9.7.06

голыя Ждановічы (жортскае порна)

уявіце сабе, што натоўп на Жданах раптам распрануўся і лёг, дзе стаяў, а траціну Жданоў заліло вадой на мэтар-паўтара.
Гэтак выглядала ўчора возера ля Пцічы (Воўкавіцкае вадасховішча).
Не, ну ладна, мы на роварах. Але народ, у вас жа машыны, столькі вялікай вады ў гадзіне язды ў розных кірунках.
Які кайф загараць на ждановіцкім паркінгу?

з.ы. Па дарозе аўтамабілістыя занялі прыдарожныя адстойнікі для пікнікоў і шашлыкоў.
адмаўляюся разумець.

No comments: