20.7.07

Кароткі праваднік па менскіх веладарожках

Частка першая. Заслаўская.

Частка другая. Прэзыдэнцкая.

Частка трэцяя. Карлікавая.

Частка чацьвёртая. Канюшынная.

Частка пятая. Лошыцкая.

Частка шостая. Аэрапортна-бальнічная.

Частка cёмая. Настальгічная.

Частка восьмая. Канвэерная.

Веладарожка на Дзянісаўскай by


дык вось


плюсы:
  • у Менску нарэшце пачалі зьяўляцца веладарожкі;
  • павышаецца бясьпека руху для раварыстаў і пешаходаў дзякуючы падзяленьню ходнікаў на асобныя зоны;
  • палякі таксама пачыналі з простага маляваньня палос на ходніках;
  • гэты жэст гарадзкой управы можна толькі вітаць і спадзявацца, што наступныя дарожкі будуць канструявацца з улікам рэальных патрэб велакарыстальнікаў і з выкарыстаньнем сусьветнага досьведу.


мінусы:
  • дарожкі робяцца бессыстэмна;
  • не абсталёўваюцца зьезды;
  • дарожкі займаюць кароткія ўчасткі;
  • праблемныя моманты, якія вымагаюць дадатковай працы ці прыняцьця рашэньняў нават мінімальнай складанасьці, ігнаруюцца;
  • некаторымі дарожкамі карыстацца складана, нязручна і нават небясьпечна;
  • дарожкі робяцца на існых ходніках нават там, дзе ёсьць магчымасьць абсталяваньня асобнай паласы;
  • асфальт кладзецца няроўна;
  • інфраструктура веладарожак мае багатую гісторыю разьвіцьця ў іншых эўрапейскіх краінах, якая, на жаль, ніяк ня ўлічваецца менскімі праектавальнікамі і стваральнікамі веладарожак;
  • сярод новых дарожак няма ніводнай, якая б “закрывала” які-небудзь закончаны маршрут, напрыклад, “мікрараён — цэнтар”, “мікрараён — гандлёвы цэнтар”, “мікрараён — зона адпачынку”;
  • дарожкі ў сёньняшнім выглядзе зьяўляюцца хутчэй сродкам сагнаць раварыстаў з праезнай часткі, чым палепшыць ім умовы руху, што не спрыяе разьвіцьцю роварнага транспарту, безь якога немагчыма ўявіць сучасную эўрапейскую сталіцу


замест вэрдыкту

148. Рух на ровары мусіць ажыцьцяўляцца па роварнай дарожцы, а пры ейнай адсутнасьці — па ўзбочыне, ходніку ці пешаходнай дарожцы, без чыненьня перашкод для бясьпечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасьці згаданых элемэнтаў дарогі ці немагчымасьці руху па іх дапускаецца рух раварыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 мэтар ад яе правага краю. (Правілы дарожнага руху, артыкул 148)

No comments: