11.9.07

дарожнікі чыстае красы

Я ня ведаю, для чаго працуюць дарожнікі ў іншаземных абласьцях, а ў Беларусі дык дакладна для дарог!
Для дарог, а не для тых, хто па тых дарогах рухаецца.
Калі б дарожнікі працавалі для людзей, яны б ня кідалі на ноч яміны ў асфальце, заасфальтаваць якія — хвілінная справа, і ў мяне б ня шчоўкала плячо пасьля таго, як я ўляцеў у тую яміну і паўтара месяца цягаўся па дактарах.
Калі б дарожнікі працавалі для людзей, яны б не засыпалі асфальт слоем смалы і друзу, на якім нават грабёнка ўтварылася, а Натальля Іванаўна не каўзанулася б на ім і не зламала б руку.
Але што тыя людзі з іхнымі касьцямі, для іх працуюць дактары, а дарожнікі працуюць для дарог. А дарога цяпер будзе ня Classic, а Relief. Пекната.

No comments: