Адразу заходзіш у наваполацкую краму, каб адзначыць вызваленьне кубкам гарбаты. «Это что, водка по-польски?!.» Запаўненьне кнігі скаргаў, гістэрыка прадаўшчыцы й выкрык «фашыст!» у адказ на пажаданьне вучыць родную мову. Толькі ў чацьвёртым унівэрсаме пасьля хвіліннае паўзы — «Чаю, что ли?..» Так, смак свабоды — гэта цяпер і смак тае самае гарбаты-з-чацьвёртае-спробы.Павал Севярынец, «Свабода»
Першым маім прыпынкам стала крама "Советский" у цэнтры горада. Калі ў кафетэрыі да касы падыйшла мая чарга, я вымавіў: – Добры дзень! Ці ёсць у вас гарбата? – Что? Гарбата? – перапытала прадавец. – Так, гарбата, – пацвердзіў я. – А что это такое? – здзівілася жанчына сярэдняга ўзросту. Я вырашыў не раскрываць тайнуСяргей Карабанаў. «"Марсіянін" на баранавіцкіх вуліцах»
Такое размаўляньне нічым ня лепшае, чым беганіна з нацштандарам па Панікоўцы: карысьці нуль, сэнсу нуль, толькі пот ды понт.
Аббегаць чатыры крамы ў пошуках гарбаты! гэта ўчынак варты помніка, ня менш.
А што б здарылася, калі б у першай жа краме патлумачыць, што за гарбата такая, калі б проста усьміхнуцца прадавачцы й адкрыць таямніцу, што "гарбата — гэта чай па-беларуску, а лімон па-беларуску цытрына, дык вось мне гарбату без цытрыны, але з цукрам".
Маем прадавачку, якая запомніла, што такое гарбата й цытрына, і парадавалася ўсьмешліваму пакупніку, і настрой добры, і страўнік не бурчыць.
Ня трэба бегаць з мовай наперавес і задзірацца ёй. Не для гэтага яна.
No comments:
Post a Comment