Сыстэма пешаходных сьветлафораў у Віцебску, вядома, па-за канкурэнцыяй.
Але на другім месцы ганарова трымаецца сыстэма шапікаў. Віцебскія чыноўнікі запабежліва змалпавалі менскія замашкі й турнулі іх з цэнтру. Тыя нягеглыя скрыні, якія засталіся на ўскраінах, гандлююць толькі жрачкай і бухлом.
І задача знайсьці 2 батарэйкі ААА, калі набліжаецца цемра, а ты бяз задняга сьвятла, становіцца проста невырашальнай. Гэта бесіць.
Асабліва калі ведаеш, што шапік з батарэйкамі быў, а яго скалупнулі. Проста каб скалупнуць. Дарагія мае віцьбічы, шапікі хоць неяк закрывалі занядбанасьць зжортага славянкай гораду, дзе ўсё, што не трапляе на маршрут Алы Барысаўны і Аляксандра Рыгоравіча, зьвяргаецца ў вечны праклён. Нават на эдэмскіх Югах, нават на слаўным праспэкце Будаўнікоў ходнікі — мярзотнае балота імя недавукаў-архітэктараў.
Менскія велазамарочкі кшталту задужа высокіх бардзюраў ды, страшна казаць, веладарожак, у Віцебску ўспрымаюцца як сьмелае фэнтэзі. Тут не ўваліцца ў люк на Карлымарлы і не ўляпіцца ў слуп на цёмнай вуліцы ўжо вялікі шанцунак.
16.4.08
AAA
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment