вы заўважылі - куды лу не прыедзе, усюды абільна абураецца, чаго не кране - усё давялі да ручкі, аказваецца.
во ўчора, да прыкладу, пясочыў лясную гаспадарку.
але фішка ў тым, што дзе б ён ня выйшаў з свайго кандыцыянаванага мэрса, усюды будзе нагода для царскага гневу.
бо сыстэма такая.
паўгады рабілі капітальны рамонт на праспэкце газэтаў "Ізьвесьцій-Зьвязды".
паўгады!
і 2-х дзён хапіла 81-м аўтобусам, каб павыціскаць у ім каляіны.
кіраўнік дарожнай службы аднойчы на радыё абураўся, што вінаватыя перагружаныя аўтобусы і, ясны перац, знойны клімат.
вінаватыя рукі, што растуць не з таго месца.
чамусьці, на варожым захадзе пры гарачэйшым надвор'і і люкі роўна зямлі ляжаць, і асфальт не правальваецца праз два ні і не выцярушваецца праз два гады, і ямачны рамонт не уяўляе сабой вырабленьне гарбоў на месцы ямак.
мы вучыцца ня будзем, мы гордыя?
сакрэтная падказка: у Варшаве на месцы прыпынкаў пад асфальт кладуць бэтонныя пліты
15.7.06
капітальны рамонт галоў
а 10:59
cetliki metraŭtobusy, miensk, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment