23.8.10

222,99


  • добрая навіна — ровар зь зьнятым пярэднім колам улазіць у багажнік «Богдана»-«Радзіміча».
  • кепская навіна — сайт беларускай чыгункі дае расклад няісных цягнікоў. Гэта пісъдзѣцъ! 70 км з-за чарцей туды-сюды, палову па начным лесе.
  • кіроўца богданападобнага МАЗа сказаў, што ў яго багажнік ровар ня ўлезе. Ня ведаю, пра каго думаць кепска — пра кіроўцу ці пра МАЗ.
  • а так увогуле за выходныя 222,99, усе тыпы дарог, night cycling, міргаў кіроўцам фарай, а яны мне аварыйкай, мясьціны дзікія, фоткі ё.
  • ладна, хто-небудзь разумее, што 200 км на ровары за выходныя па цьмутаракані — гэта крута? Пакуль шкадавальнікі і нахрэншчыкі вядуць з 100%.
  • трэба было навіну пра запуск хуткіх прыгарадных цягнікоў расказаць пасажырам «Маладэчна—Крулеўшчына», вось бы парагаталі.
  • у Параф’янаве набраў з прыстанцыйнай калёнкі вады ў прыцемках, адпіў, жалезнавата, сёньня ранкам разгледзеў — жоўтая!


  • рэальна патрэбнае штоыднёвае выданьне ў інтэрнэце: «Што вартага ўвагі было, пакуль ты дзесьці гойсаў»
  • джаз расказвае некалькі гісторый за раз, нестае ўвагі мне на яго
  • самае бездапаможнае — гэта рэпартажныя вершы

Tweets copied by twittinesis.com

2 comments:

Anonymous said...

чытаю рэгулярна зь вялікай цікавасьцю, у вас проста паведамленьні якія камэнтаў не патрабуюць.

andrejczyk said...

дзякуй.