Ахтунг, народ!
Вы тут сядзіце і nie wiecie, што ў Менск тым часам чэша Барыська Маісееў.
І што, думаеце, такога? Думаеце, хай чэша, абы білет быў? І прозьвішча ў яго такое проста так, думаеце?.. Ад “пасеваў у маі”, думаеце?
Ага, січас, як жа!
Адзін толькі япіскап РААХПЭУРБ Вячаслаў Ганчарэнка своечасова прасёк фішку ў калектыўным брэйнстормінгу з прыхаджанамі 44 цэркваў. Вы яшчэ (пакуль!) ня ходзіце туды, дык то слухайце сюды.
Усё проста, як два пальцы: Борка — гомік, гэта знае ўсякій, як кажуць Электронікі, а “гамасэксуалізм і лесьбіянства Біблія адносіць да садомскіх грахоў”, як нагадвае ЯРААХПЭУРБ . А вы хіба nie wiecie, co to jest садомскі грэх?
Гэх, усё вам тлумачыць: былі такія населеныя пункты гарадзкога тыпу як Садом і Гамора, а ў тых н.п. пражывалі ў тым ліку лесьбіянкі ды гомікі (ну як Бора, січоце?!), дык гэтая дэмаграфічна-арыентацыйная сытуацыя наверсе не пакаціла, і стулева гэным мястэчкам быў устроены татальны газэнваген. Драпануць, варта адзначыць, амаль нікому не ўдалося, нават самым натуральным натуралам!
Так што ня думайце, што калі вы ня ходзіце на БМ ці ў ЁЁ, лава нябесная не зацячэ і ў вашу вэнтыляцыю.
Ёсьць толькі адзін спосаб выратаваць сталіцу ад нацбібліятэкі ўкрутую: выставіць танкавыя загароды на подступах ды выдзяліць 44 цэрквам кожнай па газэнвагену для прафіляктычнай работы сярод мясцовых збачэнцаў, а гомікаў ды лесьбіянак абвесьціць тэрарыстамі і падпальшчыкамі з абцяжарвальнымі абставінамі ў выглядзе дыскрэдытацыі РБ, бо “беларусы — хрысьціянская нацыя… на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сфэрах чалавечага жыцьця” з усімі выцякаюшчымі для підзяратэрарыстаў наступствамі.
А іначай наступствы выцякуць на галовы нам!!!!
Міністар культуры і Паўлаў ужо ў курсах, але без усенароднахрысьціянскага чыннага ўдзелу сталіца нашай родзіны ў пякельна-салявой небясьпецы!
Спадзяемся, хуткім і лягічным працягам будзе інструкцыя па вырабленьні партатыўных газэнвагэнаў з прадукцыі магазынаў “Зьдзелай сам”.
Спасём эта, наш горад!
16.3.07
Спасём Мінск!!!!
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment