Ніжэй пададзеныя так званыя асэртыўныя правы, якімі безумоўна валодае кожны з нас, а таксама маніпулятыўныя забабоны, якія блякуюць гэтыя правы.
01
Я маю права ацэньваць уласныя паводзіны, думкі й эмоцыі й адказваць за іх наступствы.
Маніпулятыўны забабон: Я не павінен бесцырымонна і незалежна ад іншых ацэньваць сябе і свае паводзіны. Насамрэч, ацэньваць і абмяркоўваць маю асобу ва ўсіх выпадках павінен ня я, а хтосьці мудрэйшы й аўтарытэтнейшы.
02
Я маю права не выбачацца й не тлумачыць свае паводзіны.
Маніпулятыўны забабон: Я адказваю за свае паводзіны перад іншымі людзьмі, пажадана, каб я паведамляў, апісваў і тлумачыў усё, што я раблю, выбачаўся перад імі за свае ўчынкі.
03
Я маю права самастойна абдумаць, ці адказваю я ўвогуле ці да нейкай ступені за вырашэньне праблем іншых людзей.
Маніпулятыўны забабон: У мяне болей абавязальніцтваў у дачыненьні да некаторых устаноў і людзей, чым да сябе. Пажадана ахвяраваць маёй уласнай годнасьцю й прыстасавацца.
04
Я маю права перамяніць сваё меркаваньне.
Маніпулятыўны забабон: У выпадку, калі я ўжо выказаў якісьці пункт погляду, ня трэба яго ніколі мяняць. Я мусіў бы папрасіць прабачэньня альбо прызнаць, што памыляўся. Гэта значыла б, што я не кампэтэнтны й ня здольны прымаць рашэньні.
05
Я маю права памыляцца й адказваць за свае памылкі.
Маніпулятыўны забабон: Мне няможна памыляцца, а калі я зраблю якую-небудзь памылку, я павінен пачувацца вінаватым. Пажадана, каб мяне й мае рашэньні кантралявалі.
06
Я маю права сказаць: “я ня ведаю”
Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб я мог адказаць на любое пытаньне.
07
Я маю права быць незалежным ад добразычлівасьці астатніх і ад іх добрага стаўленьня да мяне.
Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб людзі да мяне добра ставіліся, каб мяне любілі, я маю патрэбу ў іх.
08
Я маю права прымаць нелягічныя рашэньні.
Маніпулятыўны забабон: Пажадана, каб я пільнаваўся лёгікі, розуму, рацыянальнасьці й абгрунтаванасьці ўсяго, што я раблю. Разумнае толькі тое, што лягічнае.
09
Я маю права сказаць: “я цябе не разумею”.
Маніпулятыўны забабон: Я павінен быць уважлівым і чуйным да патрэб навакольных, я павінен “чытаць іхнія думкі”. У выпадку, калі я гэтага рабіць ня буду, я бессардэчны сьвінтух і ніхто мяне ня будзе любіць.
10
Я маю права сказаць: “мяне гэта не цікавіць”
Маніпулятыўны забабон: Я павінен старацца ўважліва і эмацыйна ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў сьвеце. Напэўна, мне гэта ня ўдасца, але я павінен старацца дасягнуць гэтага з усяе моцы. У адваротным выпадку, я чэрствы, абыякавы.
No comments:
Post a Comment