22.7.06

тралейбусныя дажынкі

калхоз Менск бярэ ўдарныя тэмпы ў навядзеньні “красаты і чыстаты” на асфальтных палетках.
усё як у запраўскіх напарстачнікаў – тры тралейбусы – адзін аўтобус. затое які – казырны нумар, новенькі, зялёньненькі, усё як у пацаноў.
масюкоўшчынцы павінны ножкі цалаваць за магчымасьць праехацца хай цяпер зь перасадкай, але ў паказальным аўтобусе!
адно што на 69-ты “красівых” машынаў не стае, дык яго можна скалупнуць на Дразда ды Ціміразева, а на турыстычнай частцы праспэкту пакінуць толькі аўтобусы высокай культуры.
падобныя спосабы навядзеньня красівасьцяў апісаў неяк Артём Лебедев па вяртаньні з Паўночнай Карэі.
апошняя тралейбусная лінія на Нямізе зь нецярплівасьцю чакае свайго “двухсотага”.

No comments: