У люстэрку задняга агляду, кідаючы цень мой пад адхон,
сонца аднаколым акрабатам радасна выходзіць на абгон.
Вуліцы дарожкаю параднай коцяцца імкліва ў далячынь.
Сьвішча, скача, дрыгае нагамі — вецер на багажнік ускачыў.
Места сустракае у адведках, места мае што прапанаваць —
паказаць мясцовыя сакрэты, успамінаў торбу назьбіраць,
расьсьцяліць цікавыя сьцяжыны, падказаць, дзе пакручасьцей шлях.
Менск праспэктны — гэта Менск фальшывы, Менск сапраўдны ходзіць па дварах,
па завулках пыльных і па сьцежках, да якіх ня дойдуць касары
там, дзе нараджаецца усьмешка, там, дзе набываюцца сябры,
І хоць не зачыненыя дзьверы, мала хто цікаўна зазірне,
бо з кар’еру ўласнае кар’еры не разгледзець знакаў на сьцяне,
што вядуць да новых даляглядаў, дзе жывуць таемнаменчукі…
…у люстэрку задняга агляду месяц паваротнік уключыў.
6.10.07
рыфмы зь мінулага адрыву (замест справаздачы)
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment