• Наведаў ЦУМ. Гэта такая сакрэтная ўстанова, замаскіраваная пад магазін. Невядома, як мяне ўвогуле туды пусьцілі. У ЦУМе дафігішча агентаў, калі яны бачаць чужынца, пачынаюць сутаргава імітаваць пакупкі: «мне падайце шкарпэткі 80% бавоўны, 5% эластану». Ясна, што звычайны чалавек ня можа ведаць такіх падрабязнасьцяў загадзя, але агенты ствараюць такія чэргі, каб чужынец паторкаўся і зваліў. Я, каб не папаліцца, таксама кажу, дайце мне, ээ, піўны фужэр, эээ, на ножцы, ну, з рыскай, 0,33 там яшчэ, эээээ, ладна, блін, здаюся.
Але ахоўніца прылаўка зьлітавалася і завярнула келіх 0,5 за 3 тышчы. Ясна, што ў незакансьпіраванай краме посуд столькі не каштуе. Мяне, канечне, разьдзіраў інцярэс, што ў іх там такога сакрэтнага за ахоўваемымі шкарпэткамі ды лямпачкамі, але ня стаў спакушаць лёс двойчы. Увогуле, вельмі слушна, каб шкодныя звычкі мелі адпаведнае афармленьне, так што ніякіх фужэраў, кварты вам бляшаныя, эстэты **аныя.
• З другога разу Кіеў падаўся ўдвая меншым.
• Беларусь мне ўжо як тыдзень нагадвае ісьляндзкае кіно, цёплае тармазнутае ісьляндзкае кіно.
• Бесчалавечны гэты дыспэтчар задач, не каб кнопку «даць па руках, адабраць цацку», — адразу «завяршыць працэс», во каб так дзяцей выхоўвалі.

Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment