21.7.06

Многа Thunder ад кволай bird.

крытычныя глюкі, што робяць немагчымым карыстаньне для мяне:

магчымасьць адсыланьня толькі з аднаго smtp-сэрвэра ўсіх! лістоў.
гэта проста прыкол! іншыя smtp можна ўпісаць, але адпраўляцца будзе толькі з таго, які аднойчы быў выстаўлены па змоўчку.
іншыя проста для красаты, як ні круці.
знаўцы прапануюць выдаліць дэфолтны нафіг, прапісаць у якасьці дэфолтнага іншы, усталяваць выдалены нанава. парнаграфія.
а што,калі такія пляскі для кожнага ліста?

шматразовы прыём адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты, адной і той жа пошты. гэта проста невыносна.
знаўцы на форуме сьцьвярджаюць, што гэта яндэкс вінаваты. нармальна - пярунптушцы ён вінаваты, а кажану! якому не вінанаваты. ацтой.

далей некрытычныя:

складаная рэалізацыя простых рэчаў - кшталту прыбіваньня дуплікатаў.

магчымасьць "нізкаваньня" толькі па тэме ліста.
у мяне большасьць лісоў маюць тэму Re:
начорта яны мне ў аднэй кучы?!
я прызвычаіўся да нізкаваньня па атрымальніку ў дасланых, па адпраўніку ў атрыманых, і гэта мне падаецца лягічным.

дыспэтчар мэйлаў нібы замяняецца папярэднім прыёмам загалоўкаў.
але праз дыялап падгрузка мэйлаў амаль немагчымая.
знаўцы сказалі, што ў яндэкса малы таймаўт.
гэта антыпярунаптушыная змова, няйначай.

кадыроўкі пляшуць - цела распазнаецца, а тэма - краказябамі. Трэба ісьці ў кадыровачнае мэню і выбіраць кірыліцу-1251, на якой ужо і так стаіць пазнака.

крывы беларускі пераклад, work online i work offline перакладзеныя "праца па-за сеткай" - абодва!
ну, залепы кшталту "апошнім тыдням" (творны, адзіночны лік) можна нават ня браць да ўвагі.

няясна, чым пярунптушка займаецца ў інтэрнэце. зялёненькая палоска - прыгожа, але неінфарматыўна.
ёсьць пашырэньне, але яно не паказвае ні прагрэсу, ні іншай карыснай інфармацыі.

прапяруніў пяць гадзінаў сну, павёўся на актыўны піяр. злы.
OpenSoft - ён што, увесь такі?

Tunderdirt - для энтузіястаў, якія гатовыя дзеля сваёй любімай паштовай пргарамы зьмяніць паштовую скрыню, адпраўляць пошту праз адно месца ды пісаць пашырэньні для дасягненьня хоць нейкіх з функцый, звычайна даступных зыходна.

No comments: