6.9.07

чорцішто

дарагая рэдакцыя, еду я сяньні, значыца, па вуліцы машыністаў, нікога не чапаю, сабак аб'яжджаю, ажнэ бачу, як зьлева па чыгунцы едзе вагон, адзін вагон, дарагая рэдакцыя, бяз вокан і дзьвярэй, я ўжо не кажу пра паравоз, едзе сабе так нясьпешліва ў бок п.п. Сталічнага, я ажнэ стаў спасярод дарогі й рот разявіў, аднэй рукой ровар дзяржу, а другой патыліцу чухаю, ці не з-за недасыпаньня гэта ўсё мне прымроілася, але тады, дарагая рэдакцыя, разьвярнуўся й паехаў асьцярожненька далей тэй самай вуліцай машыністаў, ажнэ, авохці мне, каціцца, чорт лысы, каціцца вагон яшчэ адзін, ды борзьдзенька так каціцца, адзін зно-ткі, сам, як палец, а за ім, бач, шчэ адзін, ды шчэ барджэй, даганяе і - плясь! па тым пярэднім, ажнэ вароны ўскочылі ды загарлапанілі й сабакі ланцугамі забразгалі ды брэхат разьвялі, а я цяру-цяру вочы, дарагая рэдакцыя, а жоднага скутку - коцяцца чэрці сабе далей спарыўшыся й сораму не баяцца, ну сабраўся я шпарчэй ехаць адтулева дахаты адыспацца, ажнэ гляджу, чэша чацьвёрты сам-адзін, чэша, чорт лысы, туды сама, ат, што ж за насланьнё, дарагая рэдакцыя, хіба ж то дзела, каб вагоны самыя па рэйках гойсалі, бытта па булівары, дзе ж каб хто такое бачыў, дык вось сяджу я тут з-за гэтага расстройства, дарагая рэдакцыя, і ажнэ не насьмельваюся надвор выйсьці, бо як што гэта якія палтэргейсты нас захапілі ці, ента, ыншапляняцяне, бо ж усё на гэтае ўсказуе, дык каб дарагая рэдакцыя адказала, які вышшы розум даўмеўся вагоны тыя рухаць без цягніка, я б то тут энцыкляпэдыі пагартаў, ды й мо за свайго б здаўся й за кефірам зьбегаў, бо ж ні лыжкі заціркі.

No comments: