4.7.07

адшчапенства

лёг учора спаць, як толькі сьцямнелася.
амаль заснуў, як пачуў грымоты.
падняўся, навобмацак вымкнуў тэлек,
павыцягваў уторы з уторынаў,
вытаргнуў антэну
шчыльней зашоргнуў фіранкі
перуны не сьціхалі, а маланкі бліскалі, што шалёныя
ну й рабінавая ночка, — падмаў я і залез з галавой пад коўдру

No comments: