30.10.07

Сідорскага на ровар

Тое, што кіраўнік італьянскага ўраду Рамана Продзі ў сваім родным горадзе Балоньі часта езьдзіць на працу на ровары, для італьянскай грамадзкасьці далёка не сакрэт. Аднак апошняе інтэрвію дзяржаўнага дзеяча, дадзенае ім напярэдадні адкрыцьця роварнай выставы ў Міляне, стала для італьянцаў вялікім адкрыцьцём. Продзі прызнаўся, што прымае самыя важныя палітычныя і жыцьцёвыя рашэньні ў часе працяглых роварных выправаў. (utro.ru)


…мне часам здаецца, што пакуль людзі не адчуюць няёмкасьці за сваю гатоўнасьць плюшчыцца ў грамадзкі транспарт і ліпнуць адно да аднаго ў чэргах, пакуль ня зьявіцца здаровы індывідуалізм, ня зьнікне калектывізм і шаблённасьць, ня варта чакаць і на зьмены.

…cуседка калі сустракае мяне раніцай на пляцоўцы, усё рвецца падараваць талёнчык, каб я, бедны, ня мучыўся. Мілая, я яшчэ малады, а вось Продзі...

…нават блізкія людзі не-не дый спытаюць у размове, калі ўжо я кіну займацца дзяцінствам. Спытайцеся ў дзядзькі Рамана!

No comments: