3.8.10

karotki kurortny pravadnik z rysunkami

Ну што, па курортах?

Рибаківка, яку москалі називають Рыбаковка, а беларусы Рыбакоўка, за тое, што ўкраінцы называюць Беларусь Білорусією, а адэска-мікалаеўскія таксісты беларусаў бульбашамі, бо думаюць, што кліенту ад гэтага радасна і весела.

Дык вось, Рыбакоўка — зямны рай.

Там пляжы з новымі сьметніцамі, якія рэгулярна чысьцяцца, а ў кабінках няма пракладак, прэзэрватываў і сьмецьцевых пакетаў з мухамі.



Там чыстыя ўзбочыны, яркія білборды, шырокія дарогі і прасторныя аўтобусы.



А станцыя — сапраўдны твор мастацтва!



Да паслугаў кліентаў — шыкоўны рынак з утульнымі шапікамі,



прасторнымі гандлёвымі павільёнамі,



сучаснай прадуктовай крамай.



Да мора вядзе рамантычная алея з натуральнымі няроўнасьцямі, закліканымі рэгуляваць хуткасны рэжым і спрыяць бясьпецы курортнікаў.



Нашто Ямайка ці Мальёрка, калі пад бокам Рыбакоўка!




Малавата будзе?

Памнож на сто, атрымаеш Коблэвэ. Калі на Рыбакоўку трэба не прапусьціць правільны паварот, то Коблева пэленгуецца проста: засьмярдзела серай — павяртай да мора. Дыхай глыбей, бо смурод, кажуць, дужа карысны, а на моры ўжо так не сьмярдзіць.

Коблева — нармальны такі курорт мікрараённага выгляду. Цесна,брудна, шматпавярхова, разьбітыя дарогі, аквапарк усяго за 90 нашых тышч, базар, КПП. Марштуркі да трасы кожныя 30 хвілінаў. Танцы-зажыманцы ў кожным двары. Курс абменьнікаў на 6% меншы за нармальны.



Грамадзяне курортнікі, праходзьце далей у мора, не затрымлівайцеся ля берагоў курорту!




Круціш носам?

Прастуй у Аркадыю, на самы славуты пляж Адэсы! Ад вакзалу давязе 5-ты трамвай. Калі ўлезеш.



Хто прайграў — пойдзе купацца. Такая жорсткая гульня гэтыя шахматы, а ты думаў.



ps: Google кажа, што ў гэтым тэксьце слова «Рыбакоўка» сустрэлася першы раз за ўвесь інтэрнэт. Ахвотна веру, бо пасьля вэгэтатыўнага жыцьця на пляжы выпрацоўваецца рэзыстэнтнасьць арганізму нават да творчасьці калектыву «Игра Слов», якія ўжо тут дыярыюшы.

No comments: