13.7.06

За тралі!!!!!!

Сказаў у камэнтары да допіса alex_zoom усё, што думаю пра менскі транспарт і менсктранс.

Шесть дней назад подписан приговор ещё одной троллейбусной линии нашего Города.

ха, зьяўленьне вуліцы Урыцкага багата чаго тлумачыць.
Гэтым дзеячам наср... і на Менск, і на яго разьвіцьцё, і на менчукоў.
Бо яны проста яго
ня ведаюць
не шануюць
і ня хочуць
ім трэба ставараць бачнасьць дзейнасьці - вось яны і будуць паціху выкалупліваць тралейбусныя слупы з цэнтру гораду - мо, да пэнсіі і хопіць...
бо калі не выкалупліваць - то пра што даваць справаздачы? пра пячорны век грамадзкага транспарту?
пра аматарскія запісы быч'я ў інфарматарах?
пра састарэлую сыстэму аплаты?
пра задушлівыя салоны, пра ПЛАНЫ закупкі НЕКАЛЬКІХ аўтобусаў з кандыцыянэрамі?
пра адсутнасьць раскладаў руху?
пра хамства кіроўцаў ды рэвізораў?
пра разьбітасьць парку?
пра тое, што сьпісаныя нямецкія машыны надзейнейшыя за новыя беларускія?
пра затопленыя ў дождж тралейбусы (Сасноўскі неяк назваў гэта "кандэнсатам")?\
пра тармазнутыя хуткасьці?
пра выхлапныя выкіды звыш нормы?
пра тое, што за столькі гадоў не змаглі пераняць нават у суседзяў тое, што ёсьць, ня кажучы пра тое, каб прапанаваць сваё?
пра тое, што гэты монстар на чатыры будынкі пражырае бюджэтныя грошы толькі для таго, каб рухацца па саўковай інэрцыі і трымаць на плаву незьлічоны штаб кабінэтчыкаў?

No comments: