31.8.10

From Twitter 08-30-2010



  • у вотчыне губэрнатара Давосеніца, панарабілі новых шыльдаў, і ўсе золатам, і ўсе па-расейску, нават калі па-беларуску, ціпа «кніжны магазін»
  • за 120 рублёў у месяц кватэраўласьнікам прадастаўляецца адборны атракцыён Камплатбай.
  • дзьвінскі бровар пачаў выпускаць новы гатунак піва — «пшанічнае» і перастаў астатнія, прадавачкі забыліся, як выглядае «чорнае золата».
  • пасьля дэгустацыі няпроста знойдзенага «пшанічнага» магу прапанаваць пераназваць дзьвінскаму бровару гэтае піва ў «лебядзіную песьню».
  • настальжы. па нашай чыгунцы дагэтуль бегаюць «фірмовыя» драўляныя вагоны, зь якіх усё так жа сіфоніць з шчылінаў; каксаґызу на ўсіх не хапае
  • у цэнтры вотчыны губэрнатара Давосеніца зрабілі Плошчу Для Катаньня Дзіцячых Машынак і Продажу Малака
  • яшчэ там будуюць цэлы мэмарыяльны комплекс у гонар савецкіх малочных трохкутных пакетаў, якія я таксама лічу шэдэўрам крэатыўнага дызайну.
  • менск хоч-нехач начыняе пыхлівасьцю, вось прыяжджаеш у глухі лес, а там у хаце глядзяць тэлек з Zala.by і Сьціралка круціць у Ваннай.
  • калі б у Менску кіраваў Давосінец, тралейбус 60 хадзіў бы з Шабаноў у Ратамку праз Фаніпаль


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: