17.4.08

usio prosta

Увогуле, я думаю, выцясьненьне раварыстаў на ходнікі зьвязана з справаздачнасьцю.

ПДР Беларусі:

2.18. дорожно-транспортное происшествие - происшествие, совершенное с участием хотя бы одного находившегося в движении механического транспортного средства, в результате которого причинен вред жизни или здоровью физического лица, его имуществу либо имуществу юридического лица;

2.26. механическое транспортное средство - транспортное средство, приводимое в движение двигателем;


Калі з раварыстам здарыцца непрыемнасьць на праезнай частцы, то гэта ДТЗ, якое трапіць у статыстычныя справаздачы, і папсуе праграмныя паказальнікі.

То бо калі гаворыцца пра тое, што правілы пісаліся спэцыялістамі з статыстыкай на руках, гэтаму няцяжка даць веры. Вось толькі статыстыка была аднабаковая.

І ўрэшце пешаходаў ды й раварыстаў проста падставілі. Прэч з дарогі, прэч з статыстычных справаздач, і хоць паперадавіцеся там на ходніках.

Калі ж раварыст саб’е пешахода, то той, хоць і атрымае сінякі, чэрапна-мазгавыя ды іншыя траўмы, але ж пра гэта… ніхто не даведаецца.

Вось чаму я ня веру ў пэрспэктыву легалізацыі раварыстаў на праезнай частцы.

3 comments:

Anonymous said...

А кажуць, у ўсходніх суседзяў наадварот, можна толькі па праезднай частцы, ці не праўда? І як гэта ўпішацца ў тваю гіпотэзу?

hulag said...

Здравствуйте! Я читатель из Филиппин. Именно столько интересно читать Ваш блог. Это стоит посетить.

andrejczyk said...

vi, аналізаваць правілы іншых краін дужа вялікая праца, таму я пісаў толькі пра нашыя сувэрэнныя крэатывы.
Напрыклад, у Эўропе сутыкненьні раварстаў зь пешаходамі лічацца ДТЗ і фіксуюцца ў статыстыцы, таму ня варта шукаць у гэтай гіпотэзы глябалізму.
Наконт руху толькі па дарозе — лічу гэта слушным, бо ходнікі для язды не прызначаныя, і бясьпечны рух па іх немагчымы ў прынцыпе. Але я ня ведаю выпадку, каб раварыстаў за праезд па ходніку штрафавалі. Як і ў нас за праезд па дарозе.