дык назвалі б проста "Усіх Сьвятых", а то выйшла нейкая "усьсяцкая", і страшна падумаць, як яе гарадзкі узус перакруціць…

25.9.07

jak nia ssupicca

na samoj spravie, usio prosta.
ja adkryvaŭ blog śviadoma nie na rasiejaskaj pliacoŭcy.
a tut kožnaha dnia mihcić pierad vačyma hetaje .ru
i sprava, jasny pierac, nia ŭ 2ch litarach.
sprava ŭ tym, što my liohka kupliajemsia na hetyja litary.
pamieracca rejtygami z rasiejcami, zahruzić fotki na ljplus.ru, zgadzicca na rasiejskuju rekliamu za pasluhi, jakija možna znajści liepiej i biasplatna.

voś tak i atrymlivajecca, što sajuznaja dziaržava nazyvajecca nia SBR, a SUP.

ps. dziakuj za instrukcyju, jak nia ssupicca.

young folks

я такі дагвалціў jetune.ru, і цяпер у маіх вушах новая хвароба.
дзякуй, дзедушка мароз, за тое, што яшчэ не зьвяліся на нашай зямлі адмарозкі

зацаніць на Last.fm
зацаніць на myspace

22.9.07

21.9.07

аўталёгіка

Есть предложение перенести монумент c площади Победы в другое место. Уж как он мешает разъехаться на основной транспортной артерии.

Улицу Сурганова от проспекта Независимости до Платонова собираются сделать просторнее. Но еще не решили как. С обеих сторон стоят здания! Есть два предложения. Тротуар сделать дорогой, а пешеходов пустить по первому этажу зданий. Вторая идея - подземный тоннель. Но этот вариант маловероятен, слишком уж много денег требует.

ва імя ДАІ і...

ДАІ папрасіла сьвятароў папіярыць флікеры.
Гэта ж якія магчымасьці супрацоўніцтва адкрываюцца: павестка на споведзь, анафема за язду п'яным, затачэньне ў манастыр на NN сутак, я ўжо не кажу пра продаж нацельных флікераў у прыхадзкіх лаўках.

плянёрка ля панікоўкі

Што можна зрабіць з Эўропай за 15 сутак?

lieta zaciahnulasia

19.9.07

о дзе будзе весялуха!

Паводле слоў кіраўніка гораду, па веладарожцы месьцічы змогуць езьдзіць ня толькі на роварах, але і на ролікавых каньках і лыжэролерах, а зімой — на лыжах.


О дзе будзе заапарк, дык заапарк. Мо мэру не далажылі, што звычайна там, дзе катаюцца ролеры, раварыстам нельга, і наадварот, бо папросту хуткасьці розныя, а дадаць яшчэ перцаў, якія будуць размахіваць вострымі палкамі, дык увогуле "каралеўская бітва" атрымаецца. Дзякуй за ласку. Мы як-небудзь дварамі…

Ну і яшчэ пэрл:
У Менску вызначаныя й разьлінаваныя ходнікі, па якіх могуць езьдзіць раварысты.

Нават вадзіла ў менгарвыканскамаўскім гаражы ведае, што раварысты могуць езьдзіць па любых ходніках, незалежна ад колькасьці змарнаванай на іх фарбы і геамэтрычнай фігурыстасьці.

17.9.07

lietni dzied maroz

viartacca ŭviečary z pracy biezmašynnymi šliachami marudniej, čym dniom, bo źnieviadoma adkuľ na pustych dniom ściežkach i aliejach źjaŭliajecca proćma malych harez.
Alie ź jinšaha boku ŭściešna być hetakim lietnim dziedam marozam — "dziadziem u šliemie i na rovary".
dobry nastroj i ździacinienaść — strašna zaraznyja rečy :))

ps. bačyŭ siońnia na rovary i ŭ ravarysckim adzieńni. Našy šerahi macniejuć :) Respekt!

billling

KosmasTV pakazvaje 41 kanal, alie ja plaču ja jamu za 10, choć jon pra heta nia viedaje

Euronews 1000
Eurosport 500
Cinema 4000
24ДОК1000
National Geographic Channel4000
VH-14500
Mezzo500
A-ONE500
Discovery Civilisation1000
Discovery Science Channel1000
18000

urbaniscyčnaja pastaraľ

zaśpieŭ zvanok kalia pasočnicy.
abapiorsia na kaliarovy metaliovy škiliet, balakaju.
pobač u piasočnicy korpajucca dzieci.
pobač na ŭkapanuju lia piasočnicy pakryšku scyć mops.
nikoli nia bačyŭ, jak scyć mops.
apantana, radasna, punkcirna, akrabatyčna, liedź praz mordu nie kuliajecca.
urbanistyčnaja pastaraľ

15.9.07

з блін

аказваецца, мой любімы сплін запісаў сёлета новы альбом
спампаваў, паслухаў.

лучше бы піл і куріл

pomsta lacinki

kaliści ja šukaŭ liekaŭ ad niečyteľnaj kirylicy, i razumnyja halovy narajili mnie pamianiać u systemnym rejestry 1250, 1252, 1253 — usio na 1251.
na samoj spravie ŭsio vyrašylasia zamienaj movy dlia unicodu ŭ moŭnych naladach.

siońnia poľski tekst u pagemakery ŭ jakaści pomsty za korpańnie ŭ vantrobach Windowsa paŭdnia lamaŭ mnie halavu dziŭnymi metamarfozami litar u Wordzie.

icq must die

navina dnia: aśka ŭsprymaje tolki 8 znakaŭ paroliu, a ŭ pierca 9!
naladka mirandy prajšla viesiela
zatoje ŭ pierca budzie z čym paraŭnać: zaadno naladziŭ jamu ljšny jabber.

wikinutaść

zranicy ŭ mianie źjaviŭsia wikinastroj.
poŭny žyćciovych sil i energiji, ja zaregiŭsia na wikipedyji.
alie energija tut ža stala prabuksoŭvać u liabiryntach wikipedyjnaha śvietu, jaki tak niepadobny na naš :)
wikimova, wikipravily, wikišabliony (u tym liku niajisnyja), wikikategoryji, wikiambasady, wikispasylki abstupili mianie, mizernaha, i pahroźliva nasunulisia ŭsioj hramadoj.
liedź nohi ŭnios.

niešta mnie padkazvaje, što offlineavym encykliapedystam pracujecca praściej, biaz roznych tam ''''''navarotaŭ'''''

schiliaju holaŭ pierad tymi, chto heta ŭsio adužaŭ
budu nabiracca śmiielaści dlia nastupnaj vylazki.

13.9.07

я бессардэчны сьвінтух і ніхто мяне ня будзе любіць

Ніжэй пададзеныя так званыя асэртыўныя правы, якімі безумоўна валодае кожны з нас, а таксама маніпулятыўныя забабоны, якія блякуюць гэтыя правы.

01

Я маю права ацэньваць уласныя паводзіны, думкі й эмоцыі й адказваць за іх наступствы.


Маніпулятыўны забабон: Я не павінен бесцырымонна і незалежна ад іншых ацэньваць сябе і свае паводзіны. Насамрэч, ацэньваць і абмяркоўваць маю асобу ва ўсіх выпадках павінен ня я, а хтосьці мудрэйшы й аўтарытэтнейшы.

02
Я маю права не выбачацца й не тлумачыць свае паводзіны.


Маніпулятыўны забабон: Я адказваю за свае паводзіны перад іншымі людзьмі, пажадана, каб я паведамляў, апісваў і тлумачыў усё, што я раблю, выбачаўся перад імі за свае ўчынкі.

03
Я маю права самастойна абдумаць, ці адказваю я ўвогуле ці да нейкай ступені за вырашэньне праблем іншых людзей.


Маніпулятыўны забабон: У мяне болей абавязальніцтваў у дачыненьні да некаторых устаноў і людзей, чым да сябе. Пажадана ахвяраваць маёй уласнай годнасьцю й прыстасавацца.

04
Я маю права перамяніць сваё меркаваньне.


Маніпулятыўны забабон: У выпадку, калі я ўжо выказаў якісьці пункт погляду, ня трэба яго ніколі мяняць. Я мусіў бы папрасіць прабачэньня альбо прызнаць, што памыляўся. Гэта значыла б, што я не кампэтэнтны й ня здольны прымаць рашэньні.

05
Я маю права памыляцца й адказваць за свае памылкі.


Маніпулятыўны забабон: Мне няможна памыляцца, а калі я зраблю якую-небудзь памылку, я павінен пачувацца вінаватым. Пажадана, каб мяне й мае рашэньні кантралявалі.

06
Я маю права сказаць: “я ня ведаю”


Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб я мог адказаць на любое пытаньне.

07
Я маю права быць незалежным ад добразычлівасьці астатніх і ад іх добрага стаўленьня да мяне.


Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб людзі да мяне добра ставіліся, каб мяне любілі, я маю патрэбу ў іх.

08
Я маю права прымаць нелягічныя рашэньні.


Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб я пільнаваўся лёгікі, розуму, рацыянальнасьці й абгрунтаванасьці ўсяго, што я раблю. Разумнае толькі тое, што лягічнае.

09
Я маю права сказаць: “я цябе не разумею”.


Маніпулятыўны забабон: Я павінен быць уважлівым і чуйным да патрэб навакольных, я павінен “чытаць іхнія думкі”. У выпадку, калі я гэтага рабіць ня буду, я бессардэчны сьвінтух і ніхто мяне ня будзе любіць.

10
Я маю права сказаць: “мяне гэта не цікавіць”


Маніпулятыўны забабон: Я павінен старацца ўважліва і эмацыйна ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў сьвеце. Напэўна, мне гэта ня ўдасца, але я павінен старацца дасягнуць гэтага з усяе моцы. У адваротным выпадку, я чэрствы, абыякавы.

drennyja naviny

akazvajecca, nieľha adaspacca za tydzień za adnu noč.
niejki drany hypothalamus nia daść paspać narmaľna daŭžej za bijaliagičny budzik.
i paziachać dy cierci vočy daviadziecca, pakuľ nia vyśpiš usio ŭ rasterminoŭku, ustaliavanuju hetym samym hypothalamusam.

voś dyk chreń

vacuumnaja bomba nam dapamoža

u źviazku z pahružeńniem rasiejskaj submaryny na dno Arktyki vieraśnioŭski Esquire daśviedčana abhruntoŭvaje pretenziji Rasieji na Bielaruś.


nu j na ŭsie jinšyja dziaržavy









ranišni hit-parad

Horš za Yahoomail toľki saliami “Kraśnienskaja”…

12.9.07

вяла-дарожкі

веладарожкі пасыпаліся ў канвэерным рытме.
сабжы былі заўважаныя ў Чыжоўцы й Малінаўцы на Ясеніна, нешта накалякалі на Адоеўскага.
кожны агляд такіх веладарожак наганяе на мяне няслабы дэпрэсьняк,
дый робяцца яны аднолькава брыдка
даставаць фоцік, каб фоткаць гэтае мярзоцьце, проста не стае маральных сілаў.
мэсаґу на менгарвыканкам я даслаў, калі ім цікава штось зразумець, існага дастаткова, калі нецікава — дык нефіг трафік пераводзіць.
такім чынам, кароткі праваднік па менскіх веладарожках прыпыняецца дзеля цалкавітай прадказальнасьці і каладырнай заканамернасьцімаляваньня новых веладарожак.
калі раптам зьявіцца што новае й адрознае, адразу зарулю туды й зафоткаю. пакуль жа мяне цікавіць толькі адно:
ці мусіць кіроўца транспартнага сродку зьвяртаць увагу на знакі, якія стаяць не на праезнай частцы?
новыя веладарожкі засунутыя на самы ўскраек колішніх ходнікаў, знакі стаяць абы-дзе, і некаторыя я папросту не заўважаю, бо сачу не за навакольным кустамі, а за дарожнай сытуацыяй.

лінгвістычнае

нейкі перац напісаў мне ў панараміё пытаньне па-партугальску.
а мы тут філіжанку кавы за доблясьць уважаем.
перац, паводле вікіпэдыі, магчыма, нейкі там славуты скрыпач.
ніколі ня чуў :

беларушчына й электроншчына

Сёньня ўначы мой iRiver запісаў на сябе нешта неверагоднае: праграму электроннай музыкі па-беларуску! Электроннай музыкі я чуў багата, але каб хто калі пра яе на эфэме ды па-беларуску, такога не прыгадаю.

Спадарыня ў навушніках прамаўляе трошку млява, хоць гэта і можна сьпісаць на позьні час, але хоцца больш драйву.
Калі слухаць яе ня ў запісе, можна датэлефанавацца й адгрэбсьці які квіток у які клюб, дый сама яна не камплексуе й тэлефануе розным электраманьякам, якія, ясны перац, у начны час ня сьпяць.

Перадачка выходзіць апоўначы з аўторка на сераду на хвалі 102,9 FM у Менску і завецца «Экваляйзэр».

скайпель

стырылі пароль да скайпу, яно б парадавацца й адзначыць, але ж пасунуўся, замяніў і шчэ нат актуалізацыю пампануў.
але тое адно каб не разносілася зараза ад майго імя.
цьмяную сілу таемнага гіта пачалі нарэшце выкарыстоўваць па прызначэньні, a co się dziwisz?

беражыце лес!

Расейска-польскі слоўнік для Lingvo

Польска-расейскі слоўнік для Lingvo

Вялікі расейска-ўкраінскі слоўнік для Lingvo

Вялікі ўкраінска-расейскі слоўнік для Lingvo

Перакладны польскі online-слоўнік

11.9.07

дарожнікі чыстае красы

Я ня ведаю, для чаго працуюць дарожнікі ў іншаземных абласьцях, а ў Беларусі дык дакладна для дарог!
Для дарог, а не для тых, хто па тых дарогах рухаецца.
Калі б дарожнікі працавалі для людзей, яны б ня кідалі на ноч яміны ў асфальце, заасфальтаваць якія — хвілінная справа, і ў мяне б ня шчоўкала плячо пасьля таго, як я ўляцеў у тую яміну і паўтара месяца цягаўся па дактарах.
Калі б дарожнікі працавалі для людзей, яны б не засыпалі асфальт слоем смалы і друзу, на якім нават грабёнка ўтварылася, а Натальля Іванаўна не каўзанулася б на ім і не зламала б руку.
Але што тыя людзі з іхнымі касьцямі, для іх працуюць дактары, а дарожнікі працуюць для дарог. А дарога цяпер будзе ня Classic, а Relief. Пекната.

10.9.07

глухаменьск у мікрараёнску


дажа дажынкі....

нейкі выдаўся тыдзень разьвянчаньня мітаў: мала таго, што вагоны езьдзяць самі па сабе не па волі паранармальных сіл, дык яшчэ й лепшы камбайнёр з найбольшым намалотам, аказваецца, таксама бывае прадуктам ня ўвішнасьці, гаспадарлівасьці й ураджайнасьці, а вынікам партыйнага заданьня, камбайнаразьмеркаваньня і зернеперанасыпаньня.
гэтак хутка не застанецца нічога сьвятога, чыстага й сьветлага…

не, ну дарагія мае масквічы...

Беларусаў у Расеі пасадзілі на 14 гадоў за таблеткі ад кашлю

жовто-чырвона-жоўты

украінцы актыўна працуюць па ператварэньні нашай радзімы ў Жоўтарусь

Білоруси навчилися знімати стрес за хвилину: Жителів Білорусі навчили знімати стрес буквально за хвилину - вони роблять спеціальну дихальну вправу, що розслаблює м'язи плечей і грудей.

Беларусы ў вачах украінцаў — гэта такія таўстаскурыя сэкс-ґіґанты

Славянскі базар на Бангалоры



Першы ў Беларусі культурны «холдынг» павінен з’явіцца ў Віцебску да 1 лістапада. Створаць яго ў выніку зліцця ў адно цэлае некалькіх арганізацый — культурна-дзелавога цэнтра «Віцебск», Летняга амфітэатра, кавярні «Маэстра», выставачнай залы «Духаўскі круглік», салона-крамы «Вольга» і парка культуры і адпачынку «Мазурына». Іх далучаць да Віцебскага гарадскога Цэнтра культуры (ВГЦК), якім кіруе Радзіён Бас, ён жа адначасова дырэктар Дырэкцыі фестываля «Славявянскі базар».


Радзівона Баса можна толькі павіншаваць з набыцьцём такога ласага кавалка як Парк Мазурына. Дзякуючы свайму выгаднаму геаграфічнаму становішчу на ўскраіне за вялікім раёнам прыватнага сэктару, у Мазурыне засталіся невыкарчаванымі толькі тры атракцыёны, якія актыўна пажырае іржа. Нейкі час назад скасавалі за непатрэбнасьцю мазурынскі аўтобус №16 "парк-цыгане". Дзеля гэтага ж геаграфічнага чыньніка Мазурына ўнесена віцебскай управай у сьпіс месцаў для правядзеньня масавых акцый апазыцыі, бо там нават сабак не выгульваюць.

Cheers!

Фоткі з Мазурына

Чэрці зь вёскі Анёліна, або наша конченая будучыня беларусі - 3

Два падлеткі з вёскі Анеліна, што на Талачыншчыне, знайшлі на вуліцы пластыкавую бутэльку з бензінам, аблілі ім жывёлу і падпалілі. А ў вёсцы Грыблы на Шаркаўшчыне п’яны падпаліў тры вуллі, што стаялі на прысядзібным участку, гаспадар якога памёр. Згарэлі не толькі пчаліныя домікі, але хата і пуня, што знаходзіліся недалёка.

9.9.07

pasluchaŭ 06



Fajna, što ŭ Bielarusi źjavilisia svaje “Мультfильмы”.
Škada, što heta NRM.

Vyhliadaje pa apošniaj, ci nie najliepšaj, pieśni, što nieŭzabavie ź Liavona Voľskaha vyraście (pastareje?) bielaruski Vlado Kreslin

Vlado Kreslin - Daleč je moj rojstni kraj

7.9.07

Беларускі інтэлектуальны shooter

У мяне хутка разаўецца манія: страшна адгортваць беларускія “прасунутыя” выданьні, з кожнай старонкай нарастае напружаньне: за якой пачуецца стрэл?

Беларускі інтэлектуальны shooter становіцца ці ня правілам добрага тону: ня згодны? зайздрасна? нехта нешта недзе, а ня ты?! хтосьці дзесьці штосьці, ды ня так?! от жа, курваегамаць, дзе мой пісталет з гаўном?!?!

Хрэстаматыйны выпадак з срацензіяй на Кур’ян я ўжо згадваў, ажнэ сёньня гляджу, зацемка ў газэце маёй душы, Куліковіч стаў рэдактарам “Роднага слова”, але ж што то за навіна без гаўна, мовазнаўца заняў мовазнаўчую пасаду, — і рукі мкнуцца мімаволі туды, дзе цісьне кабура.

Ва ўзорным жанры журналісцкай бесстароньнясьці ГМД тэлеграфуе, што паводле калег Куліковіча (гэта ж якое няхілае сацапытаньне правярнулі!) пазначаны тыпус зьяўляецца славутасьцю ў частцы поглядаў, вельмі блізкіх да цяперашняй улады, а таксама знаны вусамі й баянам 1м замяшаньнем на 1й з алімпіядаў па беларускай мове.

Но-то як у пэўным сэнсе мяне можна таксама абазваць калегам Куліковіча, а лепш суседам і вучнем (у няшкольным сэнсе гэтага слова), то хацелася б мне вымыць рукі. Ня буду тут разводзіць нюні ды разьвешваць каляровыя балёнікі, адно скажу, што ён падарыў мне першы галяр сваёй беларушчынай я багата ў чым абавязаны спадару Ўладзімеру, што ягоны беларуска-расейскі слоўнік адзін з самых адэкватных за апошні час, што ён выгадаваў і выхаваў процьму добрых беларусаў (пераважна беларусак:), і гэта, ня ў прыклад неназваным калегам, статыстыка! Таму на кожнай пасадзе гэты энэрджайзэр прыносіў бы карысьць, а калі гэта будзе карысьць роднаму слову, дык то ж нагода для добрага портэра!

копія ў

белмоўны лукашэнка — начны кашмар расейцаў

Послание президента, которое было торжественно зачитано на церемонии открытия праздника, написано на белорусском языке. Вроде бы ничего удивительного: праздник все-таки белорусской письменности. Однако стоит заметить, что в прошлом аналогичные обращения президента и его публичные выступления были, как правило, русскоязычными. Люди, которые съехались на праздник со всей страны, с удивлением обнаружили, что и чиновники на торжественных мероприятиях по случаю Дня письменности говорят исключительно по-белорусски. «Почти без ошибок, только в ударениях путаются иногда», — поделился с корреспондентом «Росбалта» своим наблюдением один из жителей Шклова.

сэнсацыйнае адкрыцьцё беларускіх навукоўцаў!!!

Обручальное кольцо на пальце мужчины вызывает импотенцию
Как показали последние исследования белорусских ученых, опасения лишиться мужской "крепости" после многолетнего, постоянного ношения кольца на безымянном пальце не лишены оснований.

Пакуль розныя там барадуліны з шушкевічамі рыхтуюцца пралятаць міма банальнага нобэля, беларускія навукоўцы маюць усе шанцы адгрэбсьці рулезную Іґнобелеўскую прэмію.

Даёш піяр-кампанію!

6.9.07

чорцішто

дарагая рэдакцыя, еду я сяньні, значыца, па вуліцы машыністаў, нікога не чапаю, сабак аб'яжджаю, ажнэ бачу, як зьлева па чыгунцы едзе вагон, адзін вагон, дарагая рэдакцыя, бяз вокан і дзьвярэй, я ўжо не кажу пра паравоз, едзе сабе так нясьпешліва ў бок п.п. Сталічнага, я ажнэ стаў спасярод дарогі й рот разявіў, аднэй рукой ровар дзяржу, а другой патыліцу чухаю, ці не з-за недасыпаньня гэта ўсё мне прымроілася, але тады, дарагая рэдакцыя, разьвярнуўся й паехаў асьцярожненька далей тэй самай вуліцай машыністаў, ажнэ, авохці мне, каціцца, чорт лысы, каціцца вагон яшчэ адзін, ды борзьдзенька так каціцца, адзін зно-ткі, сам, як палец, а за ім, бач, шчэ адзін, ды шчэ барджэй, даганяе і - плясь! па тым пярэднім, ажнэ вароны ўскочылі ды загарлапанілі й сабакі ланцугамі забразгалі ды брэхат разьвялі, а я цяру-цяру вочы, дарагая рэдакцыя, а жоднага скутку - коцяцца чэрці сабе далей спарыўшыся й сораму не баяцца, ну сабраўся я шпарчэй ехаць адтулева дахаты адыспацца, ажнэ гляджу, чэша чацьвёрты сам-адзін, чэша, чорт лысы, туды сама, ат, што ж за насланьнё, дарагая рэдакцыя, хіба ж то дзела, каб вагоны самыя па рэйках гойсалі, бытта па булівары, дзе ж каб хто такое бачыў, дык вось сяджу я тут з-за гэтага расстройства, дарагая рэдакцыя, і ажнэ не насьмельваюся надвор выйсьці, бо як што гэта якія палтэргейсты нас захапілі ці, ента, ыншапляняцяне, бо ж усё на гэтае ўсказуе, дык каб дарагая рэдакцыя адказала, які вышшы розум даўмеўся вагоны тыя рухаць без цягніка, я б то тут энцыкляпэдыі пагартаў, ды й мо за свайго б здаўся й за кефірам зьбегаў, бо ж ні лыжкі заціркі.

сам сабе пашуковік

Зрабіць пашуковік з чаго заўгодна ў Опэры можна адным клікам.
У Фаерфоксе задачка складанейшая, але калі моцна карціць, а ня ведаеш як, то можна скарыстацца плаґінаґенэратарам.
http://www.searchplugins.net/generate.aspx

Першыя бліны:
пошук па навінах Яндэксу: http://www.searchplugins.net/pluginlist.aspx?q=yandexNews&mode=title
пошук па Нашай Ніве http://www.searchplugins.net/pluginlist.aspx?q=NN&mode=exact

Пошук па slounik.org чакае на ачуняньне слоўнікаорг.

5.9.07

колькі ты гатовы пераплаціць за беларускае?

Беларускае інтэрнэт-радыё — дарагая забаўка для большасьці беларусаў, якая сядзіць на “тэлефанавальным” інтэрнэце. І забаўка бессэнсоўная, бо слухаць на гэтай хуткасьці даводзіцца на такім сьцісканьні, што кайф ад гэтага прыблізна такі, як ад музцэнтра суседа, які дурэе двума паверхамі вышэй.

Але нават калі ўзьбіцца на тлусты канал, слуханьне беларускага інтэрнэтавага радыё застаецца забаўкай, дарагой неапраўдана. “Няправільным” беларускім станцыям няма шанцаў прабіцца ва ўнутраныя рэсурсы правайдэраў, а перад тым як ціскануць пімпачку “чужога”, а значыць небясплатнага і нават ня “льготнага” радыё, ня раз мімаволі пракруціш у галаве мантру “трафік-трафік-трафік”.

64 кілабіты глухаватага mp3 Эўрарадыя і касьмічнага рэвэрбу Рацыі за гадзіну па кошце выліваюцца ў бляшанку неблагога піва. Гэта важкі ўдар па маладым арганізьме :).

Але крыўдна нават не з-за грошай. Крыўдна, што нашыя радыйнікі дружна не варушацца, каб пакінуцуь нам хоць паўпляшкі гаючага напою. Тут лепш было б перадаць мікрафон спэцыялісту, але нават звычайнаму фацэту з двума вушамі і пачатковай адукацыяй зразумела, што чысты стэрэагук лепей за касьмічнае рэха й глухое перарывістае бу́ханьне абрэзанымі дыяпазонамі, а 32 kbps удвая менш, а значыць таньней, за 64, і нават менш за дыялапныя 56! Менавіта такі ласунак прапануе фармат AAC+.

І калі паўстае выбар ERB/64 ("Рацыя" — у дыскваліфікацыі) ці Radiostacja/32, баюся, на пытаньне, "ці гатовы ты пераплаціць за беларускае?", я дам непатрыятычны адказ.

irresistible

Есть люди, которые с первого взгляда, с первой минуты общения влекут к себе и чем-то завораживают. Наверное, своей искренностью, неистребимой жизненной энергией и желанием творить добро. Именно к таким неординарным личностям можно с полной уверенностью отнести минчанина Николая Ивановича Чергинца

4.9.07

Dobermann

Dobermann — fiľm-naždačka.
Nie dlia sensu, nie dlia marali, nie dlia razvahaŭ.
Ahalieńnie pravadoŭ, abiastluščvańnie pavierchniaŭ pierad naniasieńniem…, abdzirańnie kviacistych špalieraŭ.

U takim stanie dobra farmatujucca dyski.

Cikava, što bylo b, kab ja pahliadzieŭ jaho 10 hadoŭ tamu. Na haračuju halavu.

Fiľm bylo zabaroniena pakazvać u našaj krajine kviacistych špalieraŭ.

3.9.07

мова наперавес

Адразу заходзіш у наваполацкую краму, каб адзначыць вызваленьне кубкам гарбаты. «Это что, водка по-польски?!.» Запаўненьне кнігі скаргаў, гістэрыка прадаўшчыцы й выкрык «фашыст!» у адказ на пажаданьне вучыць родную мову. Толькі ў чацьвёртым унівэрсаме пасьля хвіліннае паўзы — «Чаю, что ли?..» Так, смак свабоды — гэта цяпер і смак тае самае гарбаты-з-чацьвёртае-спробы.
Павал Севярынец, «Свабода»


Першым маім прыпынкам стала крама "Советский" у цэнтры горада. Калі ў кафетэрыі да касы падыйшла мая чарга, я вымавіў: – Добры дзень! Ці ёсць у вас гарбата? – Что? Гарбата? – перапытала прадавец. – Так, гарбата, – пацвердзіў я. – А что это такое? – здзівілася жанчына сярэдняга ўзросту. Я вырашыў не раскрываць тайну
Сяргей Карабанаў. «"Марсіянін" на баранавіцкіх вуліцах»



Такое размаўляньне нічым ня лепшае, чым беганіна з нацштандарам па Панікоўцы: карысьці нуль, сэнсу нуль, толькі пот ды понт.
Аббегаць чатыры крамы ў пошуках гарбаты! гэта ўчынак варты помніка, ня менш.
А што б здарылася, калі б у першай жа краме патлумачыць, што за гарбата такая, калі б проста усьміхнуцца прадавачцы й адкрыць таямніцу, што "гарбата — гэта чай па-беларуску, а лімон па-беларуску цытрына, дык вось мне гарбату без цытрыны, але з цукрам".

Маем прадавачку, якая запомніла, што такое гарбата й цытрына, і парадавалася ўсьмешліваму пакупніку, і настрой добры, і страўнік не бурчыць.
Ня трэба бегаць з мовай наперавес і задзірацца ёй. Не для гэтага яна.

я люблю сваю страну

Елена Фурманова заходила в троллейбус 29-го маршрута на остановке напротив минского универсама «Рига». Дождь лил как из ведра. Взялась за поручень - тряхануло. Думала, показалось. Взялась снова - сильней! Перепуганная женщина осторожно зашла-таки в салон и направилась к водителю.
- Я ему объяснила, что задняя дверь бьет током, а он говорит: «Ну так выходи из троллейбуса»!

В троллейбусном депо №5 сразу поняли, о чем речь.
- На троллейбусе токоутечки не зафиксировано, - ответил заместитель главного инженера Анатолий ШАЙТАНОВ. - Никто ее током не бил. Троллейбус проверили на станции. Скоро он выйдет на линию.
- А почему ваш водитель Евгений Горбунов повел себя так странно?
- С ним провели беседу. Он поступил неправильно, нарушил инструкцию.
- Вы знаете, что врачи поставили женщине диагноз «электротравма»?
- Не знаю я! Какой диагноз! Сейчас, чтобы получить страховку, что хочешь придумают!..

а ты ўзяў удзел у плебісцыце?


2.9.07

нацдэмаўшчына

Дужа забаўны артыкул Юр'я Пацюпы, рэальна крутога чэла, ляўрэата прэміі «Ўнёсак году» (каб жа такая была) у шостым «Архэ». Дык вось, расказвае Пацюпа пра слоўнік сынонімаў аўтарства Шведава, расказвае цікава, пазнавальна, часам — сьмешна. А ў суме — сумна.

Але я ад душы нарагатаўся на пераліку «сынонімаў»:

педэраст — гомасэксуаліст, педафіл, гей, галубы; пена — наноснае, наносы, бруд; дэкаданс, субкультура, андэграунд; пэрыфэрыя — глуш, цемра, дзірка, правінцыя; прынтэр, сканэр, графаманіпулятар;


Юры Пацюпа піша тарашкевіцай, а С.Шведаў — наркамаўкай. І я б не зьвяртаў на гэта ўвагі, каб ня ўсчатая на пустым месцы Нашай Нівай & газэтай «Свабода» дыскусія пра мусовасьць пераходу на адзіны правапіс у выглядзе наркамаўкі 2007-edition, і прадказаньні раптоўнай павальнай граматнасьці, як адзін з найгалоўнейшых арґумэнтаў “узьяднаньня”. Карыстальнікам тарашкевіцы закідаецца, што яны трымаюцца нейкіх дурных прынцыпаў, згадваюць прэамбулу, дзе наўпрост кажацца пра лягчаньне, зьбядненьне беларускай мовы, маўляў колькі ўжо гадоў прайшло, маўляў, “перазацьверджаньне” ў дэ-юрэ незалежнай Беларусі касуе шлейф ґвалту й калечаньня.

Каб жа так! Ад 1933-га, цалкам у адпаведнасьці з камісарскай прэамбулай, мова "збліжаецца", сохне, бяднее, чэзьне й набліжаецца да “мовы шырокіх мас пролетарыяту і бядняцка-серадняцкага сялянства”. І тэарэтычна слушная тэза “гэта толькі правапіс” у нашай рэальнасьці не працуе. Карыстальнікі наркамаўкі, за рэдкім выняткам, адкідаюць ня толькі мяккія знакі, адкідаюць таксама “рызыкоўную”, кідкую, рэдкую, сакавітую, сваю лексыку, і таму навукова аблудны выраз “размаўляць на тарашкевіцы” ў Беларусі мае рэальны сэнс.

Сёньняшняя наркамаўка нясе і несьці будзе закладзеную камісарамі ў 33-м місію, яна нібыта цісьне сваім гранітам на мову зацятага адэпта, закрытага для розных “вычварэнстваў”.

Інакш як разумець тое, што “Свабода” прайшла імклівы абвал з наркамаўкі ў расейшчыну.
Інакш як разумець, што “Рацыя” ў пагоні за граматнасьцю перайшла на наркамаўку і проста засыпалася русізмамі што ў лексыцы, што ў скланеньнях.
Інакш як разумець, што спадар Шведаў уводзіць у мову процьму русізмаў, але абыходзіць бачком беларускія рэсурсы, я ўжо не кажу пра ўласна навуковы правал.
Інакш як разумець, што ў кніжцы для першаклясьніка, падарунку прэзыдэнта Беларусі, дзе тэксту па два сказы на старонку, сказы тыя напісаныя паводле правіл, якія першаклясьнік за ўсю школу нідзе не сустрэне: “Помнік Францыску Скарыне”, па+давальны (замест меснага)?

p.s. і пры канцы яшчэ адна падборка цытатз форумаў НН: "Мы гэта абмяркуем i Вам паведамiм, якiм правапiсам пiсаць цэтлiк на атрыманне паштовых перводау."; "Вырашайся - карыстай СУЧАСНЫ правапіс і ПАТРАБУЙ таго ад астатніх. Прыкметай сталай нацыі будзе ўвядзенне адказнасці за НАЎМЫСНАЕ СІСТЭМАТЫЧНАЕ парушэнне зацверджаных правілаў правапісу. Не трэба чакаць захадаў ад дзяржавы - гэта зараз могуць дастасоўваць адміністратары форумаў і ўладальнікі вэб-дзённікаў. АДЗІНЫ правапіс - АДЗІНАЯ нацыя.", ""Тарашкевіца" - фетыш маргінальнае свядомасці, што хваравіта перажывае свой аўтсайдэрскі стан, Шаноўным "філёлягам" варта скіравацца да "псыхоляга"."