Зь незапомных часоў ляжаў у канцы вуліцы Соф'і Кавалеўскай, у маляўнічай канаве, шкілет жыгулёнка.
Вясной сёлета зафоткаў яго й выгрузіў фота на панараміё, а з панараміё яго месяцы праз два-тры забраў сабе ґуґал у сваё ґуґлазем'е.
І вось неяк неўзабаве пасьля выхаду жыгуля на сусьветную арбіту, яго раптам прыехалі, выкалупалі і зьвезьлі ў невядомым накірунку.
Прычым, увесь друз і ламачча, апрача жугуля, у канаве той кінулі.
Дык гэта, Менгарвыканкам маніторыць GoogleEarth, ці я пра іх занадта добра думаю? =)
ps. Выглядае, ратаваньне шараговага жыгулёна высмактала ўвесь бюджэт кавалеўскай вуліцы, бо сёлета ўпершыню дабітую пралетарскую дарожку з Кавалеўскай на Сямашкі нават не абкошвалі, і ў сярэдзіне лета яна нагадвала сапраўдныя пятроўшчынскія джунґлі.
pps. Ґуґлазем'е, праўда, сьцьвярджае, што джуґлі ніякія не пятроўшчынскія, а грыскоўшчынскія. Хоць Грыскоўшчына не пазначаная нават на даволі падрабязнай мапе 1950 году. І нешта мне падказвае, што і не Грыскоўшчына гэта ніякая, а Грышкоўшчына.
Дык гэта, калі Ґуґл мае рацыю, дык чаму б насамрэч не называць гэты безыменны пралятарскі раён Гры[шк]оўшчынай?
7.10.07
менгарвыканкам і GoogleEarth
а 17:46
cetliki cikavostki, miensk, panoramio
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment