1.4.08

катарсіс і мышкарсіс

я хачу далучыцца да ўсеагульнай жалобы па 52 тысячах няшчасных куранятак, якія трагічна згарэлі на птушкафабрыцы.
якая недарэчная, заўчасная сьмерць! яны ж нічога ў жыцьці не пасьпелі пабачыць: ні фасоўшчыцы, ні вакуумнай упакоўкі, ні лядоўні, ні мікрахвалеўкі.
яны здохлі, а мы ж маглі іх цывілізавана зжэрці.
затуманілася сонца, забурчэў страўнік, апусьціўся хвост у сабакі, якому не дастанецца абсьліненых гаспадаром костачак.
таму — у фаташоп!, у ютуб! у топ! бо чалавек тым і адрозьніваецца ад кошкі, што шкадуе мышку — есьць, а шкадуе.
хоць застаецца яшчэ надзея, што гэта была акцыя самаспаленьня адчайных жаўтароцікаў у знак пратэсту супраць нялюдзкіх(!) умоў існаваньня.
як гэта катарсічна!

No comments: