комп стаў проста як паненачка.
гудзіць, гудзіць і , ах!, бух — у непрытомнасьць!
і як дзевачка манернічае, ня хоча завадзіцца.
дай, думаю, пагляджу, што людзі абазнаныя кажуць, зь якога там боку па ім паляпаць, мо сашчэпку куды ўсунуць, ці олівам пырснуць, ажнэ гляджу — такая гэта зараза, што аж няведама, куды ёдам капаць.
дык вось, азначаныя сымптомы могуць быць спавадаваныя:
- батарэйкай на мацярынскай плаце (трэба замяніць батарэйку, мамачкі, там ёсьць батарэйка?!)
- слабым блёкам сілкаваньня (трэба замяніць блёк сілкаваньня)
- памяцьцю (трэба памяняць памяць)
- сідзішнікам (трэба памяняць сідзішнік)
- старым біясам (трэба знайсьці новы й паставіць, увага, няправільная ўстаноўка можа… ой, мамачкі, біяс гэта страшная штуковіна перад ўіндаўсам? ой, мамачкі!)
- кнопкай уключэньня (а што ты зь ёй зробіш?)
- фіговым кулерам (ну не, там у мяне нармальная тэмпэратура хворага чалавека)
- халадзільнікам (трэба купіць стабілізатар)
- мацярынскай платай (трэба мяняць мацярынскую плату)
- уключаным рэжымам спаньня (трэба адключыць і знайсьці файл гібернэйт.сыс і выдаліць яго)
- кулерам, які накручвае там нейкія элекатраняведаюякія палі (прынесьці шаманскі бубен)
- ціві-цюнерам (выкінуць ціві-цюнэр)
- гукавой картай (трэба памяняць гукавую карту)
- малой напругай на нечым там (трэба залезьці ў біяс, падняць напругу і схавацца ў бамбасховішчы)
No comments:
Post a Comment