31.10.07
30.10.07
Сідорскага на ровар
Тое, што кіраўнік італьянскага ўраду Рамана Продзі ў сваім родным горадзе Балоньі часта езьдзіць на працу на ровары, для італьянскай грамадзкасьці далёка не сакрэт. Аднак апошняе інтэрвію дзяржаўнага дзеяча, дадзенае ім напярэдадні адкрыцьця роварнай выставы ў Міляне, стала для італьянцаў вялікім адкрыцьцём. Продзі прызнаўся, што прымае самыя важныя палітычныя і жыцьцёвыя рашэньні ў часе працяглых роварных выправаў. (utro.ru)
…мне часам здаецца, што пакуль людзі не адчуюць няёмкасьці за сваю гатоўнасьць плюшчыцца ў грамадзкі транспарт і ліпнуць адно да аднаго ў чэргах, пакуль ня зьявіцца здаровы індывідуалізм, ня зьнікне калектывізм і шаблённасьць, ня варта чакаць і на зьмены.
…cуседка калі сустракае мяне раніцай на пляцоўцы, усё рвецца падараваць талёнчык, каб я, бедны, ня мучыўся. Мілая, я яшчэ малады, а вось Продзі...
…нават блізкія людзі не-не дый спытаюць у размове, калі ўжо я кіну займацца дзяцінствам. Спытайцеся ў дзядзькі Рамана!
д'ябал носіць прада і гойсае на шанэлі
шанэль вынайшла ровар,
пра дэвайс, акрамя таго, што ён каштуе 12,5 кілабаксаў, вядома дзьве рэчы:
"Двухколесный конь" олицетворяет любовь самой Коко Шанель к спорту(1). Ручки велосипеда декорированы кожей и украшены логотипом(2).невядома толькі, ці можна на гэтым ровары езьдзіць і ці не збіраецца шанэль выкупіць нарэшце мотавела.
Вне всякого сомнения, это транспортное средство обещает стать самым популярным в следующем сезоне. WMJ.ru
cetliki cikavostki, dzieścištości, ravaryzm
29.10.07
самалячэньне
комп стаў проста як паненачка.
гудзіць, гудзіць і , ах!, бух — у непрытомнасьць!
і як дзевачка манернічае, ня хоча завадзіцца.
дай, думаю, пагляджу, што людзі абазнаныя кажуць, зь якога там боку па ім паляпаць, мо сашчэпку куды ўсунуць, ці олівам пырснуць, ажнэ гляджу — такая гэта зараза, што аж няведама, куды ёдам капаць.
дык вось, азначаныя сымптомы могуць быць спавадаваныя:
- батарэйкай на мацярынскай плаце (трэба замяніць батарэйку, мамачкі, там ёсьць батарэйка?!)
- слабым блёкам сілкаваньня (трэба замяніць блёк сілкаваньня)
- памяцьцю (трэба памяняць памяць)
- сідзішнікам (трэба памяняць сідзішнік)
- старым біясам (трэба знайсьці новы й паставіць, увага, няправільная ўстаноўка можа… ой, мамачкі, біяс гэта страшная штуковіна перад ўіндаўсам? ой, мамачкі!)
- кнопкай уключэньня (а што ты зь ёй зробіш?)
- фіговым кулерам (ну не, там у мяне нармальная тэмпэратура хворага чалавека)
- халадзільнікам (трэба купіць стабілізатар)
- мацярынскай платай (трэба мяняць мацярынскую плату)
- уключаным рэжымам спаньня (трэба адключыць і знайсьці файл гібернэйт.сыс і выдаліць яго)
- кулерам, які накручвае там нейкія элекатраняведаюякія палі (прынесьці шаманскі бубен)
- ціві-цюнерам (выкінуць ціві-цюнэр)
- гукавой картай (трэба памяняць гукавую карту)
- малой напругай на нечым там (трэба залезьці ў біяс, падняць напругу і схавацца ў бамбасховішчы)
28.10.07
зімовая хвалялоўка
Па мне, адзінае чым дрэнны перавод стрэлак туды-сюды двойчы на год, дык гэта разьбяганьнем у розныя бакі звыклых частот на кароткіх хвалях.
Паляваньне на іх і парадкаваньне было б куды прасьцейшым, каб самі радыйшчыкі троху шавяліліся.
Але ж двойчы на год кожны раз зьбіраецца каманда радый, якія ўпарта не абнаўляюць свае расклады.
Такім чынам, сышлі ў запой: Польскае радыё ўсёй замежнай рэдакцыяй, Расейскае BBC, а таксама сэрбы, немцы і кітайцы.
Вугорцы з італьянцамі ці то ўвогуле на ўсё забілі, ці то засунулі расклады ў такія мясьціны, адкуль неабазнанаму наведніку іх ня выцягнуць. Ну й адпаведна ідуць лесам. (Для прыколу: на старонцы радыё Садружнасьці вісіць расклад на 2004 год).
У табліцу ня ўключаныя радыёстанцыі, якія прыняць за паўгады не ўдалося ні разу: Тайвань і Паўднёвая Карэя. А таксама рэлігійныя станцыі і Голас Расеі.
◑ h1:00 — h1:30 ◐ h1:30 — h2:00
радыёз-тазікам-FM
Плеер уначы запісаў мне песеньнку, якую...
зрэшты, камэнтаваць я гэта ня ў стане.
Адно скажу, што зьнянацку я ледзь не разьвітаўся зь нядаўна зьедзеным сьняданкам...
Каб трындзец ва ўсёй сваёй паўнаце не ўваліўся ў ваш мозґ адным махам, сьпярша lyrics:
лайлайлалала лайлалла
лайлайлалала лайлалалала
Сколько бы ни прошло лет,
мне будет дорог каждый рассвет,
как солнечный свет.
Запах полей и лугов,
скошеных трав и походных костров,
хвойных лесов.
Эй, давай, запе/ивай, страна родная!
Песня нашей любви в сердцах пылает.
Ты бульбашь, я бульбашь —
мы это знаем.
Так давай, запе/ивай, страна родная!
Сколько бы ни прошло дней,
я все равно буду думать о ней,
лишь только о ней.
Это мая Беларусь,
я же бульбашь, и я этим горжусь,
я очень горжусь.
Эй, давай, запе/ивай, страна родная!
Песня нашей любви в сердцах пылает.
Ты бульбашь, я бульбашь —
мы это знаем.
Так давай, запивай, страна родная!
лайлайлалала лалалла
лайлайлалала лайлалалала
калі ёсьць ахвота, можаш загрузіць зацаніць (OGG, 0,9 Mb)
upd: Родзіна, дзякуючы сп.
27.10.07
zajmaľnaja subotniaja čytanka
Характерное «оканье» населения Центральной России сегодня ошибочно считается «старославянским», хотя это — чисто финский диалект, который как раз отражает незавершенность славянизации края.
сегодня (и исстари) в деревнях Смоленской, Курской и Брянской областей (входивших когда-то в состав Великого Княжества Литовского) говорят вовсе не на русском, а на белорусском языке. На литературном русском там не говорят, как и никто не «окает» — отражая финский акцент, как в Рязанской или в Московской областях, а говорят совершенно на том языке, на котором говорят селяне Витебской или Минской областей. Любой лингвист должен делать один вывод: в этих российских областях живет белорусское население, ибо говорит на белорусском языке. Но это население относят этнически, почему-то, к «окающим» восточным соседям, которые во времена Лудольфа там знали только 41 славянское слово.
Всеобщее заблуждение: в России все считают, что пишут на «кириллице», хотя на ней никто в России не пишет.
Кстати, белорусский алфавит сегодня должен быть латиницей, а не кириллицей (точнее — алфавитом Петра I), так как белорусский литературный язык на протяжении веков формировался как язык на основе латиницы, а все основатели белорусской литературы писали на латинице.
cetliki cikavostki, minuŭščyna, rasieja
25.10.07
радыё БЭст
У палякаў, аказваецца, ёсьць радыё Disco-polo.
Па ім увесь час граюць песенькі ў стылі бясхітраснай папсы 90-х з мыльнапузырным тэкстам кшталту “лета — там-тарам— і сонца зноў, лета — там-тарам— краіна сноў”
Нейк, помню, палякі і полькі крывадушна круцілі носам, калі я завёў гаворку пра дыска-пола: маўляў, фу, якая пошласьць.
Але ж калі радыё стварылі, значыць яго нехта слухае!
На вялікае няшчасьце, у беларусі сваё дыска-бела як мэґажанар ня склалася, хоць Ален, трэба прызнацца, і стараўся.
Але тыя лічаныя здабыткі беларускай песеннай творчасьці можна было б зьяднаць на адной хвалі з мэґажанрышчам, які й зараз жыве й паразытуе ў чорнай дамавінцы радыёкропкі: белэстрадай!
За гады, калі прэзыдэнтам быў Пазьняк, а бээнэфаўцы выразалі зоркі на сьпінах рускагаварашчых, настваралася столькі беларускамоўных песенак, што на кругласутачны этэр хапіла б з гакам, (дый ня мне вам расказваць, што некаторыя станцыі няблага абыходзяцца й некалькімі дзясяткамі трэкаў, гэта завецца ратацыяй).
Тым больш што на цёмных паліцах фонду белтэлерадыёкампаніі гібеюць і вельмі вартыя рэчы тых часоў на вершы Зянона. Хоць, натуральна, калі б такое радыё паўстала, гэта было б настальжы для нацыяналістаў пакаленьня 76-82. Наўрад ці знайшоўся б хто ахвочы слухаць яго ўвесь час (зрэшты, з нашым эфэмам — хто ведае!), але часам так карціць пачуць якое-небудзь мэлядычнае глупства беларускага нацыяналістычнага мэйнстрыму, кшталту “іншапланецянка, іншапланецянка, та-та-ра, я цябе шукаю, не магу знайсьці, іншапланецянка, ты мая каханка, та-та-ра, не зьнікай, застанься ты ў маім жыцьці”…
…ня будзеш жа кожны раз тэлефанаваць фінберґу.
24.10.07
useful cycling
Časam i mnie šancuje.
Voś ščaśliva zgubiŭ z adnoj pary lievuju paľčatku, a z druhoj — pravuju.
Ciapier sini sygnal pravaj ruki — pavarot naprava, i čyrvony lievaj — pavarot nalieva.
U paraŭnańni spaznalasia, što POLEDNIK™ značna liepiej za COPPI™ pry niaznačna boľšym košcie.
pazytyŭ
Lieta, bliacha!
Muchi adžyli!
Sinički pryliacieli, začvyrkali j radasna abasrali kurtku.
Šče j zima budzie cioplaj.
cetliki zavakońnie
22.10.07
21.10.07
Z novaj movaj!
U Čarnahoryji źjavilasia svaja Kanstytucyja. Praserbskija deputaty halasavali suprać i abjavili jaje “antyserbskaj”, bo mala taho, što Serbija — jak niazvykla! — zamiežža, dyk jašče j z novaj kanstytucyjaj serby aficyjna stanoviacca nacyjanaľnaj mianšyniaj.
Dziaržaŭnaj movaj Čarnahoryji aficyjna abvieščanaja čarnahorskaja mova (a nia niejki tam ijekavsko-štokavski dyjaliekt serbskaj ). Alie ŭ dziaržaŭnych spravach buduć taksama karystacca serbskaj, baśnijskaj, charvackaj i albanskaj.
A himnam zrabili čarnahorskuju narodnuju pieśniu “Oj svijetla majska zoro, majko naša Crna Goro”.
cetliki čarnahoryja, dzieścištości, padšyŭka
займальная статыстыка
Колькасьць чытачоў rss-стужак у GoogleReader
312 subscribers TUT.BY
90 subscribers НАША НІВА
87 subscribers АФН - финансовые новости
85 subscribers БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
38 subscribers Телеграф
37 subscribers minsk_by
34 subscribers БЕЛТА
31 subscribers гродненский блог. городской блог Гродно
25 subscribers Газэта СВАБОДА
21 subscribers generation.by
15 subscribers Блог Позірк
14 subscribers БелГазета.
13 subscribers Народныя навіны Віцебска
12 subscribers Блог Гродно s13
6 subscribers ARCHE "Пачатаk"
4 subscribers Радыё Рацыя
cetliki googlereader, mass-media, rss
20.10.07
гарачая кропка якуція
пачалося з навіны:
В Москве молодежь насмерть забила выходца из Якутии
потым камэнтар:
Сейчас в Якутске такой кавардак начнётся.Там и так русских гасят на постоянной основе.
ну й далей пакацілася:
– Народ саха уже ощущает себя нацией, но этого мало. Мы не хотим смотреть, у нас берут все ценное – нефть, алмазы, пушнину, а взамен сбрасывают всякий мусор – ссыльных и уголовников.
казанский журналист яростно убеждал меня, что латиница гораздо лучше передает оттенки произношения татарских слов, чем кириллица! А у входа в мечеть в Набережных Челнах на вопрос, заданный по-русски, можно услышать: "Вы тут в гостях, говорите по-татарски!"
баюся, большасьць з нас ня ведае значэньня слова "Россия".
выглядае, беларусы — адзін з самых верных і запабежлівых народаў імпэрыі.
cetliki dzieścištości, horror, rasieja
19.10.07
Загадачныя зьмены ў ПДР для раварыстаў
замест
162.2. на ровары — фары і (ці) ліхтары
увялі
162.2. фары і (ці) ліхтары — на ровары
а шаманскі бубен?
правілы дарожнага руху для раварыстаў
Указ № 526 от 18 октября 2007 г.
18.10.07
наш русский язык
Русский язык — это тоже наш язык. За последние десятилетия, а может, столетия мы в него вложили очень много. (Адгадайце Хто, прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікам СМІ Ўкраіны, 11.2006)
з.ы. адзін фрэнд сказаў слушную рэч.
калі ў нас у краіне дзьве дзяржаўныя раўнапраўныя мовы то рэфармаваць толькі адну зь іх нераўнапраўна.
тым больш што рэформа беларускава рускава даўно насьпела.
і наш аўтэнтычны языкавой унёсак кшатлту "темного старожитного", ды "сметанкового слодыча" мусіць нарэшце заняць пачэснае месца на бібліятэчных паліцах.
за млынакрыл!
гэтая вяртлявая машына самая шматназоўная.
верталёт, пазычаны ў расейцаў, зь мілай сэмантыкай «ляцець і вяртацца»[771 ґуґлазґадка]
гелікоптэр, пазычаны ў «заходніх абласьцях», у нашай мове набывае нейкае містычна-касмэтычна-мацернае адценьне. [160 ґуґлазґадак]
шрубалёт варыянт калькаваньня, слушнага нібыта, але вось штось не. [144 ґуґлазґадкі]
круталёт яшчэ адзін варыянт калькаваньня, але круталёт — гэта ўжо ракета хутчэй якая :) [3 ґуґлазґадкі]
млынакрыл — калька, але з эстонскай, страшэнна мне падабаецца і, здаецца, найбольш трапна апісвае гэтую штуковіну. І ніякіх страшных шрубаў, крутаў і вератаў :) [2 ґуґлазґадкі, [цяпер будзе 3]]
cetliki bielaruščyna, slavatvorčaść
17.10.07
разаборка на цытаты =)
дзякуючы viktoza менскія роварныя дарожкі выходзяць за беларускія межы.
Мне кажется, что помнить о минском примере очень важно для всех велоактивистов во всех городах бывшей советской страны. А то вдруг придет у вас новый мер, и скажет неожиданно - "давайте им построим эти велодорожки!". И выделит деньги, и построит, и...
16.10.07
паддаўкі́
ЭМ даў уладам шыкоўную магчымасьць накасіць максымум дывідэндаў зь мінімумам хлусьні
У нядзелю амаль незаўважна не толькi для ўсёй Беларусi, але нават для большасцi мiнчан, у сталiцы прайшоў "Еўрапейскi марш". Мерапрыемства, заклiканае прадэманстраваць iмкненне да еўрапейскай iнтэграцыi атрымалася бледным i невыразным. Прычым зусiм не таму, што сама iдэя кансалiдацыi Еўропы дрэнная. Не. Беларусь — еўрапейская дзяржава, як бы гэта некаму не назаляла. Адзiн толькi гэты геаграфiчны i культурны факт вымушае нас будаваць добрасуседскiя адносiны i з краiнамi Еўрасаюза, што мы шчыра iмкнёмся рабiць. Але вось руху насустрач удаецца дачакацца не заўсёды.
cetliki burapiena, padšyŭka, prapaganda
Fehéroroszország
Вугоршчына — іншая плянэта.
Быў там 1 раз і за дзень пабачыў адно зразумелае слова: Coca-Cola.
А любыя невугорскамоўныя кантакты з насельніцтвам канчаліся татальным фіяска.
Нарэшце, сёньня з жахам даведаўся назву сваёй краіны па-вугорску.
куд ю тэл мі, пліз, хаў ту гоў ту фэгероросорсаг эмбасы?
не хадзіце, дзеці, да маджар гуляць =)
а была б нармальная нацыяналістычная краіна, дык і маджарам давялося б папацець, хаў ту гоў ту в-ау-ххх-орс-орсці-най эмбасы? — чаго?
cetliki cikavostki, vuhorščyna
14.10.07
12.10.07
новае мацернае слова
«я ево вабшчэ шчытал какім-та лібералам» (Адгадайце Хто, 12:45)
«красный север?! я думал, там вабшчэ ліквідіравалі всё краснае» (Адгадайце Хто, 12:46)
«зачэм вы палезьлі на дно балцікі? зачэм???» (Адгадайце Хто, 12:52)
«по дружбе векамі качалі чэрэз беларусь нефць». (Адгадайце Хто, 12:54)
«расію лапатай не перекапаеш» (Адгадайце Хто, 13:05)
«і мы іменем ревалюцыі началі решать эту праблему» (Адгадайце Хто, 13:06)
«там, гдзе была трудна, я заставіл частнікаў взять эті калхозы» (Адгадайце Хто, 13:07)
«эта дварцы. і карова так далжна садзержацца» (Адгадайце Хто, 13:09)
«оно просто за бесценок шло в убыток і в россійскую федерацию прежде всего» (Адгадайце Хто, 13:13)
«не надо обіжаться на украінцев, грузін, што оні ішчут шчастья в другом месте» (Адгадайце Хто, 13:27)
«калінінградская область, ізвініте меня, это часть беларусі» (Адгадайце Хто, 13:32)
«когда стал презідентом, я впервые матеріально пошчупал, што такое культура» (Адгадайце Хто, 13:44)
«танцы, песні, пляскі, скачкі» (Адгадайце Хто, 13:46)
«льготы для міліцыі, паліцыі і так далее» (Адгадайце Хто, 13:56)
«пачэму ў мінске студент должен ездіть в автобусе по студенческому білету?»(Адгадайце Хто, 13:58)
«есть день — субота, воскресеньне, в остальные дні какая езда, нада учыцца»(Адгадайце Хто, 13:58)
14:02 Адгадайце Хто на 2 хвіліны спазьняецца на важную міжнародную сустрэчу, калі верыць вядоўцу
«міністр транспорта, председатель мінгорісполкома ногой открывают дверь к міністру і гаварят...» (Адгадайце Хто, 14:05)
«я роділся фактіческі в росіі, там моя родіна, в орше, это рядом со смоленском» (Адгадайце Хто, 14:05)
«ваше мненіе, какое вобшчэ не высказывается, мне всё докладывается» (Адгадайце Хто, 14:13)
сьцеражыся аўтамабіля
Сотрудники милиции Автозаводского района Тольятти Самарской области пятые сутки разыскивают водителя автомобиля ВАЗ 2109, который набросился с ножом на одного из пешеходов из-за того, что тот, якобы, неправильно переходил дорогу, передает «Интерфакс». Пострадавший от полученного ножевого ранения скончался
В Москве 8 октября водитель открыл стрельбу из пистолета по пешеходам. Два человека с огнестрельными ранениями попали в больницу. Свидетели происшествия утверждают, что причиной для вспышки агрессии стало то, что трое молодых людей, по мнению водителя, слишком медленно переходили дорогу.
11.10.07
як размаўляць зь нераварыстамі =)
прышпільная рэч на байкрадары: How to talk to non-cyclists
I am sad to say that there are people out there who rarely - if ever! - ride bikes at all. It's possible you even know someone like this. A coworker. A family member. You'd be surprised at how common non-cyclists are, actually.
…
This one's going to knock you off your feet. Believe it or not, non-cyclists sometimes think they have something interesting to say, have an interesting hobby, or an interesting experience to relate.
...
гэта мне асабліва спадабалася:
To explain why you gladly get up at 4:30am each weekday morning to ride your road bike for three hours on an entirely unremarkable road: "You know how you have to drive your car in stop-and-go traffic to get to work every morning? Well, imagine if you didn't have to stop. And imagine your car going as fast as you can make it go. And imagine starting the day feeling perfect. It's kind of like that."
...
і ня ведаю, як астатнія, а гэтае правіла стопудова слушнае:
Rule 5. Don't tell them the truth about how much your bike cost
ну і ў тэму апошніх дзён і абсалютна сур'ёзна:
There's no such thing as bad weather, just bad clothes.
cetliki cikavostki, padšyŭka, ravaryzm
Пескавацік. Канадыйскія ўспаміны.
Знайшоў цікавы погляд на мой родны Пескавацік.
Ракурс настолькі своеасаблівы, што раён, у якім пражыў 15 гадоў, я ледзь пазнаў.
Так, Пяскі. Так, 13 ліній. Так, 5-ты аўтобус. (Цяпер ходзіць 19-ты і разы ў тры-чатыры радзей). Так, "непескавацінскія" кідаюцца ў вочы. Але нацыянальнае пытаньне прайшло міма мяне цалкам. Ну й наконт "рускіх" усё зразумела =)
К осени сруб был готов. Перенесли скромные пожитки из сарая под шиферную крышу, заколотили оконные проемы досками и разрыдались от счастья.
Их дом (их собственный дом!) находился на самой окраине города. Жители называли это место Песковатик, а проще – Пески. Здесь была одна центральная улица, а уж от нее в обе стороны разбегались, как паучьи лапки, узенькие переулки: первая линия, вторая, ... десятая ... На улице всегда, особенно после дождя, копошились дети. Они возводили из влажного песка дворцы и башни, рыли канавы и швыряли в редкие машины камнями и поломанными игрушками. Летом Песковатик превращался в знойную пустыню. Раскаленный песок покрывал плотной дымчатой пленкой кусты сирени, проникал во все щели, забивался в глаза и уши. Впрочем, в жаркую погоду вся дневная жизнь перемещалась во дворы.
Трудно сказать, кого на Песках было больше, русских или евреев. Дома стояли, тесно прижавшись друг к другу, как люди в переполненном трамвае. Все жили одинаково небогато. Никто не удивлялся, когда какая-нибудь Фира Моисеевна приглашала на Пасху Марию Ивановну отпробовать фаршированную рыбу или клецки из мацы, а тетка Галя кричала через забор своей еврейской соседке: «Эй, Осиповна, пришли Фимку за яйцами для Белки, хохлушка снеслась!».
Единственный маршрутный автобус «номер пять» каждые полчаса, как упрямый верблюженок, продирался через месиво песка, пыли и мусора, доставляя из города на Песковатик рабочих и служащих. В маленьком автобусе всегда кипели страсти: все были свои, песковатинские. Чужих замечали сразу и вслух начинали обсуждать, к кому это едут гости.
- Верка! Верка, смотри! Вон интересный мужчина, ну, вон же, с букетом! Это новый хахаль Рахельки с Третьей линии.
- Иди ты!
- Точно! Он и вчера приезжал.
- Абраша, ты знаешь эту даму в облезлой шляпе?
- Нет, Розочка.
- Не знаешь? А что ты на нее так уставился? Так вот, ты можешь на нее не смотреть – это вторая жена Васьки-шлемазла из белого дома на перекрестке.
Лариса Вельговольская (Торонто, Канада). «ДОМ НА ПЕСКАХ»
public nudity
6:00. +4°С. Імжа. Вецер. Цемра
Сядаю на ровар і кручу понажы зь нейкім дзіўным пачуцьцём ээээээээ… сарамлівасьці…
Настолькі распранутым я не адчуваў сябе нават у шортах з майкай далёкім гарачым летам…
Дзіўныя ўражаньні й ад самога працэсу. Там, за эээээээээээээ… рулём, вецер дрэвы гне, ляцяць пырскі з-пад колаў, і, носам чую, нешта мокрае з хмараў цярушыцца. Але гэта як бы недзе вонкі…
файная штука прагрэс. хай пакуль нельга жыць вечна, затое суха і цёпла — ужо калі ласка
cetliki karysnaści, ravaryzm
10.10.07
9.10.07
графіці на могілках
На закладным камяні цяпер нанесеныя і выявы сьвятых. Мяркуецца, што на сваю ініцыятыву гэта зрабіў мастак Анатоль Кузьняцоў. Ён намаляваў выявы сьвятых і на іншых курапацкіх камянях.
а я думаў, гэта зрабіў адзін з курапацкіх вар'ятаў…
для ровара нібыта дастаткова два колы.
пра трэцяе ўспамінаеш толькі цёмнымі мокрымі ранкамі.
калі так не стае гэтага растаманскага жоўтакарбонавага кругляша зьверху…
cetliki karacieĺki, ravaryzm
цікава, ці ўспрымаюць дворнікі лісьце, калі яно яшчэ вісіць на дрэвах, як сьмецьце? зьдзекліва падвешанае асабліва цынічным чынам?
cetliki karacieĺki
8.10.07
novy dośvied
Siońnia kalia 6-j ranicy nabyvaŭ novy dośvied: zamiena prabitaj u lužynie kamery ŭ ciemry pry +6°C.
7.10.07
менгарвыканкам і GoogleEarth
Зь незапомных часоў ляжаў у канцы вуліцы Соф'і Кавалеўскай, у маляўнічай канаве, шкілет жыгулёнка.
Вясной сёлета зафоткаў яго й выгрузіў фота на панараміё, а з панараміё яго месяцы праз два-тры забраў сабе ґуґал у сваё ґуґлазем'е.
І вось неяк неўзабаве пасьля выхаду жыгуля на сусьветную арбіту, яго раптам прыехалі, выкалупалі і зьвезьлі ў невядомым накірунку.
Прычым, увесь друз і ламачча, апрача жугуля, у канаве той кінулі.
Дык гэта, Менгарвыканкам маніторыць GoogleEarth, ці я пра іх занадта добра думаю? =)
ps. Выглядае, ратаваньне шараговага жыгулёна высмактала ўвесь бюджэт кавалеўскай вуліцы, бо сёлета ўпершыню дабітую пралетарскую дарожку з Кавалеўскай на Сямашкі нават не абкошвалі, і ў сярэдзіне лета яна нагадвала сапраўдныя пятроўшчынскія джунґлі.
pps. Ґуґлазем'е, праўда, сьцьвярджае, што джуґлі ніякія не пятроўшчынскія, а грыскоўшчынскія. Хоць Грыскоўшчына не пазначаная нават на даволі падрабязнай мапе 1950 году. І нешта мне падказвае, што і не Грыскоўшчына гэта ніякая, а Грышкоўшчына.
Дык гэта, калі Ґуґл мае рацыю, дык чаму б насамрэч не называць гэты безыменны пралятарскі раён Гры[шк]оўшчынай?
cetliki cikavostki, miensk, panoramio
6.10.07
рыфмы зь мінулага адрыву (замест справаздачы)
У люстэрку задняга агляду, кідаючы цень мой пад адхон,
сонца аднаколым акрабатам радасна выходзіць на абгон.
Вуліцы дарожкаю параднай коцяцца імкліва ў далячынь.
Сьвішча, скача, дрыгае нагамі — вецер на багажнік ускачыў.
Места сустракае у адведках, места мае што прапанаваць —
паказаць мясцовыя сакрэты, успамінаў торбу назьбіраць,
расьсьцяліць цікавыя сьцяжыны, падказаць, дзе пакручасьцей шлях.
Менск праспэктны — гэта Менск фальшывы, Менск сапраўдны ходзіць па дварах,
па завулках пыльных і па сьцежках, да якіх ня дойдуць касары
там, дзе нараджаецца усьмешка, там, дзе набываюцца сябры,
І хоць не зачыненыя дзьверы, мала хто цікаўна зазірне,
бо з кар’еру ўласнае кар’еры не разгледзець знакаў на сьцяне,
што вядуць да новых даляглядаў, дзе жывуць таемнаменчукі…
…у люстэрку задняга агляду месяц паваротнік уключыў.
% законапаслухмяных сабачнікаў
за гэты роварны сэзон, які пачаўся цёплым летнім студзенем, і ў штодзённым рэжыме з красавіка, кожны дзень я сустракаю ў сярэднім 3 сабак. У сярэднім 2,5 зь іх — хатнія ваўкарэзіны на шпацырыку.
і ведаеце, колькі я за год бачыў сабак у напысьніку?
0.
праверана на практыцы
В проекте закона “Об обращении с животными” предусмотрен перечень потенциально опасных пород собак. Он разрабатывался учеными Академии наук. В него включены, например, американский стаффордширский терьер, американский питбультерьер, немецкий дог, ротвейлер, шарпей, овчарка Дауфмана — всего сорок пород.
У горадзе патэнцыйна небясьпечная любая сабака, якую нельга проста ўзяць на рукі.
…або пераехаць на ровары.
Праверана на практыцы.
cetliki karacieĺki, padšyŭka, sabaki
5.10.07
1
Усяго 12 чалавек не зьявіліся па разьмеркаваньні, усяго 12.
І знайшоўся ўсяго 1, які шчэ вырашыў пацягаць рэжым за [малако і алей].
Wyjątkowy shumski хавае за плячамі не адну кузькіну маць.
4.10.07
padarožnyja natatki
Nadakučyla jeździć pa chodnikach. Ranicaj zamiest Dziaržynki krutanuŭ praz park na praspekt Praŭdy (praspekt imia partalu prauda.org:). Dumaŭ, ot zara jak abjedu chitra zator lia Piatroŭščyny!.. Alie ŭžo adrazu za McDonaldsam ubačyŭ chvost staliovaha statku, jaki toŭpiŭsia na Alibiehava. Zhadaŭ, što chodnikaŭ pa pravym baku tam niama, i zaviarnuŭ u pravulak Piatroŭščyny.
Ciapier ja viedaju, dzie žyvie slavutaja piatroŭščynskaja sabačaja zhraja. Alie niešta jany vyrašyli chalodnym rankam abmiežavacca mliavym brecham nie ŭstajučy ź miescaŭ. Vidać, pieratraŭliali čarhovaha źjedzienaha ŭnačy ravarysta…
Niejak viečaram stala pusta i adzinoka na šliachu ad Mašynistaŭ da Siamaški. Jašče j ciomna, zusim, toľki eliektryčki šybami mihciać. Daviadziecca, badaj, viartacca na Dziaržynku. Pakuľ sonca znoŭ nie pabolieje.
Katańnie pa chodnikach i dniom zaniatak ryzykoŭny, alie ŭviečary, pa ciemry dy pad doždžykam — heta ŭvohulie „drug racing”. Ciomnyja vichliastyja postaci niejkim dzivam nia bačać ablieplienaha śvacistymi stužkami ravarysta, nia bačać faru, navat kali navodziš prosta na jich, i pierakananyja, što kali jany stanuć liaviej, a sabaka na pavadku adydziecca pasikać praviej, to hety ŭ šliemie cudoŭnym čynam telieparcirujecca praz pavadok. Aha…
Pa mokrym liści ŭnačy tarmazić taksama fihova.
Kupliaŭ u kramcy piva 5 chvilin. U pradavački zdarylasia histeryka. Jak ja toľki zajšoŭ, jana sklalasia papalam u spazmach rohatu. Jana hliadziela na śviacistyja stužki, na uskudlačanuju šliemam čuprynu, i joj stanavilasia ŭsio blažej. Ja paprasiŭ piva, i jana stala liedź prytomna tykać u mianie paľcam. Ja ŭžo dumaŭ abrazicca, alie za mnoj akazalasia liadoŭnia. Kali ja narešcie zabraŭ piva j addaŭ hrošy, pradavačka znajšla sily razahnucca i navat vyjšla z kramnicy mianie pravodzić dy padzivicca na rovar.
Spytala, koľki času jedu na rovary da centru. 35 chvilin, adkazaŭ ja.
Jana pačula „5“ i, zdajecca, pavieryla.
3.10.07
10 000 000 на велатрасцу зьніадкуды ў ніадкуль
Строительство велосипедной трассы будет начато до конца текущего года. Общая стоимость проекта оценивается в $10 млн.
Я ня дужа цямлю ў ангельшчыне, але
The eventual 116-mile trail is expected to cost $5-$10 million, although at this early stage there are many uncertainties in such an estimate.
116 міль (187 км) і 27 км?
Wydział Transportu i Dróg Publicznych Starostwa Powiatowego w Tarnowskich Górach.
PROGRAM BUDOWY SIECI TRAS ROWEROWYCH W POWIECIE TARNOGÓRSKIM.
Szacunkowy koszt realizacji: W ramach programu sieci tras rowerowych w warstwie komunikacji codziennej planuje się wybudować ok. 120 km dróg rowerowych. Koszt tego przedsięwzięcia wyniesie ok. 6.400.800 zł (2 415 400 даляраў).
www.rtrk.px/rtrk/pliki/sciezki_dokumenty/program_budowy_sieci_tras_rowerowych.pdf
120 km за 2,5$ і 27 км за 10$
І нават калі разьлікі слушныя, і гэта рэальны кошт 27-кілямэтровай дарожкі трохмэтровай шырыні , то гэта можна было б зрабіць 81 км дарожкі мэтровай шырыні ці 54 км палутарамэтровай .
Менск з канца ў канец - гэта 20 км, то бо мы б мелі па нармальнай (10 мулікаў усё-такі) веладарожцы практычна з усіх мікрараёнаў да цэнтру.
2.10.07
маніхвэст
дадаў у зацікаўленасьці «наркамаўка» і «тарашкевіца» [кропка]
cetliki bielaruščyna, narkamaŭka, taraškievica
аварыя на шампуневай фабрыцы
Ехаў учора ад Машыністаў да Сямашкі праз зону адпачынку на сутоку Лошыцы й Мышкі — і ледзь не зваліўся з ровара.
Уся вада пад вадаспадам была пакрытая мэтрам пены. Ад відовішча такой ванны я троху прыфігеў і вырашыў вярнуцца нараніцу з фоцікам.
Але, ясны перац, да раніцы пена ўся абсела, засталіся толькі рэшткі раскошы.
Усё лета ў гэтым вадаспадзе купаліся тутэйшыя падшыванцы.
Спадзяюся, у іх моцны імунітэт.
cetliki cikavostki, miensk
nie dahaniaju
čamu Miensk i Minsk — dźvie palovy bielaruskaj dušy, a z narkamaŭki i taraškievicy treba prystrelilćjści da niečaha adnaho?
cetliki bielaruščyna, karacieĺki, miensk, narkamaŭka, taraškievica
1.10.07
единственная маленькая республика, имеющая парней и девчат
блоґу scharashkinа 1 дзень і ў фрэндах ягоных 1 фрэнд (ён сам), але ж жгучасьць глаголаў сего юзьверя і ешчопісучасьць несумненна хутка ўздымуць яго на вулканічны парнас.
Попав в Беларусь, я буквально вернулся в счастливые советские годы.
За ударный труд лучшие юноши и девушки получают почётные знаки отличия от своей организации.
единственная маленькая республика, имеющая парней и девчат
Согласно исследованию ООН, 82 процентов минчан хотели бы совершать путешествия на природу.
А для коллективов, приезжающих сюда в праздники, соорудили настоящую сцену.
пожалуйте, гости дорогие, на туристические поля и фермы Белой Руси!