4.7.06

unisex

калі мне хочацца падняць настрой, я заходжу ў разьдзел новостименгарвыканкамаўскага сайту і проста чытаю загалоўкі, спрабую ўявіць, што магло бы быць пад той ці іншай шапкай.
Напрыклад, Окунуться в атмосферу 45-го - пра смуродлівы ЛАЗ №45 з Рыбокомплексу
Сигарету на конфету - пра новы спосаб спажываньня дурноцьця.
Лошадиные «дома» - пра праграму будаўніцтва на сяле халтурных катэджаў, якія і дамамі не назавеш, для маладых спецыялістаў, якія працуюць як "лошаді".
Вместо двух минут - три - пра новы указ аб удасканальваньні беларускага часу.
Что скрывается под зонтиками? - пра новыя анатамічныя адкрыцьці беларускіх навукоўцаў (спадзяюся, з фатаграфіямі).
Столичный фристайлист попал на марку - нічога, што магло б прайсьці цэнзуру, не прыдумалася.
Побьет ли минчанин рекорд?, Рекорд юного минчанина.
Неотложка «пришла» в поликлинику - на поўнай хуткасьці пратараніла галоўны ўваход.
Сделка для спасения жизни - пра апошні нумар газэты ва-банк.
Дополнительный доход - рэкляма сецявога маркетынгу.
Овощи - круглый год - пра таварыства зацятых вэгетарыянцаў пры БРСМ.
Временный, но дом - новы закон пра здыманьне з чаргі на кватэру ўсіх, хто мае намёт. Выдача крэдытаў на намёты ўсім, хто ня мае.
По квартире - со свечой - піяр акцыя "16".
Але яны мяне абдурылі - у навіне И фонтан как океан… сапраўды пісалася пра тое, што ў фантане патануў чалавек, як я і думаў.

No comments: