3.8.10

From Twitter 08-02-2010



  • 10:34:18: вярнуўся з украіны, чытаю гарадзкую малву ў ва-банку: у менску знайшлі графіці на прыпынку, паламаную лаўку, сьцежку на газоне. шок і ступар
  • 10:35:11: у менску настолькі чыста, што ў старым пераходзе пад вакзалам ніводнай сьметніцы няма
  • 10:36:55: у менску ў грамадзкім транспарце два шэрагі поручняў, а не чатыры, каб трымацца яшчэ й за столю, і вачам нестае жоўта-«богданавага» колеру
  • 10:38:28: у менску ў маршрутках не адкідваюцца дадатковыя сядушкі ў праход (а, дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 10:40:12: у менску на міжгародніх рэйсах кіроўцы не дастаюць з багажніку плястыкавыя зэдлікі лішнім пасажыраў (а, дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 10:42:57: тут прыпынкі, расклад, чэкі, і на сьветлафорах стартуюць зь першай перадачы.
  • 10:45:40: тут пачуваешся ў кампутары зь ліцэнзаваным софтам, які працуе ўдвая марудней, чым хакнуты, разагнаны, увесь у пыле й вірусах суседзкі.
  • 11:31:16: Сьмерці ў тэпцях. #odessa #odesa http://goo.gl/photos/Wen1
  • 11:57:58: у Кіеве пішуць — «Роздільний збір відходів — крок у майбутнє!», бліжэй да мора — http://goo.gl/photos/w7UM
  • 12:15:52: Па дарозе з Адэсы да Кіева ў вагоне не аказалася вады. Сказалі, што такому пераборліваму трэба было ехаць на «Чарнаморцы». Хто ж ведаў.
  • 12:17:47: Ва Ўкраіне люты капіталізм — можна ўзяць квіток без чаргі і з кандыцыянэрам, але з даплатай за сэрвіс (дарэчы, прыкольна, мне спадабалася)
  • 12:22:29: Плястыкавыя бутэлькі — незаменныя ў транспарце. У цягніку яна трымала шыбу, каб не засоўвалася. ЛАЗ на Миколаїв: http://goo.gl/photos/l69l
  • 12:46:02: ва Ўкраіне ёсьць таксі ад трасы да вёскі, і крамкі на пляжах, а ў нас пешшу ці калі хто падкіне і на Цнянцы якой нат вады ня купіш.
  • 12:53:22: Ва Ўкраіне панятак «забароняецца» адрозьніваецца па значэньні, нельга піць піва, нельга скакаць зь пірсаў, ага… http://goo.gl/photos/06Rb
  • 13:18:09: Арганізацыя руху ў Адэсе: Машыны — трамваяпешаходы — машыны: http://goo.gl/photos/BgEt
  • 13:58:58: І яшчэ я думаў, што поўдзень #ua спрэс расейскамоўны, аказалася якраз наадварот, за выняткам Адэсы, ды й там гучыць.
  • 18:07:40: як вечны cdmaшнік ва ўкраіне жорстка лахануўся з сувязьзю, купіў МТС-Турыст, а ён адно для маскалёў ды азіятаў, і 10 грывен за хвіліну гэць
  • 18:08:52: да пакета ўкладаецца кніжка, у якой ні слова, што з 000 паперадзе — удвая таньней, дзякуй добрым людзям, падказалі, але што за дурылка?
  • 18:10:27: увогуле ніколі бяз добрых людзей не дазнаўся б, што калі канчаюцца мікалаеўскія маршруткі на базары, яшчэ тройка застаецца на вакзале
  • 18:17:49: па-беларуску правільна: «Адэса?! Ма-ма!!!..»: Выйсьці з вакзалу адразу на Жданы— цэлы цывілізацыйны стрэс.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: