13.7.06

інэрцыя

Новая забаўка ў мікрараёне - суседкі зьбіраюцца арганізаванымі групамі ды йдуць у новы ґіпэрмаркет.
Пры тым, што ўсе ведаюць, што чэргі ў новым ґіпэрмаркеце па 40 хвілінаў.
людзкая псыхалёгія мяне ўжо ня дзівіць.
дзівіць іншае - прадаўшчыцы з унівэрсаму скардзяцца ці ня кожнаму пакупніку, што за дзень нагандлявалі на мясе толькі 500 тысяч. чэргі ля касаў счэзьлі. прадаўшчыцы з дробных крамак жаляцца на дурны народ, што паваліў у ґіпэр, хоць яны ў хвілі ад пад'езду і мо на якую дробязь даражэйшыя. ува ўсіх у вачах чытаецца лёгкая паніка.
дык цікава, чым займаліся іхныя босы, якія два гады назіралі за нараджэньнем ґіпэрпачвары па суседзтве?
няўжо ім цяжка было адкрыць які падручнік ды зьлямзіць стулева якую акцыю па завабленьні пакупнікоў?
ды хаця б паставць яшчэ адну лядоўню для пітва...

ат, хука нацешацца, - нейк безнадзейна буркнуў лысы мужык у форменнай вопратцы ў краме.



а суседкі ўсур'ёз зьбіраюцца хадзіць у ґіпэр па хлеб ды сьмятану.

No comments: