сёньня нарэшце пражужжанасьць вушэй дасягнула крытычнай рысы і я нарэшце вырашыў асвоіць шыпячае слоўца Джабэр.
затык адбыўся адразу на пачатку - gmail'аўскія хэлпы напароліся адразу на мацюканьні Міранды "дай мне той SSL, які ты мне сказаў юзаць, і будзе табе шчасьце".
Як сапраўдны юзэр, якому наступілі на юзабіліці, я забіў на міранду, ды спампаваў Gaim.
Гэты ўсім задаволены. І двума джабэрамі, і аськай.
згубіўшы прорву часу на асвойваньне новых далягладаў, прыгадаў, што я зусім не аматар балбатаць у ванлайне.
11.7.06
ня ўгнацца за прагрэсам.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment