21.4.08

раварыст сваім існаваньнем парушае ПДР

прайшоў тэсты па ПДР для раварыстаў
12 білетаў па 8 пытаньняў

Самы жахлівы аказаўся першы білет.
У астатніх без памылак.

Але блін адкрыцьці:

Білет №1
1-1 Жоўты раварыст (А) відавочна піліць насустрач руху, і тым ня менш не парушае правілаў. Па ўзбочыне можна, ці што?
3-3 трэба пераходзіць любую долбаную дарогу, любую долбаную дарогу, любую долбаную дарогу! Тупізм!
4-1 Калі няма зёбры, пэрпэндыкулярны пешаход не прапускаецца, а паралельны — так. Ды з такім раскладам на скрыжаваньні Залатой Горкі й Чырвоназорнай, дзе не стаяць знакі, горы трупаў валяліся б.
6-1 На крутым пад’ёме раварыст карыстаецца перавагай перад машынай, якая ляціць зьверху, прычым на ейнай паласе. Ой, ня раіў бы такой перавагай карыстацца.
7-2 Раварысту нельга абганяць іншыя транспартныя сродкі, у тым ліку раварыстаў, калі давядзецца выехаць далей за 1м ад краю дарогі. Так, пацаны, усіх сьпярша скідаем пад адхон. Тупое, невыканальнае ў прынцыпе правіла. Я ўжо не кажу пра трактары й тралейбусы, не аб’ехаўшы якія перад прыпынкам, можна апынуцца пад пузам наступнага тралейбуса, але хутка на дарогі выедуць цуды прыроды — мотаблёкі, іх таксама нельга? Тупізм³ у кубе!

правілы дарожнага руху для раварыстаў даводзяць, што раварыст парушае іх самім фактам руху на ровары.

2 comments:

alex-radko said...

1-1 и 3-3: да, таковы правила...
6-1. ого... а где про это?
7-2. а где запрещено опережение велосипедистом? Объезд препятствия 100% разрешен, а про неподвижность препятствия ничего не сказано.

PS дальше тоже хватает веселостей - например, 2-7-2 и 3-8-2: в темное время суток велосипед нужно вести по ходу (п.19), а в светлое ты обычный пешеход, марш на встречную (п.17.1).

czyk said...

1-1 а калі раптам у чувака, які прэ насустрач руху ўзбочына скончыцца, ці там пясочак які непраязны трапіцца, куды ён выпхнецца — на дарогу насустрач руху? па-мойму, правапісцы тут не дакумекалі.

№1 6-1 гэта ў адказах на тэставыя пытаньні. Ровар мае перавагу. Я сёньня меў перавагу на роўнай дарозе на Нямізе перад Мясьнікяна, а ўсё адно двайны 73-ці бок падставіў.

7-2 таксама з тых самых адказаў на гэтыя даішныя білеты.

Насамрэч, усе правілы такія чыста тэарэтычныя. І хочацца спадзявацца, што даішнікі таксама разумеюць, што бясьпека ў канкрэтнай сытуацыі куды важнейшая. Глупа спыняцца роўна перад белай лініяй, калі пад'яжджае машына й становіцца на паўкорпуса паперадзе. Каб выжыць, трэба парушыць правілы больш за аўтамабіліста й выехаць наперад ды стаць перад ім. Пры колькасьці такіх аўтамабілістаў блізкай да 100% «парушаць» правілы такім чынам варта загадзя й на кожным сьветлафоры. Ну але гэта асобная тэма.

Затое цяпер ведаю, як выглядае цнатлівы, ідэальны, не разбэшчаны рэальнай дарожнай сытуацыяй раварыст. Спадзяюся, ДАІ разумее, што ў прыродзе такіх не існуе.