2.8.10

viečarovaje



Да фоткі прыкладаецца апісаньне саўндтрэку:

  • гарлапаністыя паўднёвыя цвыркуны, стэрэа, вушы закладвае,
  • нейкі гогат зь сярэдзіны вадаёму (Сосіцкі ліман),
  • рытмічнае журчаньне вады, зь якой выходзіць нейкая неапазнаная постаць з тазікам,
  • боўць-боўць-перамат з украінскай фанэтыкай — з мосту занядбанага элеватара скачуць у ваду падлеткі,
  • часам квохкат кураў, часам мык быкоў, нейкае ўу-ўуў-ўу ўжо ня ведаю каго,
  • увесь час запісу — басавіты аркестровы гул камарынай раці, брэх сабак зь вёскі і супрацьлеглага берагу.
а так цішыня і эмбіент.

No comments: