што ж, выглядае, - пытаньне насьпела.
Сайт АГП ператварыўся ў газэту Андрэя Клімава.
на першы погляд, гэта падаецца вар'яцтвам.
але здаецца мне, што тут усё глыбей.
Абразы і наскокі павінныя справакаваць Мілінкевіча на разрыў з АГП, каб яны змаглі пакрыўджана крыкнуць: Гэта он нас кінул! Нават калі ня так, відавочныя мэты разгойдваньне кааліцыі і ейная дэвальвацыя дзеля абсалютна прадказальных амбіцый.
Для мяне становяцца зразумелымі наступныя рэчы: у АГП рэальна займаюцца сваім справамі, якія ніяк не датычаць маіх дэмакратычных чаканьняў. Яны проста робяць тое, што ўмеюць рабіць найлепш - плятуць інтрыгі дзеля здабыцьця вышэйшай пазыцыі ў сваім слоіку.
Пра дзеяньні Мілінкевіча я чую болей, іх можна назваць хутчэй асьветніцкімі.
Але складаецца ўражаньне, што Мі рухаецца па інэрцыі, а інэрцыя мае ўласьцівасьць запавольвацца.
Мне б хацелася, каб у Мі як моцнага палітыка такі быў плян, а лепш не адзін.
У прыватнасьці, плян у адказ на падцішковую гульню АГП.
З аднаго боку, мне хацелася б, каб усе сілы, якія называюць сябе дэмакратычнымі, былі разам. Але калі ў машыне адно кола ня круціцца, ці не прасьцей перасесьці на матацыкл?
Я чакаю пляну ад Мілінкевіча.
Плян АГП мне зразумелы - ўзначальваньне кааліцыі замет Мілінкевіча, або проста яе развал, пажадана, чужымі рукамі.
Плян Казулінцаў мне зразумелы - шум вакол вызваленьня Казуліна і вымогі, каб ягонае імя не зьнікала з стужак навінаў. Пры ўсёй зразумеласьці, а нават непазьбежнасьці гэткіх крокаў - гэта будзе павышаць рэйтынг казулінскага становішча ў тым ліку і на рахунку Лукашэнкі.
То бо абодва пляны маюць на ўвеце ШУМ.
Ці Мілінкевічаў плян будзе прадугледжваць ГУК, а лепш РУХ?
14.7.06
мухі і катлеты
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment