25.3.07

шабаш быкасэксуалаў

куча дзядзек у форменнай вопратцы на праспэкце навяла на думку, што трэба аб’ехаць цэнтар, ну яго нафіг.

даў круцяля, і вось спакойны і задаволены цісну понажы ўгорку на Аэрадромнай і дупсьпінай адчуваю, што нешта небясьпечна мяняецца ў навакольным асяродзьдзі.
потым даходзіць, што гэта купкі шумнага быч’я становяцца часьцейшымі.
—Оооооооооо! Мужыыыыыык! Бля! Дай пракатаццца! Ээээээээй! Стооой! Бляяяяяяяя! Кудаа! Апіііііі! З дыыыы!!!!
Інстыктыўна парушаю правілы і ад’яжджаю больш як за мэтар ад ходніка. Я зусім забыў пра мэґапаці бырласэма на лётнішчы.
Праносіцца думка: “толькі не спыняцца, толькі б не злавіць чырвоны сьветлафон”. Ідуць дзівахі:
— ПаааарнішшшаааА! Пракаці! А? Слышыш? Ты куда?
Вашу маць. Дарога пад горку. Кручу хутчэй. Дурзона пачынаецца ад Авакяна.
—О! Бля? Сатры! Пападзёш? Мужык бярэ бутэльку за гарлянку.
Скрыжаваньне з Чкалава.
Бітыя пляшкі. Натоўп прэ праз дарогу. Мянты сьвісьцяць і паласатымі палкамі стрымліваюць разагрэтую маладзёж. Вуліца пераходзіцца па дыяганалі, зыгзагу і па прыколе — канцэрт та працягваецца. У дварах трэба толькі адліць.
Брылёўская, пацаны ў трэнірках:
—Эй! Стой! Стой б**! П** дам! Ты б**!
Еду па ходніку ў бок таксапарку.
Лявірую між п’янымі адзіночкамі, якія наразаюць сьпіралі.
Ля таксапарка пікнік на капоце. Вецер даносіць аэрапортны віскат сюды амаль бяз стратаў. Мужыкі радасна гарлаюць у адказ.

Спадзяюся, калі зянон казаў пра кемлівы і здольны беларускі народ, ён меў на гэта падставы.

Я ня маю.

No comments: