Хто б мне раніцай сказаў, што я куплю заплечнік з трайным перавышэньнем максымальнага бюджэту й шчэ буду радавацца, як дзіцё…
Але файна, што неверагодныя рэчы здараюцца і з такімі скептыкамі, як я.
вось ён, бел-чырвона-белы цуд заплечніцкага крэатыву:
Багажнік пакрыўджана клацае бяззубай сківіцай, а я на радасьцях ды на ўсіх ветразях лячу з 50-кілямэтровай хуткасьцю.
Ну, але каб не было радасьці перадозу, зара нешта бахнула на кухні. Гэта сьпіца зьвярнула башку ў самым нязручным месцы — за зорачкамі. Файна. Заўтра пабалакаем зь веламайстрам. Даўно ня бачыліся.
Лінгвістычнае: славенцы назвалі свой заплечнік nahrbtnik’ам, ну насьпіньнікам то бо. Для майго заплечніка ім давядзецца прыдумляць новае слова. Бо акурат сьпіна заплечніка ня чуе. Беларусы паступілі больш высокатэхналягічна й унівэрсальна з словам «заплечнік», дарэчы.
зы.: ня верце нікому, хто скажа, што роварам езьдзіць таньней, чым на грамадзкім транспарце, дафігішча іншых прэлесьцяў насамрэч.
2 comments:
і я таксама во ўжо багата часу выбіраю заплечнік - толькі думаю, калі браць, дык ужо каб задаволіў на ўсе 144%.
а пакуль не выбраў, ганяю або з старым дзіравым, або з паясной торбай, або на багажнік вешаю невялікі ранец.
дык мо паспрабуй падкаціць да гэтага дзядзькі на дынама.
ён там насупраць малдаўскага пасольства стаіць, ну калі ўяўную лінію правесьці
Post a Comment