Хуткасныя народныя пераклады літаратурных твораў — ляґічнае спараджэньне цывілізацыі фаст-фуду. Аўтар — супольнасьць клонаў, бо якая, халера, розьніца, хто пячэ біґ-мак?
Усе вымыслы фантастаў лятуць упрочкі нагамі дагары. Робаты перамагаюць шляхам эвалюцыі.
29.7.07
салямі хоґвардзкая
cetliki cikavostki, internet
27.7.07
нядоўга музыка іграла
в районе КЗ-Минск менты с омонами перекрыли мост и заловили там 14 человек и потащили куда-то... ещё им спустили колёса, а кому-то их даже порезали (vasilij) 27.07.2007
4 апреля 2007 года состоялось рабочее совещания при начальнике УГАИ МВД Республики Беларусь полковнике милиции Менделеве А.М.
На нём была создана молодежная инициатива "Молодежь за безопасность на дорогах".
Обсуждались предложения инициативной группы велосипедистов г. Минска к руководству УГАИ МВД Республики Беларусь об организации безопасного дорожного движения велосипедистов в городе Минске.
Так же были затронуты вопросы организации массовых мероприятий, направленных на пропаганду здорового образа жизни и привлечение внимания общественности к проблеме дорожного травматизма среди велосипедистов. 10.04.2007 г.
рэзаць і спускаць колы, а таксама лавіць, цягнуць кудысьці й кідаць у аўтазакі нашы ўлады умеюць значна лепш, чым рабіць веладарожкі.
і праўда, начорта брацца за тое, чаго рабіць ня ўмееш, калі ёсьць столькі спосабаў паказаць бліскучыя вынікі і творчы крэатыў.
cetliki dzieścištości, krytyčnaja masa, pravily, ravaryzm, tutejšaść
Блоґ украінскага раварыста Яраслава Паповіча з Discovery Channel.
cetliki blog, cikavostki, ravaryzm
а вы зьдзесь стаі́це?
Niedastatkovaja ščyľnaść stajańnia ŭ čarzie ŭsprymajecca tutejšymi-jakija-stajać-zzadu jak abraza dziejańniem.
26.7.07
дублёр дзяржынкі
Выглядае, пачалі капаць дублёр дзяржынкі — працяг вуліцы Любімава.
Але пайшлі дажджы і над залітай гліняняй ямінай застаўся стаяць адно забляхаваны экскаватар.
Вузкі ходнік ад Рылаўшчыны да прыпынку ідзе акурат ля гэтай яміны.
Яснарэч, ніякіх загародаў няма і вылецець туды на ровары па цемначы — справа лёгкая.
Дык засьцерагайцеся!
cetliki dzieścištości, miensk
маўзалейная беларушчына
Боязь уласнай мовы й яе патэнцыі — чыста савецкая зьява.
І зьява неўласьцівая жывой мове.
Як усё жывое на Зямлі, мова прагне пладзіцца і размнажацца — новымі носьбітамі, новымі словамі.
Дзед, першы раз сеўшы за кампутарны стол, сходу прыдумаў назву для мышкі:
О, уручча якое!
Беларусы мову шануюць, маўляў маці, моляцца на яе, маўляў на мошчы.
Трэба ламаць стэрэатыпы.
Мова — гэта каханка!
Досыць па-жлобску ёю "карыстацца"!
Раскрый, усьцеш, задаволь яе!
cetliki bielaruščyna, tutejšaść
prajazny dlia rovara
za dva dni rovar zachávaŭ 70$.
amaľ usie, zekanomlienyja siolieta na prajaznych, hrošy.
stajić ciapier, zadavolieny, radujecca.
uuu!
25.7.07
Ravarysty nia traciać humoru!
— Usłyszałem w radiu, że przetoczyłem krew swojego ojca. Co za bzdura. Wtedy na pewno miałbym wynik pozytywny, ale na obecność alkoholu we krwi - mówi Winokurow.
a tym časam
Dwie niewielkie eksplozje zanotowano w środę w pobliżu trasy 16. etapu Tour de France, przebiegającej częściowo przez terytorium Hiszpanii - poinformowała agencja Europa Press powołując się na źródła zbliżone do służb antyterrorystycznych
няміга
вось ужо які раз няміга вяртаецца ў сваё законнае рэчышча…
cetliki karacieĺki, miensk, zavakońnie
24.7.07
ich noravy
Slavienskaja gazeta “Vest” u raździelie “Palityka” paviedamliaje, što kali pryparkavać rovar prosta pierad prystupkami parliamentu, to reakcyja služby achovy budzie nieminučaj.
Achoŭniki nieadkladna načepiać (!) na rovar arkuš farmatu A4(!!!), na jakim budzie napisana:
“Kali laska, nastupnym razam parkujcie rovar kalia ŭvachodu z boku vulicy Tomšyčavaj u adpaviednaści z abzacam 4 artykulu 35 unutranaha rasparadku parliamentu”.
Navat videa jość.
U kamentarach liudzi aburajucca: bananavaja, maŭliaŭ, respublika…
да чаго даводзіць звычка езьдзіць па ходніках
бачыў кіно: перац на ровары з утопленым сядлом ехаў са жданоў у Кунцаўшчыну.
стратэгія была хітрая: пакуль ззаду не было машын, перац ехаў справа, калі ззаду паказвалася машына, перац пераяжджаў на супрацьлеглы бок і ехаў зьлева, калі машыны праяжджалі, ён ізноў пераяжджаў дарогу на правы бок.
як што трафік са жданоў не слабы, перац толькі і рабіў, што наразаў зыґзагі.
ja pierdole…
што напісана пяром, хацелася б тапаром!
Рублёўскі аблеплены аб’явамі:
УВАЖАЕМЫЕ ПОКУПАТЕЛИ!
В нашем магазине не работает система безналичных расчетов (терминал).
АДМИНИСТРАЦИЯ.
Відавочна, пры раздрукоўцы згубіўся адзін радок CapsLock’ам зь літары “И”:
ИЗВИНИТЕ ЗА ВРЕМЕННЫЕ НЕУДОБСТВА
альбо
ИДИТЕ НА XYZ.
Увогуле, рублёўскі, выглядае, хутка ўсю камунікацыю з шаноўнымі пакупнікамі перавядзе на друкаваны ўзровень.
Нядаўна распладзіліся перасьцярогі: НА ВИТРИНАХ ПРЕДСТАВЛЕНЫ МУЛЯЖИ!
ГАРДЕРОБ НЕ РАБОТАЕТ!
Неўзабаве варта чакаць нечага кшталту
ДЕВУШКИ ПОЛУЧАЮТ 200$.
БЛАГОДАРИМ ЗА ПОНИМАНИЕ
23.7.07
тур дэ беларусь
паглядзеў БТ і зразумеў, што мусіць быць беларускім турдэфрансам
прэ пілатон,
зьвіняць іх косы,
вітаюць іх буйныя росы
гульцы лятуць то грамадою,
то гужам цягнуць, чарадою,
то паасобку, то папары,
лятуць гульцы, лятуць як хмары
20.7.07
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках
Частка першая. Заслаўская.
Частка другая. Прэзыдэнцкая.
Частка трэцяя. Карлікавая.
Частка чацьвёртая. Канюшынная.
Частка пятая. Лошыцкая.
Частка шостая. Аэрапортна-бальнічная.
Частка cёмая. Настальгічная.
Частка восьмая. Канвэерная.
Веладарожка на Дзянісаўскай by
плюсы:
- у Менску нарэшце пачалі зьяўляцца веладарожкі;
- павышаецца бясьпека руху для раварыстаў і пешаходаў дзякуючы падзяленьню ходнікаў на асобныя зоны;
- палякі таксама пачыналі з простага маляваньня палос на ходніках;
- гэты жэст гарадзкой управы можна толькі вітаць і спадзявацца, што наступныя дарожкі будуць канструявацца з улікам рэальных патрэб велакарыстальнікаў і з выкарыстаньнем сусьветнага досьведу.
мінусы:
- дарожкі робяцца бессыстэмна;
- не абсталёўваюцца зьезды;
- дарожкі займаюць кароткія ўчасткі;
- праблемныя моманты, якія вымагаюць дадатковай працы ці прыняцьця рашэньняў нават мінімальнай складанасьці, ігнаруюцца;
- некаторымі дарожкамі карыстацца складана, нязручна і нават небясьпечна;
- дарожкі робяцца на існых ходніках нават там, дзе ёсьць магчымасьць абсталяваньня асобнай паласы;
- асфальт кладзецца няроўна;
- інфраструктура веладарожак мае багатую гісторыю разьвіцьця ў іншых эўрапейскіх краінах, якая, на жаль, ніяк ня ўлічваецца менскімі праектавальнікамі і стваральнікамі веладарожак;
- сярод новых дарожак няма ніводнай, якая б “закрывала” які-небудзь закончаны маршрут, напрыклад, “мікрараён — цэнтар”, “мікрараён — гандлёвы цэнтар”, “мікрараён — зона адпачынку”;
- дарожкі ў сёньняшнім выглядзе зьяўляюцца хутчэй сродкам сагнаць раварыстаў з праезнай часткі, чым палепшыць ім умовы руху, што не спрыяе разьвіцьцю роварнага транспарту, безь якога немагчыма ўявіць сучасную эўрапейскую сталіцу
148. Рух на ровары мусіць ажыцьцяўляцца па роварнай дарожцы, а пры ейнай адсутнасьці — па ўзбочыне, ходніку ці пешаходнай дарожцы, без чыненьня перашкод для бясьпечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасьці згаданых элемэнтаў дарогі ці немагчымасьці руху па іх дапускаецца рух раварыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 мэтар ад яе правага краю. (Правілы дарожнага руху, артыкул 148)
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках. Частка cёмая. Настальгічная.
Пасьля знаёмства зь менскімі веладарожкамі ў тое, што напісана ніжэй, можна не паверыць, калі не пабачыць на ўласныя вочы.
Даўжэзная, пад 15 кілямэтраў, з добрым асфальтам, маляўнічая, з адмысловымі тунэлямі пад дарожнымі разьвязкамі веладарожка знаходзіцца адразу за Менскам — уздоўж Лагойскай шашы. І гэта ня сон.
Узорна-паказальная да неверагоднасьці, яна будавалася напярэдадні алімпіяды'80, а значыць ня толькі, а мо і ня столькі для беларусаў, колькі для прэстыжу і добрай карцінкі з вокнаў членавозаў і турыстычных аўтобусаў. Можна толькі пашкадаваць, што алімпіяда тая была толькі адзін раз.
Пасьля менскіх недадарожак, гэтая, савецкая, можа падацца падарункам нябёсаў: ні табе бардзюраў, ні табе нагрувашчваньняў застылага асфальту, і самае неверагоднае: яна мае лягічны пачатак і канец, яна, адзіная ў Менску, мае пункт прызначэньня, канкрэтны маршрут: Менск — Раўбічы.
Некалькі гадоў таму, праўда, яна была ў паўпрытомным стане: асфальт дзе ўздыбіўся, дзе размыўся, дзе папросту зьнік дзякуючы аўтамабілістам і трактарыстам. Але ў часе леташняй рэканструкцыі Лагойскай шашы паднавілі і дарожку: паклалі новы асфальт і… здаецца, усё.
Слабым месцам веладарожкі быў і застаўся даезд да яе. Яна пачынаецца пасьля аўтобуснага прыпынку “Аквабел”, гэта адразу за разьвязкай Лагойкі й кальцавой. Акурат на гэтай разьвязцы заўсёды немалы рух, асабліва па абодвух зьездах з кальцавой, асабліва па паўночным, на якім кіроўцы вельмі ня хочуць скідаць хуткасьць з сваіх 100 км/г, каб прапускаць нейкага там раварыста.
Тым, хто па такіх дарогах ня езьдзіць, можна прабірацца абхаднымі сьцежкамі: церазь пераход пад кальцавой насупраць 163-й школы па вуліцы Цікоцкага, а тады праз Аквабел, або пад мост на вуліцы Мірашнічэнкі і далей наўскос праз Экспабел да пешаходнага пераходу каля прыпынку, хоць у выходныя там задужа тлумна.
Паласа зямлі і гравію справа ад адбойнікаў — гэта і ёсьць пачатак веладарожкі. Да рэканструкцыі там стаяў знак, а цяпер застаўся толькі слуп ад яго, дый асфальту на дзесяць мэтраў да пераходу не хапіла.
Першы жывы знак веладарожкі стаіць на павароце на авіяклюб. Знак гэты — сапраўдны старажыл. Пасьля дарожка ідзе трошку ўніз, да першага тунэлю, пасярод якога стаіць бэтонны слуп, відаць, каб машыны ня езьдзілі.
Але лепш прыціснуць тармазы, бо акурат машыны акурат тут і езьдзяць. Тутэйшая аўташкола старанна прывівае сваім выхаванцам звычку езьдзіць па веладарожках, па цёмных тунэлях, і не стамляецца адпрацоўваць навыкі парушэньня правілаў дарожнага руху на практыцы. Толькі пакуль я зрабіў пару кадраў, праехала ажно тры машыны. Адна, праўда, два разы. Паўтарэньне, то бо, маць…
Веладарожка за тунэлем таксама актыўна юзаецца аўташколай у сваіх аўташкодных мэтах.
Першы тунэль актыўна размаляваны размаітым наскальным жывапісам музычнай, патрыятычнай і пубэртатнай тэматыкі.
Ува ўсіх тунэлях горшае якасьць асфальту, а ў цемры пабліскваюць аскепкі бітага шкла.
На пад’езьдзе да павароту на Бараўляны проста на дарожцы выбіты помнік п’янаму экскаватаршчыку. Абазнаныя заўсёднікі аб’яжджаюць, а я ўляцеў з горкі на ўсіх парах. Кайфу мала.
Пасьля другога тунэлю ля Бараўлянаў справа пачынае дыміць шашлыкамі карчма “Ачаг”. Карчма гэтая ўплывае на аўтамабілістаў ды іх пасажыраў самым аптымістычным чынам: яны трохі ад’яжджаюцца, кідаюць тачкі на ўзбочыне і пачынаюць квасіць проста на веладарожцы. Потым у прыўзьнятым настроі трушчаць пляшкі аб асфальт і звальваюць. Так што запаска будзе ня лішняй.
Адзіная безтунэльная разьвязка на ўсёй веладарожцы — каля вёскі Малінаўкі. Тут непадалёк стаіць і апошні веладарожачны знак.
Чым далей ад Менску, тым менш сьлядоў чалавечага самавыражэньня: меней шкла на дарожцы, меней надпісаў у тунэлях.
На мосьце праз Усяжу бліжэй да правага краю у дарожку ўбудаваныя дзіркі, дастатковыя для таго, каб пры дастатковай ступені шанцаваньня пераляцець праз руль, а то і праз мост. За мостам — круты спуск, унізе якога раней была цэлая пясочніца. Цяпер, пяску меней, і можна разганяцца сьмела.
Тунэль пад разьвязкай ля Астрашыцкага Гарадку зроблены на ўзвышшы. Памятныя мясьціны. Гэтая сьціплая горка мяне даканала, калі я аднойчы ехаў зь Бягомля. Заваліўся на ўзбочыну і глядзеў з пагорку на трасу, маляўнічыя краявіды ды мурашоў.
Тунэль пад дарогай на Раўбічы — гэта машына часу. Калі да яго ідзе дарожка ўзору 2002 году, то за ім — цуд некранутай прыроды з 80-х.
…І гэтая прырода актыўна заваёўвае велапрастору.
Гэта зусім іншая дарожка, вузейшая, з горшым асфальтам, з крутымі небясьпечнымі паваротамі й стромымі спускамі/пад’ёмамі. Але яна проста неверагодна маляўнічая, і ехаць па ёй адно задавальненьне.
Вось дарогу засьцілаюць галіны дрэў, вось справа адкрываецца шырокі далягляд жытнёвага поля, вось узьбіраецца сьцежка кудысьці ўгару, вось раптам трапляеш у вільготную прахалоду хвойніка. А паспрабуй спыніцца — праз хвіліну побач у кустах затрынькае птушка, ажыве лес, нешта закапошыцца. Файна. Праўда, апошні раз нейкая крылатая дурында сьперапуду выскачыла проста ў кола, адляцела ад сьпіц і ёкнулася ў траву. Здаецца, выжыла.
Пасьля некалькіх завілін дарожка выбягае зь лесу на нейкую мясцовую дарогу да нейкага мясцовага агратурыстычнага аб’екту. Тут дарожцы і канец, а Раўбічам — пачатак.
Далей празь некалькі мэтраў будзе кавярнічка адпачыць, угары — былы касьцёл, які фантастычна глядзіцца на фоне лыжных трамплінаў, а адтуль — цудоўныя фізкульткраявіды, а ў гэтых фізкульткраявідах — траса для выцісканьня дарэшты ўсіх сокаў, калі яны, вядома, яшчэ засталіся.
дзе: па ўсходнім баку шашы Менск-Лагойск ад гарадзкой мяжы да спарткомплексу "Раўбічы".
паглядзець на мапе, KML, GPX
працягласьць: каля 15 км.
плюсы: тунэлі пад аўтадарогамі, пераважна роўны асфальт, няма бардзюраў, маляўнічыя мясьціны
мінусы: няма абсталяваных выездаў на іншыя дарогі.
яGGO ня бачна, а ён ёсьць
Калі верыць шопбаю, у Менску DVD-плэераў з падрымкай OGG няма ўвогуле.
На практыцы OGG захаваў першы-лепшы BBK (DV727SI), хоць у тэхпашпарце пра OGG ні слова.
Адно што экран пусты :)
19.7.07
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках. Частка шостая. Аэрапортна-бальнічная.
Найноўшая менская веладарожка зьніадкуды ўніадкуль зьявілася на Кіжаватава.
Пра яе нават недзе ў прэсе (ЕЖ?) крытычна напісалі, што вядзе яна ў бок кальцавой, а інтарэсы тых, хто едзе ў цэнтар, маўляў, ня ўлічаны!
Калі быць дакладным, веладарожкай той можна даехаць ад вуліцы Берасьцейскай да “бальнічнай разьвязкі” (2-я Лошыцкая вуліца). А да кальцавой адтуль яшчэ круціць і круціць.
Дарожка можа ганарыцца наяўнасьцю зьездаў: бугроў асфальту, прысыпаных устыч да бардзюраў. Ды хоць гэта і лепш, чым нічога, але па веладарожцы ўсё ж хочацца езьдзіць, а не зьяжджаць і заяжджаць, зьяжджаць і заяжджаць, зьяжджаць і заяжджаць. Дый сам асфальт пакладзены хваліста-купчастым мэтадам, і ехаць па ім хоць і ня сумна, ды ня дужа прыемна.
Менскія веладарожныя будаўнікі баяцца прыпынкаў, нават калі тыя стаяць да іх сьпіной. Убачылі — кінулі фарбу й разьбегліся.
дзе: па заходнім баку вуліцы Кіжаватава ад Берасьцейскай да 2-й Лошыцкай.
паглядзець на мапе, KML, GPX
працягласьць: каля 1 км.
плюсы: ёсьць зьезды
мінусы: вядзе нікуды зь ніадкуль, нязручныя зьезды, новы, але няроўны асафальт, адсутнасьць разьметкі ў зоне прыпынку.
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках. Частка пятая. Лошыцкая.
Лошыца сёлета стала другім “спальнікам” пасьля Вясьнянкі, ашчасьліўленым веладарожкай.
Тым, што дарожка пачынаецца чорці дзе і вядзе чорці куды, ужо нікога ня зьдзівіш. Так што калі рухацца з Лошыцы ў цэнтар, даехаць можна толькі да Чыжэўскіх, пасьля разагнацца з горкі і пакінуць на мосьце пару кавалкаў плоці.
Для гасьцей мікрараёну мясавыдзіралка стаіць і на другім канцы мосту. Welcome!
Далей гасьцям у залежнасьці ад сытуацыі можна павярнуць або на веладарожку, або адразу — замаўляць помнікі.
Асфальт добры для ходніка й ня вельмі для дарожкі. Ровары малявалі проста на латках.
Ну, высокія бардзюры, перад якімі дарожка традыцыйна зьнікае, гэта ўжо не навіна. Тут іх хоць можна аб'ехаць. Завярнулі б гэтую тонкую белую лінію адразу ўбок, а то толькі зьбівае з панталыку.
З горкі да Лошыцы я нёсься з адной рукой на рулі, з другой — на клаксоне. Мясцовыя кампаніі выкарыстоўваць увесь ходнік зь веладарожкай пад пагуляначную трасу, а мамы пад раскручваньне дзетак вакол сваёй (мамінай) асі.
Праз 5 сэкунд гудзеньня раварыста заўважаюць, яшчэ празь дзьве адыходзяць ад панічнага здранцьвеньня й вызваляюць дарогу.
Заканчваецца дарожка стандартнай капітуляцыяй перад прыпынкам. Хто б сумняваўся.
дзе: па ўсходнім баку Ігуменскага тракту ад вуліцы Чыжэўскіх да вуліцы Янкі Лучыны.
паглядзець на мапе, KML, GPX
працягласьць: каля 1,3 км.
плюсы: дазваляе адносна спакойна рухацца па вуліцы зь вялікім рухам
мінусы: вядзе нікуды зь ніадкуль, у непасрэднай блізкасьці — небясьпечныя для здароўя канструкцыі, адсутнасьць зьездаў, высокія бардзюры, адсутнасьць разьметкі ў зоне прыпынку.
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках. Частка чацьвёртая. Канюшынная.
На вуліцы Карастаянавай была рэалізаваная геніяльная задума: а што калі проста на ходнік уткнуць знак “веладарожка”?
Па правілах жа па веладарожках пешаходам хадзіць можна, а раварыстам на дарогу зьяжджаць — аніяк! Не разумею, чаму яшчэ так не зрабілі па ўсім горадзе?
Гэта прытым, што вуліца Карастаянавай абсалютна нічым не адрозьніваецца ад іншых вуліц у горадзе, і чаму зь яе трэба было зганяць раварыстаў на шчарбаты ходнік, незразумела.
Асфальт на ходніку паршывы: патрушчаны, выбоісты, зь ямінамі, расколінамі, і ехаць па ім хутчэй за 20 км/г некамфортна.
Але ўвесь цымус ня ў гэтым, а ў тым, што ходнік гэты — найбліжэйшая зона адпачынку для тутэйшых жыхароў. Гэта значыць, што мамы з вазкамі, дзеці з цацкамі, сабачнікі з пусікамі й нарэшце пралетарыят розных пакаленьняў з пляшкамі рознага напаўненьня тусуюцца проста тут, на гэтым ходніку, што робіць карыстаньне ім як веладарожкай экстрэмальным.
І калі на пад’езьдзе да вуліцы Някрасава вам пачне здавацца, што для злосьці ды мацюкоў проста няма ўжо месца, пачакайце — праз колькі мэтраў вы адкрыеце рэзэрвавыя магчымасьці арганізму!
дзе: па ўсходнім баку вуліцы Карастаянавай ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Някрасава.
паглядзець на мапе, KML, GPX
працягласьць: каля 0,76 км.
плюсы: адсутныя
мінусы: няма разьметкі; дрэнны асфальт; для таго, каб трапіць на другую частку веладарожкі, трэба перасякаць вуліцу на небясьпечным скрыжаваньні; вялікая актыўнасьць тубыльцаў у непрацоўны час
Дарожка, што пачынаецца за разваротным кальцом, ад вуліцы Тыражнай, гэта не дарожка — гэта песьня!
Сапраўдная яе шырыня нікому не вядомая, але сёньня гэта самая вузкая менская дарожка. Калі ў Яся быў ровар, то накасіць канюшыны ён мог проста тут. Асфальт мае такі старажытны выгляд, што міжволі пачынаеш глядзець па баках: ці не вісіць дзе шыльда, што гэты шэдэўр дарогабудаваньня ёсьць помнікам архітэктуры й ахоўваецца дзяржавай.
Пры ўсіх сваіх рэкордных уласьцівасьцях карыстацца дарожкай немагчыма. Па-першае, гэта яўна негуманна ў адносінах да кветак і іншай расьліннасьці, а па-другое — ужо на хуткасьці 11 км/г ровар пачынае нагадваць хранічнага эпілептыка з кліпу гурту “Benni Benazzi”.
Яна магла бы спаборнічаць за тытул "абсалютна кончаная веладарожка" з заслаўскай, калі б гэтае недарэчнае нагрувашчваньне асфальту язык павярнуўся назваць веладарожкай.
Відаць, міліцыя верыць у надзвычайныя магчымасьці ровараў ды раварыстаў, калі ўсур’ёз мяркуе, што ПА ГЭТЫМ можна езьдзіць.
А шкада — мог бы быць папулярны адпачынкавы маршрут: калі ехаць далей, трапляеш у хвойнік, а пасьля — да Цнянскага вадасховішча. Праўда, сёньня давядзецца аб'яжджаць машыны ля майстэрняў ды спэцыяльна выкапаныя яміны на ўсю шырыню дарогі, аж часам цяжка на ровары пратачыцца.
дзе: па паўночна-ўсходнім баку вуліцы Карастаянавай ад вуліцы Тыражнай.
паглядзець на мапе, KML, GPX
працягласьць: каля 0,4 км.
плюсы: адсутныя
мінусы: зарослая, закінутая, вузкая, з жахлівым асфальтам, непрыдатная для карыстаньня.